Автор
Валерий Гапеев

Валер Мікалаевіч Гапееў

  • 15 книг
  • 5 подписчиков
  • 184 читателя
4.3
264оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
264оценки
5 138
4 111
3 12
2 1
1 2
без
оценки
41

Рецензии на книги — Валерий Гапеев

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

27 ноября 2018 г. 12:39

1K

4 Школа - лайтавая версія жыцця

Інфармацыйная гадзіна Перад намі моцная падлеткавая кніга. Дынамічная, рэалістычная, педагагічная, аптымістычная. Здольная захапіць экшэнам і натхніць на філасафаванне, а таксама выхаваць добрага адказнага грамадзяніна, куды ж без гэтага.

Асноўнае дзеянне адбываецца ў школе і вакол яе. Першыя дзве чвэрці дзясятага класа і крыху трэцяй. Урокі, бацькі, хобі, пікнікі, кампы і тусня. Тры хлапцы і адна дзяўчына - у галоўных ролях. Назва троху падманвае: чараўніцтва не прысутнічае, ёсць пара эпізодаў з лёгкай містыкай на ўзроўні народных замоваў і прычараванняў.

Шкалата знаёміцца, сябруе, здраджвае, варагуе, інтрыгуе, смяротна крыўдзіцца, здымае разам кіно, ездзіць на лецішча, ладзіць стрыптыз наўпрост на перапынку ў класе, шкадуе п'янага настаўніка і цвярозых настаўніц, дапамагае бамжу, шукае…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

22 февраля 2019 г. 16:17

792

5

Колькі ўвагі мы звычайна надаём дэталям? Нязначным, як мы лічым, дробязям. А часта менавіта з іх складаецца тое, што паўплывае на наша жыццё. Пра гэтыя дэталі і дробязі новы раман Валера Гапеева “Пазл”. Прызыў у войска — стрэс не толькі для самога прызыўніка, але і для яго родных і блізкіх, бо беларускае войска (хаця, у прынцыпе, любое войска) — не тая рэч, на якую варта траціць год жыцця. Але мы знаходзімся ў краіне, якая столькі гадоў усё яшчэ жыве з культам вайны, дзе непарушная аксіёма “не служыў — не мужык”. І страшна думаць пра тое, што ў наш мірны час (прынамсі, у межах краіны) з войска можна не вярнуцца жывым. Перыядычна ў навінах усплываюць гісторыі пра смерць у войску: ці то суіцыд, ці то недагляд кіраўніцтва. Сын Віктара Анішчука, галоўнага героя рамана “Пазл”, трапляе ў…

Развернуть
Belera

Эксперт

по поглощению книг и поеданию сгущенки

8 октября 2023 г. 14:35

159

4 Фэнтазі па-беларуску

За сваё жыццё, я паспела начытацца ўсялякага рознага, і, напэўна, ужо магу сцвярджаць, што ў мяне сфармаваўся нейкі густ на літаратуру. Іншае пытанне, наколькі ён добры, але нейкі ёсць. ⠀ Дык вось, фэнтазі маё безумоўнае каханне назаўжды. Як кажуць, спачатку яно, а потым ужо Арыяна Грандэ, Ледзі Гага... ⠀ "Вольнеры. Прадвесце" Валера Гапеева - гэта самае што ні на ёсць беларускае фэнтазі, насычанае нашай міфалогіяй і атмасферай. ⠀ Гэта гісторыя пра трох мінскіх старшакласнікаў, якія выпадкова пазнаюць пра існаванне іншасвета і пра змаганне дабра са злом. І, вядома, не застаюцца ў гэтай бітве ўбаку. ⠀ За містычны Мінск кніга атрымвае ад мяне плюсік, асабіста мне здаецца вельмі крутым, калі дзеянні адбываюцца ў месцах, па якіх ты сам рэгулярна шпацыруеш. ⠀ Спадабалася разнастайнасць…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

27 августа 2021 г. 16:11

516

4

Заўсёды з задавальненнем чытаю творы Валерыя Гапеева для рознага ўзросту. Больш люблю, вядома ж, дарослыя, але і дзіцячыя стараюся не прапускаць. Апошняя на сёння кніга Гапеева — прыгодніцкая аповесць "Зніч ваўкалака" — акурат для падлеткаў. Праўда, раіць яе можна і дарослым.

