Лучшая рецензия
Смотреть 3Нямя ў мяне звязаных думак аб гэтай кнізе, не ўмяшчаецца лёс Ларысы Геніюш ані ў якія выказванні, ані ў малы мой розум і ўяўленне. Але нічога не сказаць не магу. Гэтую кнігу проста трэба чытаць, каб заставацца чалавекам, беларусам, памятаць, хто ты, з кім і адкуль.
Прывяду некалькі радкоў, якія ўразілі мяне не жахам, бо з яго складаецца большая частка кнігі, а сілай і надзеяй.
“Наагул нейк верылася толькі людзям, якія не адракліся ад Бога. Толькі такія й былі стойкія і спагадлівыя заўсёды”. “Хрысціяне сябе нейк узаемна пазнавалі. … У гэты жудасны час мы думалі сабе – ніводнага кроку ад вучэння Хрыста й ніводнага слова іначай!”
“Я прыпадала душой да ўкраінскае стыхіі простых дзяўчат і жанчын, якіх адарвалі жыўцом ад зямлі і іх сем’яў. Яны былі шчырыя, стойкія, чыстыя, як вада карпацкіх…