
Автор
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў
4.5
4.5
83оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 52 | |
4 | 27 | |
3 | 4 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
4 |
83оценки
Лучшие книги Алеся Разанава
- 1 произведение
- 32 издания на 2 языках
По популярности
-
Алесь Разанаў Вастрыё стралы
ISBN: 5-340-00061-3 Год издания: 1988 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння і мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваей будове яны нагадваюць балады і прытчы і спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю і філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё і роздум, рэальнасць і магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» і «Пункціры». -
Алесь Разанаў Дождж: возера ў акупунктуры
ISBN: 978-985-6800-42-2 Год издания: 2007 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Паэтычныя мініяцюры “Пункціры” спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў ягоныя паэтычныя зборнікі, шыхтаваліся калёнамі ў дзвюхмоўнай кнізе “Гановэрскія пункціры”, а зараз сабраліся разам — і ранейшыя, і самыя новыя, “швейцарскія”, што яшчэ не аб’ядналіся ў друку.
Пункціры—акупункціры: у даступнай воку і думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з’яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук і ўкладаецца ў радкі. -
Алесь Разанаў Воплескі даланёю адною
ISBN: 978-985-6901-74-7 Год издания: 2010 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.
Нататнік змакрэў:
набраўся
Уражанняў ад дажджу.
***
Воплескі даланёю
адною:
лунае
кляновы ліст над зямлёй. -
Алесь Разанаў Паляванне ў райскай даліне
ISBN: 5-340-01461-4 Год издания: 1995 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на чвастрыі»- шляху, развіваючы і пашыраючм магчымасці самой паэзіі. Новую кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятляніна» Вяліміра Хлебнікава. -
Алесь Разанаў Перавыбранае
ISBN: 978-985-7164-74-5 Год издания: 2017 Издательство: Зміцер Колас Язык: Белорусский Аннотация
Алесь Разанаў (нар. 1947) – беларускі паэт-наватар, авангардыст, рэфарматар паэтычнай мовы; майстар такіх жанраў, як версэт, злёса, пункцір, зном, квантэма, вершаказ. Яго творы перакладзены на шэраг моваў свету, а некаторыя паэт сам напісаў па-нямецку і па-літоўску. -
Алесь Разанаў Маланка жне, гром малоціць
ISBN: 978-985-02-2035-6 Год издания: 2020 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова.
Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. -
Алесь Разанаў Танец з вужакамі
ISBN: 985-02-0468-0 Год издания: 1999 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя забароны, сказаў непаўторнае слова пра час і пра сябе. Творы А. Разанава нязменна прыцягвагоць увагу чытачоў і даследчыкаў, актыўна перакладаюцца на іншыя мовы. Падводзячы рысу пад здзейсненым, кніга выбраных твораў тоіць у сабе магчымасці ўсё новага прачытання і скіравана ў наступнасць, «якая заўсёды тут». -
Алесь Разанаў Сума немагчымасцяў
ISBN: 978-985-6901-37-2 Год издания: 2009 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
"Паэзія – асаблівая веда", – зазначаецца ў адным са зномаў.
Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся набывае адмысловы кшталт.
На вокладцы "Шосты яйкаквадрат" з серыі "Манвантара" Алеся Разанава і Віктара Маркаўца.
У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта. -
Алесь Разанаў Такая і гэтакі: талакуе з м...
ISBN: 978-985-02-1815-5 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Алесь Разанаў І потым нанава пачаць
ISBN: 978-985-6901-38-9 Год издания: 2011 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Квантэма, злёса, верш… — творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню.