Анка Упала
Отзывы о книге На заснежаны востраў
18 мая 2018 г. 08:02
781
4
Адразу водгук не напісаў. А твор варты. Дзённік, не дзённік... Досыць стрыманая, але вельмі душэўная проза. Нічога мудрагелістага быццам бы. Тым не менш - настрой у кожным сказе. Так пісаць - трэба майстэрства мець. "Ну зараз я напішу вам шчыра!". Не, выпадак не той. Скупыя "северныя" фарбы. І жывыя людзі. Цікава было чытаць пра мігрантаў - не ў рэчышчы "выпуска навінаў", а проста як пра людзей з рознай, але ў чымсьці і падобнай ментальнасцю. І ў гэты ж час адбываюцца нейкія падзеі ў свеце (Алексіевіч, Трамп, Сірыя). І мы бачым сябе. Бо жывём менавіта зараз. І вельмі асабістая проза робіцца крыху агульнай. Ну мне вось так падаецца:)
3 мая 2018 г. 14:56
789
5
Спадабалася вельмі. Магчыма, найперш таму, што мне падалося, бы аўтарка - назіральніца паводле жыцьцёвае ролі, як і я. Але ўсё адно некалі й назіральнікі робяцца болей ці меней актыўнымі ўдзельнікамі. Я б гэтую гісторыю назвала мульцікультурніцкаю. Якія мы - самыя па сабе, з такімі, як мы, зь іншымі, з цалкам іншымі? Як кожны з нас і ўсе мы ўжываемся ў сьвеце, як мы гэты сьвет бачым? Было цікава паглядзець на сьвет і стасункі паміж людзьмі вачыма аўтаркі, назіральніцы-ўдзельніцы. Аўтарка мела цікавы, у нечым унікальны досьвед, я ўдзячная за магчымасьць даведацца пра яго. І! Прывабны стыль! Лёгка чытаецца, лёгка ўяўляецца!
17 мая 2018 г. 16:17
902
4
Ці марыце вы патрапіць у Скандынавію? Я вельмі цеплалюбівы чалавек, але ўсё роўна мару. Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя… Гэтыя краіны заўсёды прыцягвалі мяне. З новай кнігай Анкі Упалы з’явілася магчымасць паглядзець на Швецыю вачыма беларускі. Пісьменніца і перакладчыца Анка Упала (псеўданім Алены Казловай) два семестры жыла ў Швецыі і вучыла шведскую мову. Складана дакладна акрэсліць жанравую прыналежнасць твора, бо гэта і дзённік, і падарожныя нататкі, і эсэ. Алена не толькі дзеліцца асаблівасцямі побыту ў іншай краіне, апісвае сваю спробу інтэграцыі ў шведскае грамадства і параўноўвае яго з беларускім, але і паказвае людзей іншых нацыянальнасцяў, якія акружаюць яе ў гэтай школе для дарослых, дзеліцца думкамі на розныя тэмы.
Як выгадаваць тэрарызм? Пагарджай і ізалюй. А далей пачакай,…
13 апреля 2018 г. 08:39
747
3
Кніга, чытанне якой зусім прайшло незаўважаным. Незаўважаным, бо амаль не выклікала ніякіх эмоцый. Прачытаў, а не ведаеш, што з кнігі вынес. Хіба галоўную думку, што ў Беларусі жывуць проста паўсюль сексісты і расісты. У Швецыі, пра якую аўтар і расказвае, таксама не ўсё ў парадку з гэтым. Але там Алене, гераіні, мілей. Кніга складаецца з дзаюх частак. Першая напісана лепш. У другой часам кніга ператваралася ў дзённік - механічнае апісанне падзей (хаця якія там падзеі - сон, дакладней адсутнасць сну праз познія гулянкі на паверсе, ежа, прагулкі. І так па коле). Другая частка кнігі нагадала Славаміра Адамовіча з яго гісторыяй Вільмана. У абедзвюх аўтабіяграфічных кнігах ( у Адамовіча падзеі разгортваюцца ў Нарвегіі) пачатак добры, а затым усё аднолькава ператвараецца ў механічнае…
23 марта 2018 г. 19:20
735
4
Кніга прынесла задавальненне. Зацягнула. Твор вылучаецца найперш назіральнасцю аўтаркі/гераіні і дэталёвасцю апісанняў, лаканічнасцю і ёмістасцю думак і разважанняў. Пераканальнае спалучэнне побыту ў самых розных яго праявах і чалавечай экзістэнцыі. Сутыкненне непадобных людзей, пошук сябе і свайго месца. Шмат момантаў, датычных актуальных праблем талерантнасці ў розных яе сэнсах. Туга па разуменні і цеплыні, смутак ад неабходнасці вяртацца ў Беларусь і пакідаць у Швецыі людзей, якія паспелі стаць блізкімі. Эмоцыямі можна пранікнуцца, а можна адмежавацца ад іх. Рэалістычнасць, "невыносная лёгкасць" і дзённікавая роздумнасць.
22 декабря 2017 г. 15:36
1K
4.5
Буквально на днях вышла книга Анки Упалы «На заснежаны востраў», и книга, на мой взгляд, просто отличная.
Это моя любимая история, когда невротичный наблюдатель попадает в непривычные и неуютные для себя обстоятельства, где ощущает себя буквально конём в пальто, среди таких же коней только других мастей. Алена очень хорошая наблюдательница как физического так и метафизического, и не менее хорошая писательница, потому текст получился безумно интересным, я не мог оторваться даже ночью.
Книга продолжает современную тенденцию сращивания фикшна и нон-фикшна. Такой сюжет как «героиня приезжает учиться в Швецию сначала в первый семестр, а потом во второй и наблюдает за собой и миром вокруг» теоретически может так или иначе записать любой, но книга из этого получится только у писателя.
Когда-то на…
Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу