Валерий Гапеев — о писателе
- Родился: 6 февраля 1963 г. , поселок Осово, Гомельская обл., Белорусская ССР, СССР
Биография — Валерий Гапеев
Аўтабіяграфія
Нарадзіўся на гомельшчыне, у пасёлку Осава ў 1963 годзе, у вясковай сям'і.
Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым - у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер - каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля - работа на мінскім "Інтэграле".
У 1992 годзе пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы. Тут працаваў на заводзе.
У гэты час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне надрукавала "Маладосць" - "Абсалютнае жаданне". Часопіс "Крыніца" надрукаваў дэтэктыў на рускай мове "…И два в остатке". Невялікія карацелькі друкаваліся ў газетах.
Стаў супрацоўнічаць з раённай газетай як пазаштатны карэспандэнт.
У 1995 годзе быў запрошаны на працу…
карэспандэнтам ў новаствораную "Газету Уладзіміра Кудзінава" (цяпер - "Газета для вас"). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету "Івацэвіцкі веснік".
Кнігу апавяданняў для дзяцей і падлеткаў падрыхтаваў у 2001 годзе. Праз год яна выйшла ў выдавецтве "Юнацтва". Частка апавяданняў з гэтай кнігі пабачыла раней свет у часопісах "Першацвет", "Бярозка".
Цяпер працую ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.
Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989, а дачка - ў 1998 годзе.
Часта пытаюцца - чаму пішу ў асноўным для падлеткаў?
Цяжка адказаць адным сказам. Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне - усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера…
Яшчэ цвёрда перакананы, што няма дзіцячых праблем. Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хачу данесці да чытача: і юнага, і сталага.
Інфармацыя ўзята з асабістага сайта аўтара http://gapeev.info
Книги
Смотреть 16Премии
Лауреат
2018 г. — Премия Тётки (Лучшая книга для детей и подростков, Мая мілая ведзьма)2017 г. — Премия «Золотой Апостроф» (Проза)
Номинант
2022 г. — Премия имени Ежи Гедройца (Жэнька – каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі)2021 г. — Премия имени Ежи Гедройца (І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік)
2019 г. — Премия имени Ежи Гедройца (Пазл)
2019 г. — Глиняный Велес (Пазл)
2018 г. — Премия имени Ежи Гедройца (Мая мілая ведзьма)
2017 г. — Премия имени Ежи Гедройца (Ноч цмока)
2017 г. — Глиняный Велес (Ноч цмока)
Ссылки
Рецензии
Смотреть 3927 ноября 2018 г. 12:39
1K
4 Школа - лайтавая версія жыцця
Інфармацыйная гадзіна Перад намі моцная падлеткавая кніга. Дынамічная, рэалістычная, педагагічная, аптымістычная. Здольная захапіць экшэнам і натхніць на філасафаванне, а таксама выхаваць добрага адказнага грамадзяніна, куды ж без гэтага.
Асноўнае дзеянне адбываецца ў школе і вакол яе. Першыя дзве чвэрці дзясятага класа і крыху трэцяй. Урокі, бацькі, хобі, пікнікі, кампы і тусня. Тры хлапцы і адна дзяўчына - у галоўных ролях. Назва троху падманвае: чараўніцтва не прысутнічае, ёсць пара эпізодаў з лёгкай містыкай на ўзроўні народных замоваў і прычараванняў.
Шкалата знаёміцца, сябруе, здраджвае, варагуе, інтрыгуе, смяротна крыўдзіцца, здымае разам кіно, ездзіць на лецішча, ладзіць стрыптыз наўпрост на перапынку ў класе, шкадуе п'янага настаўніка і цвярозых настаўніц, дапамагае бамжу, шукае…
22 февраля 2019 г. 16:17
880
5
Колькі ўвагі мы звычайна надаём дэталям? Нязначным, як мы лічым, дробязям. А часта менавіта з іх складаецца тое, што паўплывае на наша жыццё. Пра гэтыя дэталі і дробязі новы раман Валера Гапеева “Пазл”. Прызыў у войска — стрэс не толькі для самога прызыўніка, але і для яго родных і блізкіх, бо беларускае войска (хаця, у прынцыпе, любое войска) — не тая рэч, на якую варта траціць год жыцця. Але мы знаходзімся ў краіне, якая столькі гадоў усё яшчэ жыве з культам вайны, дзе непарушная аксіёма “не служыў — не мужык”. І страшна думаць пра тое, што ў наш мірны час (прынамсі, у межах краіны) з войска можна не вярнуцца жывым. Перыядычна ў навінах усплываюць гісторыі пра смерць у войску: ці то суіцыд, ці то недагляд кіраўніцтва. Сын Віктара Анішчука, галоўнага героя рамана “Пазл”, трапляе ў…
Цитаты
Смотреть 92Кураторы
3-
-
-
кабинет автора