Автор
Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

  • 31 книга
  • 6 подписчиков
  • 38 читателей
4.5
91оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
91оценка
5 53
4 33
3 5
2 0
1 0
без
оценки
4

Рецензии на книги — Алесь Разанаў

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

7 июня 2019 г. 10:45

1K

4.5

Тут дзейсніцца бесперастанна адзін i той самы дослед, праводзіцца адзін i той самы эксперымент: ці дастаткова вазоны — вазоны, ці дастаткова ружы — ружы, ці дастаткова стол — стол, ці дастаткова рыбы — рыбы, ці дастаткова вада — вада, ці дастаткова маланка — маланка, ці дастаткова хлеб — хлеб, i людзі, якія праводзяць дослед,— ці дастаткова людзі...

Разанаў - сталкер. Паглядзіце на яго: аголены чэрап, вялікія запалыя вочы, завостраныя рысы твару - ён прайшоў бы кастынг у Таркоўскага.

Я звалілася ў гэты зборнік, як у зону: раптам згусціліся фарбы свету і час стаў вязкім. Чытаеш некалькі радкоў - і круціш іх з усіх бакоў, абмацваеш: мала таго, что аб'емныя, дык яшчэ і іншасветныя, калі ты іх ужо выцягнуў, як іх прыкласці да жыцця, што яны могуць? Акумулятары сэнсаў? Ці так, для аздобы…

Развернуть
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

5 марта 2020 г. 23:17

896

4 Свет, згорнуты ў слова

Агульнае ўражанне ад кнігі: нелаканічны Алесь Разанаў уражвае менш, чым Разанаў-мініяцюрыст. Думка, упакаваная ў абзац-вершаказ, парадаксальна займае больш месца, чым вольна развінуты на паэму дыван з думак. Нітка развагаў уецца, і я не паспяваю запыніцца, каб разгледзець згублены ў агульным узоры вобраз, як трэба слізгаць далей, абы не прапусціць пятлю.

Бліжэй да пачатку кнігі некалькі паэмаў закранулі больш. Бліжэй да канца - дачытваліся пакутліва. Магчыма, іх прынцыпова трэба чытаць вельмі дазавана, малымі порцыямі.

"Паэма жніва" - унікальная прастора біблійнай прыпавесці, прынцыпова аддзеленая ад мітуслівага, поўнага разнастайных рэчаў і персанажаў рэальнага свету. Выйшаў сейбіт на нівы свае... І выйшлі супраць яго лісы бяз нораў, птушкі без гнёздаў... Як ім узаемадзейнічаць:…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

26 ноября 2018 г. 15:23

678

5

Апошнія некалькі гадоў зноў беларуская паэзія вяртаецца пад інтэлектульныя шаты паэтыкі Алеся Разанава. Праўда, у 90-х Разанаў быў настолькі папулярны і нават модны, што практычна ў любога маладога паэта былі вершы, пераважна версэты і верлібры, напісаныя пад моцным уплывам паэтычнага гуру. Сёння такога ўжо няма. І гэта зразумела. У 90-х адбывалася эстэтычная рэвалюцыя ў беларускай паэзіі – з’явіліся ўзоры паэтычнага мадэрнізму, постмадэрнізму, фармльна-эксперыментальныя вершы. Моладзь шукала нейкія адпаведныя ўзоры для пераймання. І ясна, знаходзіла іх у паэтычных зборніках Разанава.

Сёння іншая сітуацыя. Хваля паэтычных эксперыментаў знікла, пакінуўшы на беразе нелькіх зацятых адэптаў мадэрністычнага пісьма. Сённяшнія пошукі пайшлі ў глыбіню сэнсаў і разнайставання зместу. І тут…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 марта 2018 г. 22:13

699

5

Творчасць Алеся Разанава атаясамляецца перадусім з эксперыментальнымі паэтычнымі формамі, некаторыя з якіх паэт прыдумаў сам. І няшмат хто ведае, што Разанаў пачынаў свой шлях у паэзію з традыцыйных вершаў.

