- Знічкі Айчыны

Моя оценка 

добавить в избранное
Імя калекцыянера У. Ліхадзедава сёння добра вядома гісторыкам і знаўцам мінулага сваёй Айчыны. Чарговая кніга –…
Развернуть

ЗМЕСТ

Знічкі радзімазнаўства

Ашмяны
Бабруйск
Брэст
Валожын
Ваўкавыск
Вілейка
Віцебск
Гомель
Гродна
Давыд-Гарадок
Клецк
Лагойск
Ліда
Ляхавічы
Магілёў
Мазыр
Мінск
Мсціслаў
Мядзел
Нясвіж
Пінск
Полацк
Пружаны
Рэчыца
Свіслач
Слонім
Слуцк
Смаргонь
Стоўбцы
Чэрвень. Беразіно. Пухавічы

ISBN: 978-985-6720-34-8

Год издания: 2008

Язык: Белорусский

Са спадзяваннем на сустрэчу заўтра

Знічкі радзімазнаўства

Перад вамі, шаноўныя чытачы, – "Знічкі Айчыны", кніга, у якой расказваецца пра мінулае больш як 30 беларускіх гарадоў – самых старажытных, самых багатых на гістарычна-культурныя традыцыі, на славутых ураджэнцаў. Раней яе сціпла залічылі б у краязнаўчыя выданні. Цяпер больш у модзе тэрмін рэгіёназнаўства: маўляў, краязнаўства – гэта нешта правінцыяльнае, застарэлае. Польскія даследчыкі (ёсць пры Варшаўскім універсітэце Інстытут рэгіёназнаўства) упэўнена сцвярджаюць, нібы тое, што нараджаецца на тэрыторыі Еўропы, будзе дзяліцца не па нацыянальнай, не па краязнаўчай прыкмеце, а на падобныя адзін да другога рэгіёны.

Мне ж, аднак, больш да душы тэрмін радзімазнаўства. Асабліва, калі гаворка заходзіць пра такія адносна невялікія і кампактныя краіны, як Беларусь. Вядома, і яе можна падзяліць на адметныя па прыродных умовах і побыце рэгіёны: Паазер'е, Падняпроўе, Панёманне, Палессе, Цэнтральная Беларусь, якія, разам узятыя, і ўтвараюць усю нашу вялікую Радзіму. Разам з гэтым кожны жыхар больш або менш акрэслена вылучае сваю Радзіму малую ці нават маленькую, абмежаваную ўсяго адной вёскай і яе наваколлем. Для Алеся Карлюкевіча, аднаго з аўтараў гэтай кнігі, такой Радзімай з'яўляецца родны Пухавіцкі раён, Пухавіччына, якая раней з'яўлялася часткай былога Ігуменскага павета, Ігуменшчыны. Сёння яна стала Чэрвеньшчынай, аднак я зусім не выключаю магчымасці, што яна верне сабе добрую гістарычную назву. Для Уладзіміра Ліхадзедава, другога з аўтараў гэтай кнігі, такой малой радзімай з'яўляецца Полаччына, край, пра непаўторнае мінулае якога, пра яго загадкі і памяткі ён можа распавядаць доўга і цікава.

А цяпер пра саму кніжку – як яна бачыцца. Найперш гэта – даведнік, дараднік для раённых і сельскіх радзімазнаўцаў – настаўнікаў, вучняў, студэнтаў, турыстаў, проста цікаўных людзей. Яны тут даведаюцца многа новага для сябе, карыснага.

