Автор
Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

  • 31 книга
  • 6 подписчиков
  • 38 читателей
4.5
91оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
91оценка
5 53
4 33
3 5
2 0
1 0
без
оценки
4

Лучшие книги Алеся Разанава

  • Вастрыё стралы Алесь Разанаў
    ISBN: 5-340-00061-3
    Год издания: 1988
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння і мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваей будове яны нагадваюць балады і прытчы і спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю і філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё і роздум, рэальнасць і магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» і «Пункціры».

  • Дождж: возера ў акупунктуры Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-6800-42-2
    Год издания: 2007
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Паэтычныя мініяцюры “Пункціры” спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў ягоныя паэтычныя зборнікі, шыхтаваліся калёнамі ў дзвюхмоўнай кнізе “Гановэрскія пункціры”, а зараз сабраліся разам — і ранейшыя, і самыя новыя, “швейцарскія”, што яшчэ не аб’ядналіся ў друку. Пункціры—акупункціры: у даступнай воку і думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з’яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук і ўкладаецца ў радкі.

  • Воплескі даланёю адною Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-6901-74-7
    Год издания: 2010
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Нататнік змакрэў: набраўся Уражанняў ад дажджу. *** Воплескі даланёю адною: лунае кляновы ліст над зямлёй.

  • Паляванне ў райскай даліне Алесь Разанаў
    ISBN: 5-340-01461-4
    Год издания: 1995
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на чвастрыі»- шляху, развіваючы і пашыраючм магчымасці самой паэзіі. Новую кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятляніна» Вяліміра Хлебнікава.
  • Маланка жне, гром малоціць Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-02-2035-6
    Год издания: 2020
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова.
    Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько.
  • Танец з вужакамі Алесь Разанаў
    ISBN: 985-02-0468-0
    Год издания: 1999
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя забароны, сказаў непаўторнае слова пра час і пра сябе. Творы А. Разанава нязменна прыцягвагоць увагу чытачоў і даследчыкаў, актыўна перакладаюцца на іншыя мовы. Падводзячы рысу пад здзейсненым, кніга выбраных…

    Развернуть
  • Перавыбранае Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-7164-74-5
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Алесь Разанаў (нар. 1947) – беларускі паэт-наватар, авангардыст, рэфарматар паэтычнай мовы; майстар такіх жанраў, як версэт, злёса, пункцір, зном, квантэма, вершаказ. Яго творы перакладзены на шэраг моваў свету, а некаторыя паэт сам напісаў па-нямецку і па-літоўску.
  • Сума немагчымасцяў Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-6901-37-2
    Год издания: 2009
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    "Паэзія – асаблівая веда", – зазначаецца ў адным са зномаў.

    Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся набывае адмысловы кшталт.

    На вокладцы "Шосты яйкаквадрат" з серыі "Манвантара" Алеся Разанава і Віктара Маркаўца.



    У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта.
  • І потым нанава пачаць Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-6901-38-9
    Год издания: 2011
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Квантэма, злёса, верш… — творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню.
  • Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць Алесь Разанаў
    ISBN: 985-6800-20-X
    Год издания: 2006
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Паэмы, што складаюць кнігу, увайшлі ў знак і з’яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест.
  • Шлях-360 Алесь Разанаў
    Год издания: 1981
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У зборніку «Шлях-360», назва якога сімвалізуе шлях жыцця, кругазвароту, паэмы перамяжоўваюцца з мініяцюрамі — квантэмамі, рэчаіснае насычаецца элементамі фантастыкі, адкрыцці эпохі НТР пераклікаюцца са старажытнымі светапогляднымі сістэмамі, a «жыціі» гістарычных асоб з біяграфіямі сучаснікаў.
  • Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-02-1815-5
    Год издания: 2018
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Пчала пачала паломнічаць Разанаў Алесь
    ISBN: 978-985-6901-38-9
    Год издания: 2009
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры.

    Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.
  • З апокрыфа ў канон Разанаў Алесь
    ISBN: 978-985-6901-90-7
    Год издания: 2010
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест.
  • У горадзе валадарыць Рагвалод Алесь Разанаў
    ISBN: 5-340-01156-9
    Год издания: 1992
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу.
  • Гліна. Камень. Жалеза = Lehm. Stein. Eisen Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-562-057-1
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў
    Языки: Белорусский, Немецкий
    У перакладзе на нямецкую мову і на мове арыгіналу ў кнізе змешчаны паэтычныя цыклы Алеся Разанава “Гліна”, “Камень”, “Жалеза”, што сталіся ўзорамі сучаснага паэтычнага эпасу.
    Das Buch enthält in deutscher Übersetzung und in der Sprache des Originals Ales Rasanaus lyrische Zyklen «Lehm», «Stein», «Eisen», die zu Mustern epischer Dichtung von heute geworden sind.
  • Рэчаіснасць Разанаў Алесь
    ISBN: 985-6012-38-4
    Год издания: 1998
    Издательство: Эўрофорум
    Язык: Белорусский
    У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі.
  • Францыск Скарына. Маем найбольшае самі : кніга перастварэнняў Алесь Разанаў
    ISBN: 978-985-02-1747-9
    Год издания: 2017
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Францыск Скарына — паэт: у тэкстах яго прадмоў да кніг Бібліі прысутнічае паэтычны пачатак. Пераствораныя Алесем Разанавым на сучасную беларускую мову, яны становяцца з'явай самой паэзіі.
  • Лясная дарога Разанаў Алесь
    ISBN: 985-6701-91-0
    Год издания: 2005
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.

  • Кніга ўзнаўленняў Разанаў Алесь
    ISBN: 985-6701-84-8
    Год издания: 2005
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць і нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці яны ўзаемададаюцца і, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
Показать ещё