Автор
Эдуард Акулін

Акулін Эдуард

  • 8 книг
  • 1 подписчик
  • 5 читателей
4.3
6оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
6оценок
5 3
4 2
3 1
2 0
1 0
без
оценки
1

Новинки Акуліна Эдуарда

  • Плашчаніца Эдуард Акулін
    ISBN: 978-985-7030-80-4
    Год издания: 2020
    Издательство: Уладзімір Сіўчыкаў
    Кніга «Плашчаніца» — вынік творчага сумоўя Эдуарда Аку ліна і 12 сербскіх мастакоў, для якіх вершы беларускага паэта сталі крыніцай натхнення для стварэння сваіх твораў. Ідэя праекта належыць сербскаму літаратару і мастаку Міколу Шындзіку. Гэта 13-я кніга ў літаратурна-мастацкай серыі, прэзентацыі якой у 2016 год зе ў Белградзе была прысвечана паэтычна-мастацкая вы става. Настаў час пазнаёміць і беларускага чытача з між народным культурніцкім праектам.
  • Святая ноч Эдуард Акулін
    Год издания: 2013
    Язык: Белорусский
    Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай моў.
  • Малітва воч Эдуард Акулін
    ISBN: 978-985-6982-67-8
    Год издания: 2012
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский
    Дзеля таго, каб паразумецца з Богам, не трэба слоў, таму што Бог і ёсць Слова. Каб Госпад цябе пачуў, дастаткова малітвы воч... Углядзіся ў сябе самога, каб сустрэцца з паглядам Бога...

    Кнігарня пісьменніка — выпуск 33.
  • Вітражы Эдуард Акулін
    ISBN: 978-985-6906-26-1
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску нязмушана і выкшталцона.

    Эдуард Акулін – паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а таксама – намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.
  • Непрычалены човен Эдуард Акулін
    Год издания: 2003
    Язык: Белорусский

    “Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У…

    Развернуть
  • Радно Эдуард Акулін
    Год издания: 2000
    Издательство: Палібіг
    Язык: Белорусский

    Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё… У новую кнігу паэзіі Эдуарда Акуліна увайшлі вершы і балады напісаныя за апошнія гады. Кнігу вершаў “Радно” напаткаў нешчаслівы лёс. Увесь яе наклад (500 паасобнікаў) па загаду дырэктара выдавецтва “Палібіг” Аляксандра Зубца у 2000 годзе быў пушчаны пад друкарскі нож. Згодна афіцыйнага акта “в связи с неправильным оформлением” , насамрэч па палітычных прычынах. Асабліва прыйшоўся недаспадобы сучасным кніжным інквізітарам верш “Паэт”, прысвечаны народнаму Беларусі Нілу Гілевічу, які гучыць як прысуд аўтарытарнаму, антынацыянальнаму…

    Развернуть
  • Крыло анёла Эдуард Акулін
    ISBN: ISBN: 985-02-0024-3
    Год издания: 1995
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У чарговым зборніку паэта Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытаньня. Паэзія Эдуарда Акуліна — рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысьціні. Зборнік складаецца з дзвюх частак: «Па той бераг Сожа» і «На сподзе нябёсаў». Тут і вершы-прысьвячэнні, і вершы-роздумы. Тут разважаньні на рэлігійную тэму, пра існасць жыцьця, пра яго сэнс і месца чалавека ў сьвеце. Частка вершаў, трапіўшых у зборнік, стала песьнямі, якімі паэт-бард шчыра адорвае слухачоў падчас аўтарскіх сустрэч, на розных вечарынах і ў кампаніях сяброў.
  • Пяшчота ліўня Эдуард Акулін
    Год издания: 1990
    Издательство: часопіс "Маладосць"
    Язык: Белорусский
    “Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной.