Больше рецензий

5 ноября 2018 г. 19:53

676

4 Падарожжа і падарожнік

Леккая, шэра-белая, прахалодная кніга, як позняя восень у той Швецыі. Яна пакідае вельмі прыемнае адчуванне пасля чытання, нібы ты на аблоку палятаў. Гэта кніга выдатна адлюстроўвае, на мой погляд, жыццё інтраверта - ідзеш па жыцці, шукаеш роднасную душу і вось нібы атрымалася! А, не, зноў ісці наперад у адзіноце. Адзінокім можна быць і ў родным горадзе, але ў чужой краіне гэта больш натуральны стан. Швецыя ў кнізе паўстае чужынай, далёкай, хаця і аўтар жыве ў ёй. Часам здаецца, што няма ніякай Швецыі, а ёсць каледж, інтэрнат і заснежаны востраў, а на ім - адзінота.
Гэта тая кніга, якую хочацца перачытаць.