Зайздрошчу галоўнаму герою гэтай кнігі, адзінаццацікласніку Стасю, бацькі якога з'язджаюць у Турцыю, а яго пакідаюць аднаго на лецішчы. Гэта паказвае ўзровень даверу: не баяцца, што сын ператворыць хату ў наркапрытон :) А Стась разумны і паслухмяны хлопчык, нават грады палівае. У вёсцы ён заходзіць сабе сяброў-равеснікаў Віталя і Яніну. З імі і пачынаюцца галоўныя прыгоды і сустрэча юнакоў з беларускай міфалогіяй.

Люблю, калі Гапееў дадае сваім творам мясцовага каларыту. Падзеі яго кніг звычайна адбываюцца ў…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

10 марта 2020 г. 15:05

344

5

Зусім нядаўна на kniharnia.by з’явіўся новы раман Гапеева. Праўда, толькі электронная версія. Невядома, ці варта чакаць папяровую, таму вырашыла чытаць тое, што ёсць. Да таго ж цана электроннай кнігі менш за цану кубачка кавы ў сталічнай кавярні. Заўжды люблю чытаць кнігі гэтага аўтара, бо яны максімальна набліжаныя да рэальнасці. Гэта гісторыі, якія маглі адбыцца з любым нашым сваяком і суседам, таму героям Гапеева хочацца суперажываць, бо ім верыш. І калі ў некаторых папярэдніх кнігах (напрыклад, «Ноч цмока» ) яшчэ быў пэўны містычны складнік, то ў гэтым рамане ніякай містыкі. Толькі жыццё. Сакавік 2006 года, Беларусь напярэдадні тых самых прэзідэнцкіх выбараў, вынікам якіх стане Плошча, магістранты Мацвей (Монця) Хрысцік і Даніла Галоўчык рыхтуюцца да абароны дысертацый і думаюць пра…

Развернуть
lessthanone50

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

19 июля 2018 г. 12:29

636

4

Валерий Гапеев писал свой "Праклён" три года. То, что получилось, вполне можно назвать событием в белорусской литературе. Во-первых, это роман о белорусской национальной идее, что уже само по себе интригует. Во-вторых, это большой роман, пятьсот с лишним страниц. Современные белорусские авторы не особо балуют читателей толстыми романами, для этого все-таки надо иметь, что сказать. И дело, конечно, тут не в сюжете. К Гапееву я прониклась именно потому, что он обладает определенным запасом того продуманного и прочувствованного, что ему хотелось бы отдать читателю. Ну, и в очередной раз повторюсь, что у Валерия Гапеева есть и свой голос, и свои темы - то, что делает его книги узнаваемыми.

Если уж говорить о сюжете, то в "Праклёне" с этим все хорошо. Не зря же Валерий Гапеев много пишет для…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

11 мая 2018 г. 13:03

609

5

У чарговы раз упэўніваюся, што Валеры Гапееў — найлепшы сучасны пісьменнік, які піша для падлеткаў. Люблю і яго дарослыя кнігі, але з літаратурай для дарослых у нас няма праблемаў, а вось знайсьці якасную падлеткавую літаратуру — няпростая задача. Вельмі раю яго кнігі "Урокі першага кахання" , "Ведзьміна тоня" , "Я размалюю для цябе неба" , якія я і пасля 20 гадоў чытала з задавальненнем і заўжды рэкламую знаёмым дзецям. Шкадую, што летась Гапееў не здолеў увайсці ў тройку лаўрэатаў Прэміі Гедройца з кнігай "Ноч цмока" (але ж патрапіў у шорт-ліст), затое сёлета яго нарэшце ацанілі, і літаральна на днях кніга “Мая мілая ведзьма” атрымала Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Звычайная школа, 10 клас, падзелены на “эліту” і “плебс”, але ёсць і нейтральныя групоўкі,…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 февраля 2021 г. 10:52

324

4

Прыгодніцкая аповесць пра наш час, у якім прысутнічае і інтэрнэт, і мабільныя тэлефоны, і легенды традыцыйных вераванняў беларусаў. У Валерыя Гапеева атрымалася напісаць сапраўды прыгодніцкую аповесць. Бо ёсць у ёй і таямніца, і экшан, і цуды беларускіх балот (прывітанне Віктару Марціновічу з яго "Сфагнумам"), і сапраўднае сяброўства падлеткаў, і павага да бабуліных казак і легендаў. Аповесць утрымлівае шмат рэмінісцэнцый. Напрыклад, з "Палескімі Рабінзонамі" Янкі Маўра. Або з "Лабірынтамі" Вацлава Ластоўскага. У Гапеева таксама метафізічны, сакральны аб'ект (капішча са знічам) знаходзіцца пад зямлёй і яго таксама пакідаюць схаваным для наступных (больш вартых) пакаленняў.