Па-другое, хаця кніга мае яўна папулярны, нават белетрыстычны характар, часам яна чытаецца, як мастацкі твор, але адначасова гэта – навуковае выданне, з якога можна пачарпнуць звесткі, адсутныя нават у шматтомных энцыклапедыях. Да прыкладу, прачытаўшы артыкул пра Гомель, аповеды пра слынных нашых суайчыннікаў, якія там нарадзіліся, – легендарнага лекара Аляксандра Залманава, які ў Францыі пашыраў арыгінальную па свайму метаду капіляратэрапію, або вядомую даследчыцу газетных жанраў, сябра Саюза пісьменнікаў СССР Яўгенію Журбіну, рашыў заглянуць у 18-томную Беларускую Энцыклапедыю – няма іх там, затым у асабістую картатэку па дыяспары, якая стваралася дзесяцігоддзямі, – таксама няма, бо, відаць, да "Знічак Айчыны" нідзе ў мінскіх выданнях названыя асобы не "засвяціліся". Тое ж – па іншых гарадах. Мэтанакіравана пераглядаю артыкулы далей. Ашмяны. Іх ураджэнцы: вядучы саліст Вялікага тэатра оперы і балета ў Маскве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксандр Батурын, заслужаны артыст Літоўскай ССР Уладзімір Рубацкі, папулярны яўрэйскі пісьменнік Якаў Сапір, польскі мастак Вітольд Урбановіч. Не, няма іх у апошняй беларускай энцыклапедыі... Браслаў. Ураджэнцы раёна – член-карэспандэнт АН СССР Уладзімір Беняшэвіч, польскі гісторык і картограф Станіслаў Александровіч, спявак, які выступаў на сцэне міланскага тэатра "Ла Скала", Юзаф Нарушэвіч. Тая ж самая адсутнасць... Такім чынам, знаёмства са "Знічкамі Айчыны" наштурхоўвае чытача на дзве думкі. Першая: кніга будзе карыснай для краязнаўцаў/радзімазнаўцаў удвая – як істотнае дапаўненне да нашых энцыклапедычных выданняў. Выходзіць, пры падрыхтоўцы наступных энцыклапедый трэба франтальна праглядаць аналагічныя выданні іншых краін, асабліва суседніх, што, напэўна ж, рабіў Алесь Карлюкевіч. І тады колькасць вядомых нам славутых суайчыннікаў значна павялічыцца.

Трэба адзначыць, што да строгай энцыклапедычнасці аўтары кнігі не імкнуліся. Часта верх над міжвольным навукоўцам-даследчыкам бярэ апавядальнік, белетрыст. Часам свядома парушаецца (рэчаіснасць прымушае) энцыклапедычная сістэмнасць, як гэта здарылася з раздзелам "Мядзел", дзе ўвага засяроджана не на раённым цэнтры Мядзелі, а на мястэчках, якія знаходзяцца ў гэтым вядомым нарачанскім краі, і "Чэрвень. Беразіно. Пухавічы". У другім выпадку аб'яднанне трох населеных пунктаў пад адным загалоўкам абумоўлена тым, што раней яны належалі да аднаго і таго ж Ігуменскага павета.

І, вядома, могуць быць папрокі, што ў кнігу ўвайшлі далёка не ўсе гарады і раённыя цэнтры, вартыя такой жа ўвагі, як і ўключаныя ў выданне, што ў поле зроку трапілі далёка не ўсе ўраджэнцы той ці іншай мясцовасці. На гэта я адказаў бы вельмі спакойна: нялёгка выканаць такую вялікую па аб'ёму працу адразу. Значыць, будуць падставы для наступных выданняў, больш поўных. Што ж датычыцца ўраджэнцаў, то, як я разумею, аўтары згадвалі найперш менш вядомых – тых, хто не ўвайшоў ў нашы энцыклапедычныя выданні.

Асаблівую каштоўнасць "Знічкам Айчыны" прыдаюць ілюстрацыі – рэпрадукцыі рэдкіх паштовак і здымкаў, якія знаходзяцца ў калекцыі вядомага збіральніка Уладзіміра Ліхадзедава. Паштоўкі адносяцца да розных гістарычных перыядаў: канца XIX – пачатку XX стагоддзя, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, часоў нямецкай акупацыі заходнебеларускіх тэрыторый у Першую сусветную вайну і 1920 – 1930 гадоў, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе польскай дзяржавы. Здабыццё і ўпарадкаванне гэтых паштовак – можна сказаць, подзвіг калекцыянера. Нездарма публікацыі яго матэрыялаў у газеце "СБ. Беларусь сегодня" былі, як і радзімазнаўчыя нарысы Алеся Карлюкевіча, адзначаны пазалетась прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

Адам Мальдзіс, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Я — автор этой книги

Популярные книги

Всего 759

Новинки книг

Всего 241