Пераклады Васіля Сёмухі — 47 книг — стр. 2

Васіль Сёмуха — найбуйнейшы беларускі перакладчык ХХ стагоддзя.
Нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і лесніка. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва", выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 быў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".
Надрукаваў пераклады з нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага. У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы).
За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй", з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі "Ордэн Трох Зорак".
Памёр 3 лютага 2019 года.

Лірыка (1836-1837)
Карл Маркс
Год издания:1989
Издательство:Мастацкая літаратура
Языки:Белорусский, Немецкий

Так, гэта Карл Маркс. Той самы. Якога ўсе ведаюць… Але, мабыць, далёка не ўсе ведаюць, што яму было і 18, што ён быў малады, закаханы, а значыцца -- пісаў вершы, на што пазней ужо…

Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)
Юзаф Iгнацы Крашэўскі
Язык:Белорусский

Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887); польскі пісьменнік і публіцыст. Крашэўскі адзін з самых уплывовых пісьменнікаў Польшчы свайго часу, знакавая постаць тагачаснга польскага…

Крок да Гаморы
Інгеборг Бахман
Язык:Белорусский

Інгеборг Бахман (1926 – 1973) – аўстрыйская пісьменьніца, адна з самых загадкавых і чароўных жанчын стагодзьдзя. Вывучала філасофію Хайдэгера, захаплялася Вітгенштайнам. Разрыў…

Агонь і ноч
Яніс Райніс
ISBN:5-7880-0112-9
Год издания:1988
Издательство:Юнацтва
Язык:Белорусский

Выданне выдатнага драматычнага твора Яніса Райніса на беларускай мове з'яўляецца важнай падзеяй у справе літаратурных і культурных узаемасувязей. Кніга прымяркоўваецца да…

Белы алень
Візма Бэлшавіца
Год издания:1985
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Паэзія народаў СССР
Язык:Белорусский

У творчасці Візмы Бэлшавіцы — лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Латвіі імя А. Упіта — адкрываецца і прамаўляе свет, у якім прырода і чалавек існуюць як адно непадзельнае цэлае, свет, у…

Прыйдзі, стваральны дух. Пераклады Васіля Сёмухі
Год издания:1986
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Кніга перакладчыка
Язык:Белорусский

У кнігу ўвайшлі пераклады з нямецкай, аўстрыйскай, польскай і латышскай паэзіі. Шырокае кола аўтараў дазваляе пазнаёміцца з творамі розных кірункаў і мастацкіх метадаў.

Сны
Карлас Шэрман
ISBN:5-340-00282-9
Год издания:1989
Издательство:Мастацкая літаратура
Язык:Белорусский

Кніга беларускага іспанамоўнага паэта Карласа Шэрмана апавядае пра жыццё на чужыне і пра вяртанне на бацькаўшчыну. Лірычнаму герою ўласцівы філасофская разважлівасць і адначасова…

Чалавек на бутлі
Густаў Майрынк
Язык:Белорусский

Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе…

Паэт
Герман Гесэ
Язык:Белорусский

Надрукавана ў часопісе «Крыніца», № 3 (8) 1995.

Воўк
Герман Гесэ
Язык:Белорусский

Пераклад надрукаваны ў часопісе «Крыніца», № 3 (8) 1995.

Выбраная лірыка
Райнэр Марыя Рыльке
ISBN:978-985-7164-07-3
Год издания:2016
Издательство:Зміцер Колас
Серия:Паэты планеты
Язык:Белорусский

У творах аднаго з пачынальнікаў новай паэзіі Райнэра
Марыя Рыльке (1875–1926) – багацце мелодый і рытмаў,
поліфанія жыцця творчай асобы на памежжы цывілізацый
і эпох.…

Парфума. Басэтля (сборник)
Патрык Зюскінд
ISBN:978-985-7164-39-4
Год издания:2017
Издательство:Зміцер Колас
Серия:Littera Scripta
Язык:Белорусский

Кніга змяшчае два найбольш вядомыя творы нямецкага пісьменніка Патрыка Зюскінда (нар. у 1949 г.), якія прынеслі аўтару сусветную славу. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

1 2 3

Комментарии


Дзякую за падбор!


Вялізны дзякуй!!! Не ведаю, можа, яшчэ Біблію варта дадаць?


Дадаў. І маладога Маркса таксама )


!!! Проста неверагодна! Не ведала, што В. Сёмуха перакладаў Тувіма! Яшчэ раз дзякуй!


Вітаю Вас!
Цікавая падборка, магчыма атрымаецца і ў мяне дадаць некалькі кніг.


Вітаю. Было б цудоўна. Калі што знойдзеце, дадавайце абавязкова.


"Сны" Карласа Шэрмана дадаваць? У гэты зборнік увайшлі пераклады вершаў з іспанскай В. Сёмухі і Р. Барадуліна?