Аповесць разлічана на падлеткаў, але і даросламу чытачу будзе цікава яе прачытаць. Цікава і карысна.

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

7 мая 2019 г. 17:40

682

4

Здаецца, на вуліцы сучаснай беларускай літаратуры нарэшце свята - чытачы дачакаліся сапраўдны дэтэктыў. Прыемная беларуская мова, добры густ, містыка і каханне (нават фізічнае, вось як!) - амаль ідэальнае чытво. Сапраўды, нягледзячы на некаторыя, так бы мовіць, шурпатасці ды няроўнасці, "Ноч цмока" хочацца, перш за ўсё, хваліць і раіць знаёмым. І гэта цудоўна.

Жанравая прыналежнасць кнігі адназначная. Малады следчы нейкага раённага центру расследуе забойства дзяўчыны ў амаль закінутай вёсцы. Ужо з першых старонак зразумела, што забойства незвычайнае, бо вакол цела няма аніякіх слядоў. І вось побач з лініяй расследвання ўзнікае яшчэ адна - містычная, якая ўсё болей і болей затягвае ў свае абдоймы таварышча следчага, а з ім і чытача. З містыкі чакана вынікае адсылка да мінулага і зусім…

Развернуть
lessthanone50

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

19 июня 2018 г. 17:29

988

4

Два романа Валерия Гапеева я прочитала подряд, но не в порядке хронологии их появления на свет. По идее, начинать надо было с "Праклёна", но я рада, что всё получилось так, как получилось. "Праклён" - роман знаковый не только для автора, но и для всей современной белорусской литературы, и, боюсь, "Ноч цмока" могла оставить впечатление какого-то последыша, того, что в "Праклён" не вместилось, а выбросить все-таки жалко. А так "Ноч цмока" стала для меня воротами в мир Гапеева, где смелая фантазия уравновешивается хорошим вкусом.

Формулировка из аннотации - "эротическо-мистический детектив на фоне белорусской провинции новейшего времени" - заставила меня настороженно замереть в ожидании какой-то дичи. На самом деле никакой особой эротики в романе нет, а вот мистики, круто замешанной на…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

7 декабря 2016 г. 21:31

494

4.5 Сапраўдны беларускі дэтэктыў

“Ноч цмока” – новы раман Валерыя Гапеева. І хаця з мінулым творам пісьменніка яго не аб’ядноўваюць ні адзіныя героі, ні месца дзеяння, адразу ёсць адчуванне, што гэта сэнсавы працяг “Праклёна”. І, нават калі б у новым творы з’явіўся Уладзімір Жабрун, Алесь Лобач, Генадзь Колтун ці нехта з іншых герояў, ніякага б здзіўлення не было.

З самага пачатку раман вельмі падобны на першы сезон амерыканскага серыяла “Сапраўдны дэтэктыў”. У беларускай правінцыі адбываецца незвычайнае забойства – забіта маладая дзяўчына. Яе цела знойдзена пасярод перапаханага поля, але ні каля яе, ні навогул нідзе побач няма якіх-небудзь слядоў. Дзяўчына была голая і быццам працягвала рухацца нават пасля смерці. А судмедэкспертыза выявіла, што яна была цяжарная, хаця большасць знаёмых лічыла яе лесбіянкай.

І з самых…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

15 августа 2016 г. 20:03

364

4.5

Найвялікшы грэх нашага чалавека — у ягонай абыякавасці. У гатовасці ўсё дараваць, абы толькі “вайны не было”. Абы выжыць. Вось у чым грэх.

Долгое время автор этой рецензии обходил роман Валерия Гапеева «Праклён» стороной, несмотря на многочисленные положительные отзывы. Отпугивал и объем книги, и то, что другие произведения этого автора, к сожалению, прошли мимо. Но лучше поздно, чем никогда.

