Дыхаю разам з травой; слухаю разам з травой, як наплывае ціша; разам з травой назіраю, як сціраецца-растае ў чыстым небе той цень, тое воблачка, тая кропка, якая ўсё парушала сабой і ўсё дзяліла надвое... І няма ў мяне сёння іншага клопату, іншага абавязку, як проста быць - разам з травой.