
Автор
Валерий Гапеев
Валер Мікалаевіч Гапееў
4.3
4.3
299оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 154 | |
4 | 124 | |
3 | 17 | |
2 | 1 | |
1 | 3 | |
без оценки |
44 |
299оценок
Валерий Гапеев - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 11 произведений
- 16 изданий на 2 языках
-
Валер Гапееў Вольнеры. Прадвесце
ISBN: 9788396719041 Год издания: 2023 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Аннотация
Валер Гапееў "Вольнеры. Прадвесце" - самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі
Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш…
Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана…
Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.
Зрэшты, чытайце і паспрабуйце разам з героямі адказаць на актуальныя пытанні. Чым ты гатовы ахвяраваць, каб вярнуць свет, які скаціўся ў бездань? Ці можна ахвяраваць шчасцем або жыццём аднаго дзеля шчасця мільёнаў? Кім трэба быць, каб стаць вольнерам — тым, хто па сваёй волі кіруецца ў шлях дзеля шчасця іншых?
І варта помніць, што памыліцца не страшна — страшна не скончыць абранае падарожжа, якое, што важна, з’явіцца толькі тады, калі ты прымеш свой шлях. -
Валер Гапееў Вольнеры. Бясконцы дзень
ISBN: 9788397029248 Год издания: 2024 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Аннотация
Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай. І толькі сямёра ведаюць, што ў іх ёсць адзіны шанц вярнуць былую волю, былую праўду і былое шчасце. Але напачатку трэба выжыць тут, прыдумаць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.
Ці можна перамагчы зло без парушэння тваіх маральных прынцыпаў, калі яно, зло, дзейнічае па сваіх правілах? У якіх умовах мэта ўсё ж апраўдвае сродкі? Доўгі шлях у іншасвеце прымусіць шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў.
Там, у іншасвеце, выпрабаванні нададуць часу іншае асэнсаванне, раскрыюць характары і правераць душы герояў. На алтар перамогі будуць пакладзены сем лёсаў, але ці можна лічыць ахвярай… здраду? -
Валерый Гапееў Ведзьміна тоня
ISBN: 978-985-02-1388-4 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Як жыць, калі табе толькі 14, а ў цябе няма бацькі, маці твая – п’яніца, ты павінен жыць і вучыцца ў інтэрнаце? Як жыць, калі ўся вёска, куды ты прыехаў на лета да маці, мяркуе, што ты – злодзей? Галоўны герой аповесці Сяргей вырашае жыць паводле свайго правіла: “Не плач, не бойся, не прасі. І не крадзі”. Знаходзяцца сябры, а з імі – цікавая і важная справа… -
Валерий Гапеев Сонечная паляна
ISBN: 9789850214683 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.
Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных… Але ўсё адно яны вернуцца на сваю родную паляну, і стане яна самай сонечнай ва ўсім свеце. Чаму вернуцца Вожык і Заяц і ад чаго сонца ззяе над іх родным домам – у гэтай казцы. -
Валерий Гапеев Усё цудоўна, або Урок бяспе...
-
Валерий Гапеев Лёшкава каханне, або або Ві...
-
Валерий Гапеев Першы боль, або Доказ закон...
-
Валерий Гапеев І хай ніхто не пойдзе пакры...
ISBN: 978-985-7210-42-8 Год издания: 2020 Издательство: ТАА Электронная кнігарня Язык: Белорусский Аннотация
Гэта — рэмейк вядомага рамана вядомага француза? Але гісторыя кажа, што ідэя рамана пра графа Монтэ Крыста належыць не Дзюма — гэта рэальная гісторыя, крымінальная. І падобныя гісторыі — пра здраду і помсту — хіба не маглі адбыцца дзе заўгодна? Маглі! Раманы з падобным сюжэтам былі напісаны літаральна ва ўсіх літаратурах свету. Акрамя беларускай. Выпраўляем гістарычную несправядлівасць: вось вам раман пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (і канешне, з сяброўствам і каханнем). Дабро перамагае зло — вы часта такое сустракаеце ў нашай айчыннай літаратуры? І разам з тым, нічога звышпрыдуманага ці фантастычнага ў кнізе няма: ёсць цалкам рэальная наша Беларусь, рэальныя стасункі рэальных людзей.
А калі казаць надта сур’ёзна, то гэты раман ніколечкі не прэтэндуе ні на якую глыбіню. Аўтар і выдавец мелі на мэце адно: падарыць вам колькі гадзін займальнага чытання. -
Валерый Гапееў Пастка на рыцара
ISBN: 985-05-0365-3 Год издания: 2002 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Аннотация
Аповесць, апавяданні. Для дзяцей сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту.
У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру патрабуе каханне? Кніга была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама.