
Автор
Лучшие книги Акуліна Эдуарда
- 8 изданий на 2 языках
По популярности
-
Плашчаніца Эдуард Акулін
ISBN: 978-985-7030-80-4 Год издания: 2020 Издательство: Уладзімір Сіўчыкаў Кніга «Плашчаніца» — вынік творчага сумоўя Эдуарда Аку ліна і 12 сербскіх мастакоў, для якіх вершы беларускага паэта сталі крыніцай натхнення для стварэння сваіх твораў. Ідэя праекта належыць сербскаму літаратару і мастаку Міколу Шындзіку. Гэта 13-я кніга ў літаратурна-мастацкай серыі, прэзентацыі якой у 2016 год зе ў Белградзе была прысвечана паэтычна-мастацкая вы става. Настаў час пазнаёміць і беларускага чытача з між народным культурніцкім праектам. -
Святая ноч Эдуард Акулін
Год издания: 2013 Язык: Белорусский Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай моў. -
Малітва воч Эдуард Акулін
ISBN: 978-985-6982-67-8 Год издания: 2012 Издательство: Медысонт Язык: Белорусский Дзеля таго, каб паразумецца з Богам, не трэба слоў, таму што Бог і ёсць Слова. Каб Госпад цябе пачуў, дастаткова малітвы воч... Углядзіся ў сябе самога, каб сустрэцца з паглядам Бога...
Кнігарня пісьменніка — выпуск 33. -
Вітражы Эдуард Акулін
ISBN: 978-985-6906-26-1 Год издания: 2009 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску нязмушана і выкшталцона.
Эдуард Акулін – паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а таксама – намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. -
Непрычалены човен Эдуард Акулін
Год издания: 2003 Язык: Белорусский “Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У…
-
Пяшчота ліўня Эдуард Акулін
Год издания: 1990 Издательство: часопіс "Маладосць" Язык: Белорусский “Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной.