Лучшие книги Валерий Николаевич Гапеев
- 11 произведений
- 16 изданий на 2 языках
По популярности
-
Ніч дракона Валерій Гапеєв
ISBN: 978-966-97693-0-5 Год издания: 2017 Издательство: Срібна папороть Язык: Украинский У житті потрібно робити вибір, приймати рішення. Брати відповідальність за себе, життя близьких. Не завжди вибір легкий. Дивна смерть молодої красуні, незвичайний інструмент вбивства, ніяких доказів. З'ясовується, що дівчина - нетрадиційної орієнтації, любить жінок, дочка мага. Смерть наступила за кілька днів до її дня народження.
Роман Валерія Напеєва «Ніч дракона», що почався як детектив, плавно переходить в містичний трилер. У романі неоднозначний сюжет: загадкова смерть, розслідування, елементи еротики, марновірство, жах. Через призму сюжету автор підводить читача до найактуальніших проблем сучасної людини. Еротично-містичний трилер, дія якого відбувається в провінційному місті Білорусі, захопить дивовижним сюжетом, змусить переглянути наше життя. -
Праклён Валеры Гапееў
ISBN: 978-9857021-17-8 Год издания: 2013 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад'емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных толькі таму, што адным не хапала моцы паверыць і прыняць відавочнае, а другім хапала розуму і ўлады выдаваць сапраўднае за казкі і легенды.
-
Пазл Валер Гапееў
ISBN: 978-985-7209-05-7 Год издания: 2018 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы? Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент счапляецца з іншымі, якія не намі маляваліся, не намі выразаліся… Жорсткі рэалізм на зрэзе сучаснага беларускага грамадства з героямі ад уладных чыноўнікаў да бадзякоў, без міфаў пра талерантнасць і рахманасць, без сентыментаў і спробаў шкадавання — у новым рамане Валера Гапеева.
-
Зніч ваўкалака Валерый Гапееў
ISBN: 978-985-02-2031-8 Год издания: 2020 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў бало- це ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба яе толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам.
-
Вольнеры. Прадвесце Валер Гапееў
ISBN: 9788396719041 Год издания: 2023 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Валер Гапееў "Вольнеры. Прадвесце" - самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш… Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана… Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю…
-
Мая мілая ведзьма Валеры Гапееў
ISBN: 978-985-02-1791-2 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства, зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, пазнаеш шчырае каханне і здолееш — ты здолееш! — вытрымаць гэты неміласэрны цяжар разумення. Ты зробіш усё ад цябе залежнае, каб жыў ружовы матылёк. І выявіцца, што можаш так шмат… -
Я размалюю для цябе неба Валеры Гапееў
ISBN: 978-985-02-1377-8 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар... -
Ведзьміна тоня Валерый Гапееў
ISBN: 978-985-02-1388-4 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Як жыць, калі табе толькі 14, а ў цябе няма бацькі, маці твая – п’яніца, ты павінен жыць і вучыцца ў інтэрнаце? Як жыць, калі ўся вёска, куды ты прыехаў на лета да маці, мяркуе, што ты – злодзей? Галоўны герой аповесці Сяргей вырашае жыць паводле свайго правіла: “Не плач, не бойся, не прасі. І не крадзі”. Знаходзяцца сябры, а з імі – цікавая і важная справа… -
Урокі першага кахання Валерый Гапееў
ISBN: 978-985-6994-11-4 Год издания: 2011 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский У цэнтры кнігі ― сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту.
Для старшага школьнага ўзросту. -
Жэнька – каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі Валерий Гапеев
ISBN: 978-985-883-025-0 Год издания: 2021 Издательство: Кнігазбор Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай. -
І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік Валерий Гапеев
ISBN: 978-985-7210-42-8 Год издания: 2020 Издательство: ТАА Электронная кнігарня Язык: Белорусский Гэта — рэмейк вядомага рамана вядомага француза? Але гісторыя кажа, што ідэя рамана пра графа Монтэ Крыста належыць не Дзюма — гэта рэальная гісторыя, крымінальная. І падобныя гісторыі — пра здраду і помсту — хіба не маглі адбыцца дзе заўгодна? Маглі! Раманы з падобным сюжэтам былі напісаны літаральна ва ўсіх літаратурах свету. Акрамя беларускай. Выпраўляем гістарычную несправядлівасць: вось вам раман пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (і канешне, з сяброўствам і каханнем). Дабро перамагае зло — вы часта такое сустракаеце ў нашай айчыннай літаратуры? І разам з тым, нічога звышпрыдуманага ці фантастычнага ў кнізе няма: ёсць цалкам рэальная наша Беларусь, рэальныя стасункі рэальных людзей.
А калі казаць надта сур’ёзна, то гэты раман ніколечкі не прэтэндуе ні на якую глыбіню. Аўтар і выдавец мелі на мэце адно: падарыць вам колькі гадзін займальнага чытання. -
Вольнеры. Бясконцы дзень Валер Гапееў
ISBN: 9788397029248 Год издания: 2024 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай. І толькі сямёра ведаюць, што ў іх ёсць адзіны шанц вярнуць былую волю, былую праўду і былое шчасце. Але напачатку трэба выжыць тут, прыдумаць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце. Ці можна перамагчы зло без парушэння тваіх маральных прынцыпаў, калі яно, зло, дзейнічае па сваіх правілах? У якіх умовах мэта ўсё ж апраўдвае сродкі? Доўгі шлях у іншасвеце прымусіць шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і…
-
Пастка на рыцара Валерый Гапееў
ISBN: 985-05-0365-3 Год издания: 2002 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Аповесць, апавяданні. Для дзяцей сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту.
У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру патрабуе каханне? Кніга была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама. -
Сонечная паляна Валерий Гапеев
ISBN: 9789850214683 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.
Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных… Але ўсё адно яны вернуцца на сваю родную паляну, і стане яна самай сонечнай ва ўсім свеце. Чаму вернуцца Вожык і Заяц і ад чаго сонца ззяе над іх родным домам – у гэтай казцы.