Жыцце

14 книг

  • Ладдзя роспачы Уладзімір Караткевіч
    ISBN: 978-985-6887-98-0
    Год издания: 2010
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский

    Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

  • усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся Уладзімер Арлоў
    ISBN: 978-985-6901-41-9
    Год издания: 2009
    Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё” (аўтар пра кнігу на SVABODA.ORG).
  • Імёны Свабоды Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-7-1
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский

    У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.

  • Паром празь Ля-Манш Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-0-2
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).

  • Шабаны: гісторыя аднаго знікненьня Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6906-68-1
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка.
    Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
    Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.
  • Двое на вуліцы Янка Сіпакоў
    ISBN: 978-985-02-1276-4
    Год издания: 2011
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы заслужанага дзеяча культуры Беларусі Янкі Сіпакова (1936—2011) уключаны яго найлепшыя празаічныя творы.
    Аўтар, прызнаны майстар беларускай прозы, умее заўважыць у жыцці найбольш значнае, самае характэрнае, паказаць унутраны свет і лёс чалавека ў розных псіхалагічных калізіях.
  • Зачараваныя смерцю Святлана Алексіевіч
    ISBN: 5-338-01064-Х
    Год издания: 1993
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский

    Кніга пра самагубцаў – пра тых, хто сам пайшоў з жыцця або спрабаваў такое зрабіць, не вытрымаўшы знікнення сацыялістычных ідэй, сацыялістычнага мацерыка. Пра тых, хто ўраўняў сябе з ідэяй, зжыўся з ёй намёртва, хто не знайшоў у сабе сілы прыняць новы свет, новую гісторыю і новую краіну.

  • Жартачкі Міхась Мірановіч
    ISBN: 978-985-6982-83-8
    Год издания: 2013
    Издательство: Медисонт

    "Жартачкі" другі зборнік вершаваных карацелек вядомага віцебскага паэта-гумарыста Міхася Мірановіча. Першы - Міанізмы" - выйшаў у 2002 годзе і быў з ухвалай прыняты крытыкай і чытачамі. Гэта вясёлы зборнік трапных вершаваных карацелек, якія прпануюць чытачу з усмешкай паглядзець на радасці і клопаты штодзённага жыцця і абавязкова ўзнімуць настрой.

  • Бляха Андрэй Федарэнка
    Язык: Белорусский

    Апавяданне на тэму чарнобыля, жыцця, смерці і заняпаду.

  • Толькі не гавары маёй маме Адам Глобус
    ISBN: 978-985-562-013-7
    Год издания: 2012
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса "Толькі не гавары маёй маме" сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама - кароткі раман пра лёгкае расчараванне.

  • Спеў аб Гаяваце. Лісце травы (сборник) Генры Лангфэла, Уолт Уітмен
    ISBN: 5-340-01366-9
    Год издания: 1994
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Г. У. Лангфэла (1807—1882) i У. Уітмен (1819—1892) — папулярныя амерыканскія паэты-класікі мінулага стагоддзя. У кнігу іх выбраных твораў, што выходзіць у серыі «Скарбы сусветнай літаратуры», уключаны найбольш значныя, якія прынеслі прызнанне і славу,— паэма «Спеў аб Гаяваце» і кніга вершаў «Лісце травы».
  • Як навучыцца малітве Мітрапаліт Антоній Суражскі
    Год издания: 2016
    Издательство: Фонд "Духоўная спадчына мітрапаліта Суражскага Антонія"
    Язык: Белорусский

    Кніга "Як навучыцца малітве" стала класікай духоўнай літаратуры, была перакладзена на шматлікія мовы. Мітрапаліт Антоній дзеліцца сваім досведам пра тое, як пачаць маліцца, калі гэта не атрымліваецца, як пераасэнсаваць свае стасункі з Богам і сваю малітоўную практыку.

  • Лісце травы Уолт Уітмен
    Год издания: 1978
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Псалтыр
    ISBN: 978-985-6448-43-3
    Год издания: 2016
    Издательство: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку

    Выданне змяшчае традыцыйны Псалтыр і выбраныя біблійныя песні ў сучасным перакладзе з старагрэцкай мовы айца Аляксандра Надсана. Прызначана як для выкарыстання ў царкоўнай службе, так і для асабістай малітвы хрысціянаў розных канфесій.

Оцените страницу

Ваша оценка