Наша гісторыя № 3 (8) — 2019 (часопіс)

4,6

Моя оценка

Цэнтральная постаць трэцяга нумара "Нашай гісторыі" за 2019 год – Тадэвуш Касцюшка. У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён…
Развернуть
Серия: Часопіс «Наша гісторыя»
Издательство: Суродзічы

ТЭМА
Касцюшка – герой двух кантынентаў, але не шчаслівы чалавек. Піша Андрэй Скурко

РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ
Як Расія блакавала рэформы ў Рэчы Паспалітай. У Пецябурзе і Берліне старанна пільнавалі, каб у РП нічога не мянялася
Кароль і яго каманда. Мы прывыклі думаць пра Станіслава Аўгуста Панятоўскага як пра слабака, а ён быў хітрым, толькі гэтага аказалася мала. Піша Дзмітры Станкевіч

ПОШТА І ВОДГУКІ
“Давайце створым годны маршрут па мясцінах “Альпійскай балады”… Прэзідэнт Гаваяў з Магілёва… “Ім першае месца на паліцы”… ды іншыя лісты і водгукі

АДКУЛЬ НАШ РОД
Як дзяліць спадчыну Русі? Піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч

СССР
Дарагі Леанід Ільіч і яго несмяротныя творы

БІЯГРАФІЯ
Не плакаў па жонцы, плакаў па Сталіну: Канстанцін Сіманаў. Піша Аляксей Бацюкоў

БНР
Хто ўваходзіў у першы беларускі кабмін. Калектыўны партрэт склаў кандыдат гістарычных навук Андрэй Буча

НАША СТРАВА
Бабы і бабкі. Расказвае доктар гісторыі Алесь Белы

ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ
Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад. Як 17-гадовы хлопец з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і прапрацаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы

ДАКУМЕНТЫ
Твары канакрадаў. Самае распаўсюджанае злачынства не толькі пачатку XX стагоддзя, а ўсяго мінулага тысячагоддзя – канакрадства

ВКЛ
Дракула кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім?

БССР
Як выбіралі герб БССР. Піша кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі
“Прымі прывітанне, якое прыносіць Табе, правадыр, беларускі народ...”. Як беларусы пісалі “пісьмо Вялікаму Сталіну”

КРЫМІНАЛ
Крывавы экзамен. У 1925-м у Вільні здарыўся такі ж выпадак, як нядаўна ў Стоўбцах

АРХЕАЛОГІЯ
Як жылося ў Беларусі ў эпоху, калі маманты адсюль ужо сышлі, а паўночныя алені – яшчэ не. І чаму тагачасным людзям не страшны быў трупны яд

БЕСТСЕЛЕР
Як і чаму Захад перамог Усход. “Цывілізацыя. Як Захад стаў паспяховым” Ніла Фергюсана

ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ
Скрыня, шафа і сяннік для сенатара Уласава. Як дзейнічала Таварыства беларускай школы пры Польшчы

МАЛАЯ РАДЗІМА
Памяць аб Венскай бітве ў беларускай вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк. Піша кандыдат гістарычных навук Павел Булаты

ВОСЬ СІМВАЛ ТВОЙ…
“Грамадзяне, абследуйце павевы бульбы”. Гісторыя змагання з каларадскімі ордамі

ПРОСТЫЯ РЭЧЫ
Музыка на касцях. “Ты готов был отдать душу за рок-н-ролл, извлечённый из снимка чужой диафрагмы”. Піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў

ШТО ПІШУЦЬ
Хто дапамог Купалу, як вяртаюць цудадзейную ікону, доктар Гнаінскі супраць кавы…

КОМІКСЫ
Апошні вампір. Частка 3
Наша плантыляндыя. Прыгоды ў ледавіковым перыядзе

ГЕРОІ БЕЛАРУКАЙ ГІСТОРЫІ
Глаўбіц і віленскае барока

Год издания: 2019

Язык: Белорусский

Старонак: 96

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 699

Новинки книг

Всего 241