Больше цитат

Torvald5

20 декабря 2020 г., 19:54

Бой з сабой
І гарачы сінайскі вецер,
і грыфоны — сляпой ардой —
мелі, Госпад, цябе наўвеце,
калі ты распачнеш свой бой.

І жанчыны у чорным зрэб’і,
і аракулаў гулкі рой
мелі, Госпад, цябе наўвеце,
калі ты распачнеш свой бой.

І апосталы — твае дзеці,
і Анёл з залатой трубой
мелі, Госпад, цябе наўвеце,
калі ты распачнеш свой бой.

Але кожны з іх, чуеш, кожны
сніў трыумф пераможны твой.
І ніхто й не падумаў, Божа,
што ты бой распачнеш з сабой.