Васіль Сёмуха — найбуйнейшы беларускі перакладчык ХХ стагоддзя.
Нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і лесніка. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва", выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 быў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".
Надрукаваў пераклады з нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага. У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы).
За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй", з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі "Ордэн Трох Зорак".
Памёр 3 лютага 2019 года.
Свернуть
Ветка комментариев
Так.