Больше рецензий

9 августа 2018 г. 14:31

768

4.5 Не працягвай рукі тым, якім яе не падала б простая ўкраінская жанчына

Нямя ў мяне звязаных думак аб гэтай кнізе, не ўмяшчаецца лёс Ларысы Геніюш ані ў якія выказванні, ані ў малы мой розум і ўяўленне. Але нічога не сказаць не магу.
Гэтую кнігу проста трэба чытаць, каб заставацца чалавекам, беларусам, памятаць, хто ты, з кім і адкуль.

Прывяду некалькі радкоў, якія ўразілі мяне не жахам, бо з яго складаецца большая частка кнігі, а сілай і надзеяй.

“Наагул нейк верылася толькі людзям, якія не адракліся ад Бога. Толькі такія й былі стойкія і спагадлівыя заўсёды”.
“Хрысціяне сябе нейк узаемна пазнавалі. … У гэты жудасны час мы думалі сабе – ніводнага кроку ад вучэння Хрыста й ніводнага слова іначай!”

“Я прыпадала душой да ўкраінскае стыхіі простых дзяўчат і жанчын, якіх адарвалі жыўцом ад зямлі і іх сем’яў. