Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Эдуард Акулін
- 📚 Книги
- Малітва вочМалітва воч

Ваша оценкаИздательство:
Серия:
ISBN:
978-985-6982-67-8
Год издания:
2012
Язык:
Белорусский
140 с.
Возрастные ограничения:
18+
Рейтинг LiveLib
- 5100%
- 40%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald524 сентября 2020Читать далееУсё больш пераконваюся, што ў кожнага часу свая актуальная паэзія і свая літаратура. У сённяшні час беларускай рэвалюцыі на першы план выходзіць публіцыстычная, патрыятычная паэзія. Нездарма надзвычай актуальным у Беларусі стаў Янка Купала. Радкі з яго вершаў сёння можна пабачыць на плакатах пратэстоўцаў, іх цытуюць у сваіх відэазваротах блогеры, песні на яго вершы гучаць на акцыях пратэсту.
Час - сталы сааўтар мастацкіх твораў. Упарта ён перапісвае і дапрацоўвае іх - удакладняе змест, расстаўляе новыя акцэнты, эзопаву мову ператварае ў звычайную, схаванае робіць галоўным, а галоўнае ператварае ў другаснае...
Падобныя змены адбываюцца і з паэзіяй Эдуарда Акуліна. Яшчэ нядаўна ён успрымаўся пераважна як лірычны паэт, аўтар пяшчотных вершаў пра каханне, майстар лірычнай метафары. Вось, напрыклад, як ён намаляваў словам летні пейзаж.
Стамлёным касцом у лузе Ля вогнішча цень змарыўся. Воз сена на мокрым пузе Паўзе па начным гасцінцы.
Але раўналежна з лірычнай паэзіяй Акулін заўжды пісаў патрыятычныя, беларускацэнтрычныя вершы. І сёння яны робяцца паэтычнай дамінантай усёй творчасці паэта. Такія вершы ёсць у кожнай кнізе Акуліна. Нямала іх і ў зборніку “Малітва воч”.
У вершы “Арда” чытаем такія радкі:
Не змазолелi ў кроў каленi, не прадалi душу ў ярмо. Спакон веку свабоду мелi i сягоння не аддамо!
Гэтыя радкі таксама добра глядзеліся б сёння на акцыях пратэсту.
А ў вершы “Крылакрыж” паэт нагадвае, што барацьба за свабоду ў Беларусі адбываецца з даўніх часоў і тысячы людзей загінулі ў гэтым святым змаганні.
Углядаюся ў вір нябёсаў – Колькі там патанула крыл Тых, хто трызніў аб Беларусі, Тых, хто йшоў за яе на крыж.
Ну і сапраўднай малітвай за Беларусь гучыць гэты невялічкі верш, які называецца “Ніцма”.
Перад лiкам святой бажнiцы кленчу нiцма, Айца малю: — Божа лiтасны, до гнявiцца... Жыватворнаю Плашчанiцай ахiнi Беларусь маю.
8 понравилось
165
Torvald528 ноября 2017Читать далееЭдуард Акулін прыйшоў у беларускую літаратуру ў 80-х гадах разам з сябрамі па Гомельскім ўніверсітэце – Анатолем Сысам і Алесем Бяляцкім. З маладосці захапляўся музыкай, нават з Бяляцкім у студэнцкія гады стварыў рок-гурт “Баскі”, які, праўда, праіснаваў нядоўга. Але гэтае захапленне атрымала працяг - Акулін па-ранейшаму не выпускае з рук гітару, але ўжо як бард.
Гэтае слугаванне адразу дзвюм музам моцна адбілася на паэзіі Акуліна. Большасць яго вершаў ад самага нараджэння разлічаныя на выкананне пад гітару. Яны маюць адмысловую сілаба-танічную структуру, незацемнены, просты для ўспрымання змест і пераважна лірычную аснову. Праўда, Акулін не цураецца і грамадска-палітычнай тэмы – у ягонай творчасці нямала патрыятычных і адраджэнскіх вершаў. У прадмове да зборніка “Малітва воч” Леанід Дранько-Майсюк піша: “Паэт не баіцца быць патрыятычна-пафасным, прыгожым у прамаўленні, як і не баіцца часам ужываць дакладную рыфмоўку. Бо, як вядома, дакладная рыфмоўка – гэта яшчэ не гарантыя сапраўднай паэзіі...”
Зборнік “Малітва воч” складаецца з трох раздзелаў – “Маўчанне госпада”, “Дараванне Каіна”, які ўтрымлівае пераклады паэта з украінскай мовы, і “Бой з сабой”.
Свой паэтычны свет Акулін імнецца міталагізваць паводле вядомых каардынатаў – біблейскіх, агульначалавечых культурніцкіх мітаў і беларускай культурнай спадчыны. Перадусім паэт шматкроць звяртаецца да легенды пра Максіма. Паэт імкнецца быць спадкаемцам Багдановічаўскіх запаветаў, у тым ліку пакланяцца хараству і прыгажосці:
Ці то Вялікдзень, ці Раство, Ці проста дзень будзённы, шэры – Паэтаў вабіць Хараство, Як матылькоў – святло Венеры.
Ягоная паэзія таксама надзвычай духоўная:
Хто сказаў, што ў Палестыне Еўфрасіння свой рай знайшла? Над Сафійкай у звонкай сіні крыж вартуе яе душа.
Паэзія для Акуліна крылы, якія яму падаравала Радзіма і бацькі:
Маці мая Марыя, бацька, бабуля, дзед мне падарылі крылы, мне падарылі свет.
І паэт сведчыць, што:
Пакуль будзе шлях мой віцца і сэрца званіць аб рэбры, я буду табе маліцца, Паэзія, - келіх неба.
6 понравилось
183





















