Сучасная беларуская літаратура

25 книг

  • Белая муха, убийца мужчин Альгерд Бахаревич
    ISBN: 978-985-7140-31-2
    Год издания: 2016
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Русский
    Роман Альгерда Бахаревича - история женской банды, «девок без царя в голове», которые бросили вызов патриархальному обществу. Кто они: террористки, cумасшедшие, художницы? Или просто призраки прошлого, с которыми неожиданно встречается главный герой?
  • Озеро Радости Виктор Мартинович
    ISBN: 978-5-9691-1519-4
    Год издания: 2016
    Издательство: Время
    Язык: Русский

    История взросления девушки Яси, описанная Виктором Мартиновичем, подкупает сочетанием простого человеческого сочувствия героине романа и жесткого, трезвого взгляда на реальность, в которую ей приходится окунуться. Действие разворачивается в Минске, Москве, Вильнюсе, в элитном поселке и заштатном районном городке. Проблемы наваливаются, кажется, все против Яси — и родной отец, и государство, и друзья… Но она выстоит, справится. Потому что с детства запомнит урок то ли лунной географии, то ли житейской мудрости: чтобы добраться до Озера Радости, нужно сесть в лодку и плыть — подальше от Озера Сновидений и Моря Спокойствия… Оценивая…

    Развернуть
  • Завяршыць гештальт Макс Шчур
    ISBN: 978-617-692-306-0
    Год издания: 2016
    Издательство: "Янушкевіч"
    Язык: Белорусский

    «Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.

  • Ніч дракона Валерій Гапеєв
    ISBN: 978-966-97693-0-5
    Год издания: 2017
    Издательство: Срібна папороть
    Язык: Украинский
    У житті потрібно робити вибір, приймати рішення. Брати відповідальність за себе, життя близьких. Не завжди вибір легкий. Дивна смерть молодої красуні, незвичайний інструмент вбивства, ніяких доказів. З'ясовується, що дівчина - нетрадиційної орієнтації, любить жінок, дочка мага. Смерть наступила за кілька днів до її дня народження.

    Роман Валерія Напеєва «Ніч дракона», що почався як детектив, плавно переходить в містичний трилер. У романі неоднозначний сюжет: загадкова смерть, розслідування, елементи еротики, марновірство, жах. Через призму сюжету автор підводить читача до найактуальніших проблем сучасної людини. Еротично-містичний трилер, дія якого відбувається в провінційному місті Білорусі, захопить дивовижним сюжетом, змусить переглянути наше життя.
  • Радзіва «Прудок». Дзённік Андрусь Горват
    ISBN: 978-985-7136-44-5
    Год издания: 2017
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский

    Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі - чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

  • Імя грушы (сборник) Сяргей Балахонаў
    ISBN: 985-6701-87-2
    Год издания: 2005
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць. Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць…

    Развернуть
  • Землякі, альбо беларускія лімэрыкі Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6701-59-7
    Год издания: 2005
    Издательство: І. П. Логвінаў, Менск: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

  • Мяжа Андрэй Федарэнка
    ISBN: 978-985-6994-07-7
    Год издания: 2011
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский

    Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман “Мяжа”, а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ “Мяжа” пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

  • Тэорыя змовы Уладзіслаў Ахроменка
    ISBN: 978-985-6991-22-9
    Год издания: 2011
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Выпускнік сталічнага вну Скіргайла – натхнёны паэт, высокародны адраджэнец і малады спецыяліст – трапляе па размеркаванні ў Таргачоў – тыповы райцэнтр сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае непаразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”, што стаіць у Таргачове. На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае – і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога – прадаць душу д’яблу…

  • Requiem па непатрэбных рэчах Віктар Шалкевіч
    ISBN: 978-83-61617-90-7
    Год издания: 2011
    Издательство: Гарадзенская бібліятэка
    Язык: Белорусский

    "Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".

    Развернуть
  • Суседзі Юлія Зарэцкая
    ISBN: 978-985-02-1492-8
    Год издания: 2013
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Прататыпы герояў кнігі Юліі Зарэцкай — жыхары бела­ рускага мястэчка Дунілавічы, радзімы пісьменніцы. Людзі розных пакаленняў, розных нацыянальнасцяў, рознага вера­ вызнання, яны, як нярэдка бывае на нашай зямлі, і ў горы і ў радасці разам. Кожны з іх — носьбіт пэўнай рысы характару свайго народа. І разам з тым кожны, як асоба, надзелены аўтарам сваёй адметнасцю, жыве і дзейнічае ў цікавых жыццёвых сітуацыях.

  • Верхні горад Антон Рудак
    ISBN: 978-985-7089-92-5
    Год издания: 2014
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Дэбютную кнігу Антона Рудака склалі вершы, напісаны за апошнія пяць гадоў. "Верхні горад" - гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць. Рукапіс кнігі падрыхтаваны ў Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні.

  • Развітанцы Мікіта Найдзёнаў
    ISBN: 9789857144136
    Год издания: 2016
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Дэбютную кнігу Мікіты Найдзёнава складаюць вершы, напісаныя цягам апошніх трох гадоў. Гэта рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.

  • Інфанта і аднарог Сяргей Балахонаў
    ISBN: 9789855621509
    Год издания: 2015
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным…

    Развернуть
  • Таварыства кнігалюбаў Андрэй Лазар
    ISBN: 9789857097388
    Год издания: 2016
    Издательство: Регистр
    Язык: Белорусский

    "Таварыства кнігалюбаў" - гэта не проста незвычайная гісторыя, раман - рэбус, у якім сплялося вельмі шмат: дэтэктыўны сюжэт, пазнавальнасць герояў, глыбіня падтэкстаў...Чытач - нібы даследчык, крок за крокам ідзе пакручастай сюжэтнай сцяжынкай, сустракаючы на ёй шмат цікавага. Літаратура пра літаратуру - гэта неверагодна захапляльна. Не верыце? Разгарніце кнігу і пераканайцеся самі...

  • Дзіцячы маніфест Кірыл Стаселька
    ISBN: 978-985-7140-08-4
    Год издания: 2015
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» — цікавая спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае паміж нармальнасцю і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

  • 1813 Уладзімір Садоўскі
    ISBN: 978-985-7165-12-4
    Год издания: 2017
    Издательство: А.М. Янушкевіч
    Язык: Белорусский

    Першы беларускі зомбі-хорар. Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. У кнігу ўключана таксама пяць…

    Развернуть
  • Дзень Святога Патрыка Ганна Севярынец
    ISBN: 978-985-7097-57-9
    Год издания: 2017
    Издательство: Регистр
    Язык: Белорусский

    Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

  • Ток Рыгор Сітніца
    ISBN: 978-985-581-175-7
    Год издания: 2018
    Издательство: Мінск "Чатыры чвэрці"
    Язык: Белорусский

    Упершыню пад адной вокладкай сабраны вершы мастака і паэта - плён шматгадовай літаратурнай творчасці. Многія з іх ужо вядомы прыхільнікам па публікацыях у калектыўных зборніках і перыядычным друку, а таксама з публічных выступленняў аўтара. Калісьці Рыгор Барадулін сказаў: "У вершах Рыгора Сітніцы - раскутасць і ашчаднасць, аратайнасць і панавітасць, апантанасць і раздумнасць, прыпар шчодрадайнасці й прысмерк смутку, баляванне гуку і раскоша майстэрства". Выданне разлічана на неабыякавага да паэтычнага слова чытача.

  • Мова Виктор Мартинович
    ISBN: 978-609-8147-05-6
    Год издания: 2014
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Русский
    Минск, 4741 год по китайскому календарю. Время Смуты закончилось и наступила эра возвышения Союзного государства Китая и России, беззаботного наслаждения, шопинг-религии и cold sex’у. Однако существует Нечто, чего в этом обществе сплошного благополучия не хватает как воды и воздуха. Сентиментальный контрабандист Сережа под страхом смертной казни ввозит ценный клад из-за рубежа и оказывается под пристальным контролем минского подполья, возглавляемого китайской мафией под руководством таинственной Тетки.
    Вместе они пытаются сломать систему, в которой добро и зло, просветители и преступники, любовь и потребление, верность и предательство поменялись местами.
    Можете ли вы представить Беларусь без Беларуси?
    Этот роман - страшный сон о будущем, предотвратить которую можно лишь в общении с теми сокровищами, вокруг которого и начинается действие этого лингвистического боевика.
  • Локісаў Артур Клінаў
    ISBN: 978-609-8213-86-7
    Год издания: 2020
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    «Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

    Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.
  • Тэатр шчасьлівых дзяцей Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 9785043518668
    Год издания: 2021
    Издательство: ЛитРес: Издательство
    Язык: Белорусский

    «Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.

  • Мова 404 Аліна Нагорная
    ISBN: 978-5-00076-058-1
    Год издания: 2021
    Издательство: Умовы Для Мовы
    Язык: Белорусский

    «Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі: паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. Пад адной вокладкай сабраны гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.

  • Беларускія нячысцікі. Лясныя Артур Басак
    ISBN: 978-985-458-332-7
    Год издания: 2022
    Издательство: Тэхналогія
    Язык: Белорусский

    Перад вамі дзённік дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як прыдбаць новыя боты сярод лесу. Акрамя таго, у гэтым дзённіку можна знайсці парады, як здабыць кавалачак кароны Вужынага Караля ды папараць-кветку, якая дае доступ да таямніц сусвету. На падрабязных ілюстрацыях можна разгледзець спакусніцу Зазоўку, небяспечнага Лядашціка, таямнічага Туросіка і нават такіх рэдкіх істотаў, як Аднарог, Лагішынскі воўк ды Паднор.

Оцените страницу

Ваша оценка