Начинается книга как обычная пасторальная проза – описание жизни современной белорусской деревни и обычного молодого парня, который вместе с братом живет в отцовском доме. Вот только уже в самом начале брат гибнет в пожаре, а главный герой остается на руинах дома – у него больше нет родных и места где можно жить. По легенде, весь их род был проклят, и теперь Владимир (так зовут главного героя)…

Развернуть
ksuunja

Эксперт

по лапкобяканью

15 декабря 2021 г. 01:27

322

2.5

Наверное, многим сейчас нужна книга, которая расскажет, как плохие люди получают по заслугам практически сами по себе, без рукоприкладства и последующего поиска виноватых. Как зарвавшиеся и обнаглевшие, а может, и их родственники, страдают от неожиданных неприятных случайностей. И в особенности - как произвол и использование власти в личных интересах наказывается какими-то высшими силами и мир становится милым и справедливым. (А ещё там в лесах наверняка бродят единороги и крылатые пони.)

К счастью и к сожалению, мир несправедлив. Если бы мы все получали по "заслугам", как в книге, за малейшую ошибку, слабость или малодушие, а наши враги получали троекратно за то, что они с нами сделали, вряд ли бы человечество дожило до нынешнего этапа развития. Вера в справедливый мир - довольно…

Развернуть
miauczelo

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

16 февраля 2019 г. 23:18

559

4

Читаешь, и возникает ощущение, что попал в далекое прошлое, когда всех школьных проблем и было то, что вызывающая одежда школьников. А проблем отцов и детей не существовало вовсе, ведь родители в этой книге если и появляются, то преимущественно для того, чтобы подкинуть денег или отвезти на дачу. Между детьми и родителями царить доверительность: родители не интересуется их контактами социальных сетях, дети читают им свои первые литературные произведения и просят оценить. Конфликты с учителями? Ну, есть там один, которого не особо любят. Ну, так школьница признала, что совершила нехороший проступок, пошла и извинилась перед ним. Остальные учителя всегда готовы придти на помощь, предоставить помещение для репетиций, подсказать, кому и как писать письмо-жалобу. Да что там родители и…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

13 октября 2017 г. 16:36

300

5

У 2013 годзе беларуская літаратура ўзбагацілася адразу некалькімі добрымі раманамі. Раман Валерыя Гапеева самы аб’ёмны з іх - мае амаль 550 старонак. Не памятаю нічога падобнага ў беларускай літаратуры за апошнія 20 гадоў. Трэба прызнаць, што гэта тытанічная праца. Аўтар паведаміў, што выношваў ідэю рамана тры гады і затым напісаў твор за год. У гэтым прызнанні, асабліва пасля прачытання твора, няцяжка заўважыць, так бы мовіць, генеалогію рамана. Спачатку паўстала ідэя напісаць вялікі твор пра сучасныя праблемы беларусаў, перадусім у справе нацыятворчасці, а таксама пра маральныя хібы беларускага грамадства - а тут прамая сувязь, бо абыякавае стаўленне да роднай гісторыі, гістарычных сімвалаў, мовы – гэта хутчэй маральныя праблемы. Аўтар вырашыў паказаць гэтыя праблемы ў гістарычнай…

Развернуть

9 января 2012 г. 17:37

2K

3

У кнізе для старэйшага школьнага ўзросту ўсе нюансы міжасобаснай камунікацыі распісаны як алгарытм: вельмі падрабязна, амаль пакрокава — што адчуў герой, што падумаў, што зрабіў. Дарослага чытача гэта нават збянтэжыць: пра некаторыя моманты можна ж не пісаць — і так зразумела. Але каму зразумела? Дарослым, якія, магчыма, і не забылі пра свой першы досвед у каханні, але за жыццёвай мітуснёй страцілі вастрыню таго, падлеткавага, перажывання. Даросламу будзе здавацца наіўным ахвяраваць цэлы абзац на тое, як герой наважваецца пакласці руку на плячо дзяўчыне і адразу пракручвае ў галаве яе магчымыя рэакцыі. Але ў падлеткаў будзе зусім іншае стаўленне: тэмы аповесцяў — востра актуальныя для цінэйджараў, праблемы — надзённыя. І збыткоўнае прапісванне думак і ўчынкаў маладых герояў, якое…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 апреля 2019 г. 09:47