За апошнія некалькі гадоў выйшла шмат кніг паэта, але іх змест складалі пераважна творы, напісаныя не так даўно. А вось гэтая кніга як раз адрозніваецца ад нядаўніх папярэдніх тым, што ўтрымлівае досыць шмат вершаў з ранняга перыяду творчасці Разанава. Здзіўляюць гэтыя вершы неверагоднамі метафарамі і рознымі арыгінальнымі паэтычнымі тропамі. Напрыклад:

І прагнуць ліўню паплавы, нібы цяля тугога вымя.

Гэтыя радкі Разанаў напісаў у 18 гадоў. А першы яго паэтычны зборнік “Адраджэнне” выйшоў у 1970 годзе, калі паэту было 23 гады. А ўжо з наступнага зборніка “Назаўжды”, які выйшаў у 1974…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

2 ноября 2020 г. 09:10

387

5

Адразу звернем увагу на год выдання кнігі – 1992-гі. 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчана Рэспублікай Беларусь. То бок, кніга выйшла, можна сказаць, у лёсаносны час краіны. Калі паглядзець на ўсе назвы кніг Разанава, дык гэтая – “У горадзе валадарыць Рагвалод” – самая нацыянальна цэнтрычная. Яна лёгка прачытваецца. Рагвалод – гэта значыць, што ў краіны ёсць вялікая, слаўная гісторыя. Валадарыць – гэта значыць краіна мае незалежнасць, самастойнасць. Нагадаем, што кніга выйшла да першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тут можна яшчэ хіба згадаць першую кніжачку вершаў Разанава “Адраджэнне”. Але вядома, што дэбютным зборнікам у той час вельмі частка назвы прыдумлялі ў выдавецтвах. Ну і…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 ноября 2017 г. 21:43

287

5

Апошнім часам неаднойчы задаваў сабе пытанне: чаму Магістар беларускай паэзіі Алесь Разанаў нібыта знік, чаму апынуўся ў ценю? Хоць па-ранейшаму жыве ў Менску і амаль штогод у выдавецтве “Логвінаў” выдае свае кнігі. Але ж ягонае імя не прысутнічае ў журы прэстыжных літаратурных прэміяў, пра яго зусім мала пішуць культурніцкія СМІ, яго рэдка сустрэнеш на літаратурных фэстывалях і розных прэзентацыях.

Відавочна, у нейкім сэнсе тут адыйгрывае ролю замкнёнасць самога паэта. Але гэта толькі адзін бок медаля. Бо калі мы згадаем часы канца 80-х - пачатку 90-х, то нават фізічная адсутнасць Разанава каменсавалася яго метафізічнай прысутнасцю. Ён прысутнічаў на любой дзялянцы, дзе праяўлялася паэзіі. Пра яго гаварылі, спрачаліся, яго цытавалі і спасылаліся на разанаўскае слова. Вынайдзеныя ім…

Развернуть

26 мая 2013 г. 16:22

630

3

У вершаказах Алеся Разанава звыклыя аб'екты рэчаіснасці становіцца прадметам разваг, напаўняюцца філасофскім гучаннем, уплятаюцца ў моўную гульню, становяцца часткай "гукасэнсу", як гаворыць сам Разанаў. І гэта насамрэч здзіўляе: такія, здавалася б, будзённыя гліна, гузік, граблі, гняздо натхняюць пісьменніка на своеасаблівая медытацыі, дэманструюць схваную раней сутнасць, а мы пачынаем усведамляць іх сапраўднае прызначэнне.

Але не ўсе вершаказы ўспрымаюцца аднолькава лёгка. Аналогіі, асацыятыўныя сувязі, паралелі, моўныя каламбуры ў некаторых з іх падаюцца прыцягнутымі за вушы, але такое меркаванне не зусім справядлівае, таму што гэта думкі творцы, а мы не можам ведаць, якім чынам, з якой нагоды, пры якіх абставінах яны ў яго з'явіліся, для яго яны заўсёды будуць мець права на існаванне.…

Развернуть