4,5

Моя оценка

Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў бало- це ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна…
Развернуть
Серия: Бібліятэка прыгод і фантастыкі
Издательство: Мастацкая літаратура

Лучшая рецензия на книгу

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

27 августа 2021 г. 16:11

516

4

Заўсёды з задавальненнем чытаю творы Валерыя Гапеева для рознага ўзросту. Больш люблю, вядома ж, дарослыя, але і дзіцячыя стараюся не прапускаць. Апошняя на сёння кніга Гапеева — прыгодніцкая аповесць "Зніч ваўкалака" — акурат для падлеткаў. Праўда, раіць яе можна і дарослым.

Зайздрошчу галоўнаму герою гэтай кнігі, адзінаццацікласніку Стасю, бацькі якога з'язджаюць у Турцыю, а яго пакідаюць аднаго на лецішчы. Гэта паказвае ўзровень даверу: не баяцца, што сын ператворыць хату ў наркапрытон :) А Стась разумны і паслухмяны хлопчык, нават грады палівае. У вёсцы ён заходзіць сабе сяброў-равеснікаў Віталя і Яніну. З імі і пачынаюцца галоўныя прыгоды і сустрэча юнакоў з беларускай міфалогіяй.

Люблю, калі Гапееў дадае сваім творам мясцовага каларыту. Падзеі яго кніг звычайна адбываюцца ў…

Развернуть

ISBN: 978-985-02-2031-8

Год издания: 2020

Язык: Белорусский

222 с.

Возрастные ограничения: 12+

Номинант: 2021 г.Национальная литературная премия Беларуси (Лучшее произведение прозы)

Рецензии

Всего 2
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

27 августа 2021 г. 16:11

516

4

Заўсёды з задавальненнем чытаю творы Валерыя Гапеева для рознага ўзросту. Больш люблю, вядома ж, дарослыя, але і дзіцячыя стараюся не прапускаць. Апошняя на сёння кніга Гапеева — прыгодніцкая аповесць "Зніч ваўкалака" — акурат для падлеткаў. Праўда, раіць яе можна і дарослым.

Зайздрошчу галоўнаму герою гэтай кнігі, адзінаццацікласніку Стасю, бацькі якога з'язджаюць у Турцыю, а яго пакідаюць аднаго на лецішчы. Гэта паказвае ўзровень даверу: не баяцца, што сын ператворыць хату ў наркапрытон :) А Стась разумны і паслухмяны хлопчык, нават грады палівае. У вёсцы ён заходзіць сабе сяброў-равеснікаў Віталя і Яніну. З імі і пачынаюцца галоўныя прыгоды і сустрэча юнакоў з беларускай міфалогіяй.

Люблю, калі Гапееў дадае сваім творам мясцовага каларыту. Падзеі яго кніг звычайна адбываюцца ў…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 февраля 2021 г. 10:52

324

4

Прыгодніцкая аповесць пра наш час, у якім прысутнічае і інтэрнэт, і мабільныя тэлефоны, і легенды традыцыйных вераванняў беларусаў. У Валерыя Гапеева атрымалася напісаць сапраўды прыгодніцкую аповесць. Бо ёсць у ёй і таямніца, і экшан, і цуды беларускіх балот (прывітанне Віктару Марціновічу з яго "Сфагнумам"), і сапраўднае сяброўства падлеткаў, і павага да бабуліных казак і легендаў. Аповесць утрымлівае шмат рэмінісцэнцый. Напрыклад, з "Палескімі Рабінзонамі" Янкі Маўра. Або з "Лабірынтамі" Вацлава Ластоўскага. У Гапеева таксама метафізічны, сакральны аб'ект (капішча са знічам) знаходзіцца пад зямлёй і яго таксама пакідаюць схаваным для наступных (больш вартых) пакаленняў.

Аповесць разлічана на падлеткаў, але і даросламу чытачу будзе цікава яе прачытаць. Цікава і карысна.

Подборки

Всего 3

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 699

Новинки книг

Всего 241