Больше рецензий
18 декабря 2020 г. 19:13
196
5
РецензияГэтая кніга з'явілася вынікам праведзенага міжнароднага літаратурна-мастацкага праекта, які мае назву “Плашчаніца”. Для 12 сербскіх мастакоў вершы беларускага паэта Эдуарда Акуліна сталі крыніцай натхнення, і яны сваімі творамі праілюстравалі,а хутчэй нават зрабілі мастацкае прачытанне вершаў. А гэта і жывапіс, і графіка, і скульптура і нават арт-аб’екты. Атрымалася такое творчае сумоўе паэта і мастакоў.
Ідэя праекта належыць сербскаму літаратару і мастаку Міколу Шындзіку. Вершы Эдуарда Акуліна на сербскую мову пераклаў Міадраг Сібіновіч. Сама выстава гэтага праекту адбылася ў 2016 годзе ў Белградзе.
Сёлета Эдуард Акулін вырашыў пазнаёміць з праектам і беларускага чытача і выдаў у выдавецтве Уладзіміра Сіўчыкава зборнік “Плашчаніца”. У кнізе побач з дванаццаццю беларускамоўнымі вершамі змешчаны іх пераклады на сербскую мову, а таксама мастацкія творы, якія выкананы паводле вершаў.
Нізка хрысціянскіх вершаў, якая зацікавіла сербскіх мастакоў, добра вядомая аматарам беларускай паэзіі. Яна ўключаная ў кнігу паэта “Святая ноч”.
Зборнік “Плашчаніца” пачынаецца вершам “Каін”
Між грахом і віной блукаеш,
след дыміцца твой ад крыві,
пакаяннем пракляты Каін,
акаянны анёл Любві.
Верш як бы задае танальнасць усёй кнізе. Трагедыйную, ахвярную, міфалагічную. Пра здрады, грэх, духоўную моц і духоўны подзвіг.
У вершы “Марыя Магдалена” аўтар пытаецца, хто яе збярог ад грахоў. І чуе адказ:
Хто прымусіў устаць з каленяў,
хто цябе ад грахоў збярог?
Хто імя тваё, Магдалена,
прыгубіў, як прычасце?
— Бог!
У вершы “Ной” паэт пераказаў легенду пра Ноя, які выратаваў жыццё на Зямлі, перамогшы патоп.
Перамогшы ў вайне з Патопам,
здзейсніў Госпадаў запавет…
І ужо не з нуля, а з Ноя
нарадзіўся нанова свет!
Ну і не мог Эдуард Акулін у гэтай нізцы вершаў абмінуць тэму Калядаў. Як сімвал надзеі і веры ў лепшы час, у тым ліку і для роднай Беларусі.
запалі
над Бэтлеемам
зорную лампаду.
Цябе чакае ясельны каўчэг…