384

4

Новы раман Валера Гапеева "Пазл" працягвае тэму, якая скразной ніткай ідзе праз усе яго ранейшыя дарослыя раманы, - барацьба паміж дабром і злом. Калі ў рамане "Праклён" паказана таямнічая цёмная сіла, якая змагаецца з дабром. А ў рамане "Ноч цмока" - развой гэтай барацьбы, калі дабро спрабуе атрымаць перамогу пры патрымцы нейкая метафізічнай сілы. Дык у рамане "Пазл" апавядаецца пра тое, як звычайная сям'я, якая нічым не вызначалася і была паспяховай, раптоўна апынулася пад знішчальным ударам наступстваў кепскіх і нават злачынных учынкаў навакольных людзей.

У архітэктара Віктара Анішчука, які жыў у адным з беларускіх райцэнтраў, усё складалася выдатна. І праца была добрая, і сын паспяхова вучыўся ў ВНУ, і каханне да жонкі не знікала, і нават з'явіліся грошы, каб пачаць будаваць свой дом.…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

5 сентября 2017 г. 11:48

463

4.5

Валеры Гапееў з тых пісьменнікаў, якія не расчароўваюць мяне сваёй творчасцю. Ён стабільна выдае якасныя раманы, прычым як для дарослых, так і для падлеткаў. Раманы для дарослых у яго атрымліваюцца даволі змрочныя і таямнічыя, як я люблю. Раю вам папярэдні раман "Праклён", а пакуль раскажу пра "Ноч цмока", якая пакуль для мяне прэтэндэнт на атрыманне галоўнай узнагароды сёлетняй Прэміі Гедройца.

Спачатку ніяк не адпускала адчуванне, што недзе я ўжо такое чытала. Успомніўся раман польскага пісьменніка Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды", які я прачытала ў мінулым месяцы. Усё супадае: правінцыя, таямнічае забойства жанчыны, галоўны герой з праваахоўных органаў разгадвае загадку. Праўда, на гэтым падабенства твораў заканчваецца, бо абодва створаныя на чыста мясцовым каларыце. У Мілашэўскага…

Развернуть

2 февраля 2019 г. 21:36

404

5 Правда жизни

Как понять, что книга хорошая? Для меня это когда во время чтения и после него, ты все ровно всегда думаешь об этой книге. И главное, не что там будет дальше, а почему все так происходит. Новый роман Гапеева поместил в мою голову столько мыслей и чувств, что можно просто ужаснуться. Почему же эти мысли и чувства так меня затронули? Да все очень просто. Все эти вопросы и жизненные ситуации, которые переживают герои книги, касались лично меня либо мной были замечены в ближнем мне круге знакомых. Все эти страхи пугают меня, тридцатилетнего мужчину. О чем же пишет автор? О судьбах людей которые столкнулись с "системой" управления. С людьми из этой "системы". Не каких преувеличений со стороны "системы" нет, просто показана как она работает ежедневно. При всем при этом большинство людей…

Развернуть

23 ноября 2019 г. 11:03

271

5 Нуар па-беларуску, альбо роля фаўны ў нашым непрадказальным жыцці…

Так склаліся абставіны, што да мяне рукапіс кнігі “Пазл” трапіў нават раней, чым выйшла папяровая версія, што значна пашырыла мае ўяўленні пра магчымасці сучаснай беларускай літаратуры. І як бы мне не хацелася ўскрыкнуць “зайбоца дварэцкі (клешч)!”, але гутарка зараз не пра гэта, бо па сваёй завядзёнцы я не маю намеру “спойлерыць”, хаця і даволі складана не спасылацца на некаторых асаблівыя “рызынкі” гэтага захапляльнага сюжэту…

Раз-пораз да мяне трапляюць кніжкі, чытаючы якія, я прыходжу ў вялікае хваляванне і ніяк не магу зразумець, чаму на тытульніку стаіць не маё імя. У тым сэнсе, што мне ўяўляецца абсалютная кангруэнтнасць з маім уласным светаадчуваннем. Нешта падобнае робіцца са мной амаль кожны раз, калі да мяне трапляюць кніжкі спадара Валерыя Гапеева, і ў мяне атрымліваецца…

Развернуть
Показать ещё