Пераклады Васіля Сёмухі — 47 книг

Васіль Сёмуха — найбуйнейшы беларускі перакладчык ХХ стагоддзя.
Нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і лесніка. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва", выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 быў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".
Надрукаваў пераклады з нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага. У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы).
За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй", з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі "Ордэн Трох Зорак".
Памёр 3 лютага 2019 года.

Лёк
Андрэа Сафі Яннуш
ISBN:985-6628-57-1
Год издания:2004
Издательство:Про Хрысто
Язык:Белорусский

«Лёк» — першая аповесць, якую напісала вядомая нямецкая журналістка Андрэа Сафі Яннуш. Яна кранае сваёю шчырасцю, непасрэднасцю, тонкім гумарам і можа шмат сказаць уважліваму…

Навелы (сборник)
Стефан Цвейг, Томас Манн
ISBN:985-05-0068-9
Год издания:1996
Издательство:Юнацтва
Серия:Школьная бібліятэка
Язык:Белорусский

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955)…

Польскiя кветкi
Юльян Тувім
Год издания:1984
Издательство:Мастацкая літаратура
Язык:Белорусский

Перад вамі паэтычныя кветкі, сабраныя Юльянам Тувімам (1894 -- 1953) на палях і лугах, у лясах і садах Польшчы. Гарманічна складзеныя ў букеты, аздобленыя талентам, перавязаныя…

Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
ISBN:5-340-00284-5
Год издания:1991
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Скарбы сусветнай літаратуры
Язык:Белорусский

У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды Гётэ на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фауста - гэта пошукі сэнсу жыцця, шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.

Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Год издания:1981
Издательство:Юнацтва
Язык:Белорусский

Мяккі і горкі гумар гэтай кнігі. Яна — пра «залатыя сады» дзяцінства, напісаная ў ваенны час нямецкім прагрэсіўным пісьменнікам, які стаў сведкам вялікіх трагедый свайго народа.

Санеты Арфею
Райнэр Марыя Рыльке
Год издания:1982
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Паэзія народаў свету
Язык:Белорусский

Райнэр Марыя Рыльке — сусветна вядомы аўстрыйскі паэт пачатку XX стагоддзя. На беларускай мове выдаецца ўпершыню.

Гульня шкляных перлаў
Герман Гесэ
ISBN:5-340-00754-5
Год издания:1992
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Скарбы сусветнай літаратуры
Язык:Белорусский

Лаўрэат нобелеўскай прэміі Герман Гесэ (1877-1962) у рамане "Гульня шкляных перлаў" спрабуе вырашыць праблему, якая заўсёды яго хвалявала, - як спалучыць існаванне мастацтва з…

Так сказаў Заратустра
Фрыдрых Ніцшэ
ISBN:5-340-01197-6
Год издания:1994
Издательство:Мастацкая літаратура
Язык:Белорусский

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых…

Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
ISBN:985-02-0332-6
Год издания:1997
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Скарбы сусветнай літаратуры
Язык:Белорусский

Германія часоў Трыццацігадовай вайны — гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622 — 1676), чый «Авантурнік Сімпліцысімус» выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца…

Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera (сборник)
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
ISBN:985-6056-38-1
Год издания:2008
Издательство:Менск
Язык:Белорусский

Усе даты пакручастага лёсу Гофмана дапытлівы чытач можа лёгка вычытаць у любой энцыкляпэдыі... Пазначу толькі год 1807, калі... пачалася ягоная праца капэльмайстрам у тэатры,…

Вуліца ціхая, шэсць
Моніка Марон
ISBN:985-6056-40-1
Год издания:2010
Издательство:Мн.:
Язык:Белорусский

Асобнай кнігай выйшаў пераклад рамана нямецкай пісьменніцы Монікі Марон “Вуліца Ціхая, шэсць”, зроблены Васілём Сёмухам. Раней раман друкаваўся ў часопісе “Крыніца” (1996, №…

Юстыцыя
Фрыдрых Дзюрэнмат
ISBN:985-6056-39-1
Год издания:2009
Издательство:Каўчэг
Язык:Белорусский

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае,…

Кніга гадзін
Райнэр Марыя Рыльке
ISBN:985-6783-03-8
Год издания:2005
Издательство:ІП Колас
Язык:Белорусский

Райнэр Марыя Рылькэ (1875-1926) клясык нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусьветнай літаратуры. У яго творчасьці сынтэзаваліся этычна-філязофскія…

Голэм
Густаў Майрынк
ISBN:985-6783-26-7
Год издания:2006
Издательство:Зміцер Колас
Серия:Літаратурная скарбонка
Язык:Белорусский

Густаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман "Голэм" належыць да клясыкі…

Ноч Вальпургіі. Белы дамініканец
Густаў Майрынк
ISBN:978-985-6992-48-6
Год издания:2014
Издательство:Зьміцер Колас
Серия:Littera scripta
Язык:Белорусский

Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”,…

Ferdydurke
Вітальд Гамбровіч
ISBN:978-83-61617-96-9
Год издания:2009
Издательство:Мінск: Зміцер Колас
Серия:Littera Scripta
Язык:Белорусский

Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса,…

Стэпавы воўк
Герман Гесэ
ISBN:978-985-6992-05-9
Год издания:2011
Издательство:Колас
Серия:Littera scripta
Язык:Белорусский

Пасляслоўе аўтара

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў…

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Клаўс Ман
ISBN:985-6783-05-4
Год издания:2006
Издательство:ІП Колас
Серия:Літаратурная скарбонка
Язык:Белорусский

Раман "Мэфіста" (1936) — адзін з асноўных твораў Клаўса Мана (1906—1949), пісьменьніка і журналіста, сына славутага Томаса Мана. Прататып галоўнага героя — ягоны сябар актор, але,…

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
ISBN:1-58712-085-2
Год издания:2002
Издательство:Duncanville, USA: World Wide Printing
Язык:Белорусский

Пераклад з царкоўнаславянскага тэксту Кірылы і Мятода зроблены вядомым славістам і перакладнікам Васілём Сёмухам з блаславеньня і дапамогай Мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай…

1 2 3

Комментарии


Дзякую за падбор!


Вялізны дзякуй!!! Не ведаю, можа, яшчэ Біблію варта дадаць?


Дадаў. І маладога Маркса таксама )


!!! Проста неверагодна! Не ведала, што В. Сёмуха перакладаў Тувіма! Яшчэ раз дзякуй!


Вітаю Вас!
Цікавая падборка, магчыма атрымаецца і ў мяне дадаць некалькі кніг.


Вітаю. Было б цудоўна. Калі што знойдзеце, дадавайце абавязкова.


"Сны" Карласа Шэрмана дадаваць? У гэты зборнік увайшлі пераклады вершаў з іспанскай В. Сёмухі і Р. Барадуліна?