Отзывы о книге Творы
5 апреля 2014 г. 16:19
173
3
Вёска, вёска і зноў вёска - вось твар беларускай літаратуры 1920-х. Натуральна, пісалі пра тое, што хвалявала, пра тыя месцы, адкуль былі родам, пра тых людей, якія жылі поруч. І я не скажу, што сёння гэта нецікава ці неактуальна (людзі заўжды аднолькавыя - і ў паласах, і на балоце), але тым не менш, першая рэакцыя менавіта такая - "ізноў вёска!".
Лукаш Калюга не адносіцца да шэрагу вядомых беларускіх класікаў, у школе яго не вывучаюць, у кнігарнях амаль не знайсці, але ён вельмі добра "ўпісаўся" ў мае ўяўленні аб беларускай літаратуры 1920-х - недзе поруч з Коласам, а хутчэй з Гарэцкім і нават Мележам, хоць гэта ўжо і пасляваенны час. Апавяданні Калюгі і асабліва аповесць "Нядоля Заблоцкіх" - гэта звычайная беларуская вёсачка, якая жыве сваімі ўнутраннымі турботамі і амаль адрэзана ад…
30 августа 2012 г. 18:43
94
4
Ахвяры і героі
Лукаш Калюга. "Творы".
Апавяданні, аповесці. "Мастацкая літаратура", 2011.
Калі на літаратуразнаўчых канферэнцыях заходзіць гаворка пра творчасць пісьменнікаў, чыё жыццё заўчасна скончылася ў 1930-х гг., выступоўцы заўсёды выказваюць смутак з нагоды гэтай страты. "Ах, якой магла б быць беларуская літаратура, калі б не..."
Але аднойчы зусім іншая размова адбылася падчас нефармальнага камунікавання навукоўцаў (а самае важнае на канферэнцыях чамусьці гаворыцца не з урачыстых трыбун, а пад гарбатку і печыва). Знішчанае пакаленне стваральнікаў беларускай культуры, людзей, з якімі Беларусь магла б быць зусім іншай, — гэта ўсё неаспрэчна. Але катастрофа заключаецца не толькі ў самім факце іх нерэалізаванасці ў жыцці і творчасці.
Былі разбураны працэсы пераемнасці, і многае з таго, што…
Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу