Лучшая рецензия
Смотреть 1Ну вось нарэшце! Сучасны раман пра беларускія рэаліі. Вельмі шкада, што кніга не выйшла ў папяровым варыянце (збіраліся сродкі на краўдфандынгавай платформе, але сабралася ў выніку ўсяго 11% ад патрэбнай сумы, таму кніга пабачыла свет толькі ў электронным выглядзе ў выдавецтве “Янушкевіч”, можна яе на сайце kniharnia.by знайсці). Для Сяргея Плескача гэта ўжо другая кніга (першая "Шоу працягваецца" выйшла 2 гады таму), а я і далей буду сачыць за яго творчасцю. Адразу скажу, што мне вельмі не падабаецца назва, яна не выклікае жадання ўзяць кнігу ў рукі, бо гэтыя “пярэваратні ў пагонах” патыхаюць мянтоўскімі серыяльчыкамі з канала НТВ. Можна было прыдумаць нешта больш элегантнае, ды і вокладка даволі невыразная. Так што незалік кнізе па гэтых пунктах, затое са зместам усё добра Грошы,…