Новинки Алеся Разанава
- 1 произведение
- 31 издание на 2 языках
-
Маланка жне, гром малоціць Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-02-2035-6 Год издания: 2020 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова.
Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. -
Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-02-1815-5 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Францыск Скарына. Маем найбольшае самі : кніга перастварэнняў Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-02-1747-9 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая літаратура Францыск Скарына — паэт: у тэкстах яго прадмоў да кніг Бібліі прысутнічае паэтычны пачатак. Пераствораныя Алесем Разанавым на сучасную беларускую мову, яны становяцца з'явай самой паэзіі. -
Мастацкае слова ў паэзіі Нил Гилевич, Алесь Разанаў, Рыгор Бородулин, Николай Метлицкий, Наум Гальперович, Віктар Шніп, Алесь Пісьмянкоў, Евгения Янищиц, Генадзь Пашкоў
ISBN: 978-985-11-0981-0 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае…
У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча. -
Перавыбранае Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-7164-74-5 Год издания: 2017 Издательство: Зміцер Колас Язык: Белорусский Алесь Разанаў (нар. 1947) – беларускі паэт-наватар, авангардыст, рэфарматар паэтычнай мовы; майстар такіх жанраў, як версэт, злёса, пункцір, зном, квантэма, вершаказ. Яго творы перакладзены на шэраг моваў свету, а некаторыя паэт сам напісаў па-нямецку і па-літоўску. -
Lot strzały Aleś Razanaŭ
ISBN: 978-83-61388-70-8 Год издания: 2016 Издательство: Pogranicze Язык: Польский Wybór wierszy Alesia Razanawa, twórcy nowatorskiego nurtu we współczesnej poezji białoruskiej, łączącego hermeneutyczne tradycje poetyckie Zachodu i Wschodu. Życiowe i twórcze drogi poety zawsze wiodły za horyzont. Stąd też wzięły się ukute przez krytykę określenia: nowator, awangardysta, reformator języka poetyckiego. Ale nowatorstwa jest w nim tyle, co i tradycji, Wschodu nie więcej niż Zachodu, a poezję Razanaŭ czasem wykłada prozą. [...] Dzisiaj literatura białoruska słowem bawi się jak szklanym paciorkiem. A dla Razanawa słowo poetyckie było i pozostaje słowem ocalającym – rodzi się z rozumu i milczenia. [Hanna Kislicyna] -
Von nah und fern Ales Rasanau, Ales Rasanau
ISBN: 978-985-5620-51-3 Год издания: 2016 Издательство: Логвінаў Язык: Немецкий Wortdichte auf dem Weg: das, was ist, finden, erkennen, ihm Gestalt geben.
Bemerkenswert: Wortdichte aus diesem und dem Band “Der Mond denkt, die Sonne sinnt” (2011) – gleich benannt, verschieden gefunden. -
На гэтай зямлі = Auf dieser Erde Алесь Разанаў
ISBN: 978-609-8147-34-6 Год издания: 2015 Издательство: Логвінаў Языки: Белорусский, Немецкий “У якой прасторы твару? У той, у якой творацца вершы, а яны творацца ў той прасторы, у якой дагэтуль ніхто не быў”, — кажа Алесь Разанаў. У кнізе на беларускай і нямецкай мовах змешчаны версэты. У іх невядомае набывае вобраз і мову.
„In welchem Raum dichte ich? In dem, in welchem Verse gedichtet werden, und sie werden in dem Raum gedichtet, in welchem bisher niemand gewesen ist“, sagt Ales Rasanau. Im Buch sind auf Belarussisch und Deutsch die Versetten veröffentlicht. Unbekanntes gewinnt in ihnen Gestalt und Sprache. -
Падарунак хроснай маці = Krikšto motinos dovana Алесь Разанаў
ISBN: 978-609-446-073-9 Год издания: 2013 Издательство: Homo liber Языки: Белорусский, Литовский -
Гліна. Камень. Жалеза = Lehm. Stein. Eisen Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-562-057-1 Год издания: 2013 Издательство: Логвінаў Языки: Белорусский, Немецкий У перакладзе на нямецкую мову і на мове арыгіналу ў кнізе змешчаны паэтычныя цыклы Алеся Разанава “Гліна”, “Камень”, “Жалеза”, што сталіся ўзорамі сучаснага паэтычнага эпасу.
Das Buch enthält in deutscher Übersetzung und in der Sprache des Originals Ales Rasanaus lyrische Zyklen «Lehm», «Stein», «Eisen», die zu Mustern epischer Dichtung von heute geworden sind. -
І потым нанава пачаць Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-6901-38-9 Год издания: 2011 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Квантэма, злёса, верш… — творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню. -
З Вяліміра Хлебнікава Разанаў Алесь
ISBN: 978—985-6991-11-3 Год издания: 2011 Издательство: І.П.Логвінаў Языки: Белорусский, Русский Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і “з”, здзейсненым Алесем Разанавым у беларускай мове. -
З апокрыфа ў канон Разанаў Алесь
ISBN: 978-985-6901-90-7 Год издания: 2010 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест. -
Воплескі даланёю адною Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-6901-74-7 Год издания: 2010 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Нататнік змакрэў: набраўся Уражанняў ад дажджу. *** Воплескі даланёю адною: лунае кляновы ліст над зямлёй.
-
Сума немагчымасцяў Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-6901-37-2 Год издания: 2009 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский "Паэзія – асаблівая веда", – зазначаецца ў адным са зномаў.
Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся набывае адмысловы кшталт.
На вокладцы "Шосты яйкаквадрат" з серыі "Манвантара" Алеся Разанава і Віктара Маркаўца.
У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта. -
Пчала пачала паломнічаць Разанаў Алесь
ISBN: 978-985-6901-38-9 Год издания: 2009 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.
-
Дождж: возера ў акупунктуры Алесь Разанаў
ISBN: 978-985-6800-42-2 Год издания: 2007 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Паэтычныя мініяцюры “Пункціры” спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў ягоныя паэтычныя зборнікі, шыхтаваліся калёнамі ў дзвюхмоўнай кнізе “Гановэрскія пункціры”, а зараз сабраліся разам — і ранейшыя, і самыя новыя, “швейцарскія”, што яшчэ не аб’ядналіся ў друку. Пункціры—акупункціры: у даступнай воку і думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з’яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук і ўкладаецца ў радкі.
-
Leśna droga Aleś Razanau
ISBN: 978-83-89185-96-9 Год издания: 2006 Издательство: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego Язык: Польский Trudno sobie wyobrazić pisarza białoruskiego wyglądającego naturalnie w wieńcu laurowym. Może z wyjątkiem Alesia Razanaua, który pewnie urodził się już jako klasyk. [...] Razanau jest prawdopodobnie największym projektem kultury białoruskiej. Projektem nie we współczesnym znaczeniu tego słowa, które utożsamiane jest z finansami i sukcesem, a w pierwotnym. Bo słowo „projekt" wywodzi się z łacińskiego projectere, co znaczy „rzucać do przodu". Razanau - mentalnie - został rzucony daleko przed swój czas.
(Ze wstępu Hanny Kislicyny) -
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць Алесь Разанаў
ISBN: 985-6800-20-X Год издания: 2006 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Паэмы, што складаюць кнігу, увайшлі ў знак і з’яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест.
-
Лясная дарога Разанаў Алесь
ISBN: 985-6701-91-0 Год издания: 2005 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.