
Эдуард Акулін — об авторе
- Родился: 7 января 1963 г. , в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць
Биография — Эдуард Акулін
Эдуард Акулін — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся ў 1963 г.
З 1979 па 1984 год — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год ён настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 г.г.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”.
Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса…
«Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень».
З 1992 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г. узначальваў секцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.
Э. Акулін шмат перакладае з польскай, украінскай, славенскай і літоўскай моў.
Эдуард Акулін — лаўрэат (другое месца) Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993 г.), а таксама прэмій часопіса „Маладосць” (1990 г.) і тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва” (1996 г.) за лепшыя паэтычныя падборкі.
Книги
Смотреть 8Библиография
Премии
Ссылки
Рецензии
Смотреть 411 ноября 2017 г. 23:47
335
5
Не ў кожнага беларускага паэта ў наш час атрымліваецца да свайго 50-годдзя, так бы мовіць, падвесці вынікі творчасці ў кніжным фармаце, то бок выдаць том выбранай уласнай паэзіі. У Эдуарда Акуліна атрымалася.
Такіх кніг сёння як раз і не хапае. Даўно ўжо не выдаюць да юбілеяў пісьменнікаў зборы твораў няхай сабе і ў адным томе. Відавочна гэтая практыка назаўсёды адыйшла ў мінулае. А менавіта па …
18 декабря 2020 г. 19:13
196
5
Гэтая кніга з'явілася вынікам праведзенага міжнароднага літаратурна-мастацкага праекта, які мае назву “Плашчаніца”. Для 12 сербскіх мастакоў вершы беларускага паэта Эдуарда Акуліна сталі крыніцай натхнення, і яны сваімі творамі праілюстравалі,а хутчэй нават зрабілі мастацкае прачытанне вершаў. А гэта і жывапіс, і графіка, і скульптура і нават арт-аб’екты. Атрымалася такое творчае сумоўе паэта і …