САКРЭЦІК

у патаемным месцы вырый ямку пакладзі на дно фанцік фольгу кветкі прыцісні шкельцам засып зямлёю калі цяпер пакалыпаеш там пальцам – у цябе будзе твой сакрэцік толькі абарані яго ад суседскіх злых хлапчукоў з выраю вяртаюцца з выраю ветракі губляючы клёпку вепрукі губляючы іклы святлафоры губляючы колеры буслы-альбіносы губляючы душы ненароджаных немаўлятак усплываюць у бурбалках неба недатопленыя кацяняты тата – я цябе памятаю – і ты вяртаешся з выраю з выраёвай кунсткамеры падаюць сыплюцца спорным тэтрысам матылькі з абарванымі крыламі галубы з перабітымі лапкамі спісаныя нататнікі васковыя недапалкі сэнсы страчаныя паняцці забытыя рэчы…

Развернуть

Популярные книги

Всего 697

Новинки книг

Всего 241