
5 | 3 | |
4 | 2 | |
3 | 1 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
1 |
Предложить изменения
Эдуард Акулін — об авторе
- Родился: 7 января 1963 г. , в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць
Статистика
Биография — Эдуард Акулін
Эдуард Акулін — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся ў 1963 г.
З 1979 па 1984 год — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год ён настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага…
раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 г.г.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”.
Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень».
З 1992 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г. узначальваў секцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.
Э. Акулін шмат перакладае з польскай, украінскай, славенскай і літоўскай моў.
Эдуард Акулін — лаўрэат (другое месца) Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993 г.), а таксама прэмій часопіса „Маладосць” (1990 г.) і тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва” (1996 г.) за лепшыя паэтычныя падборкі.
Книги
8Библиография
Премии
Ссылки
Рецензии
411 ноября 2017 г. 23:47
335
5
Не ў кожнага беларускага паэта ў наш час атрымліваецца да свайго 50-годдзя, так бы мовіць, падвесці вынікі творчасці ў кніжным фармаце, то бок выдаць том выбранай уласнай паэзіі. У Эдуарда Акуліна атрымалася.
Такіх кніг сёння як…
18 декабря 2020 г. 19:13
196
5
Гэтая кніга з'явілася вынікам праведзенага міжнароднага літаратурна-мастацкага праекта, які мае назву “Плашчаніца”. Для 12 сербскіх мастакоў вершы беларускага паэта Эдуарда Акуліна сталі крыніцай натхнення, і яны сваімі творамі…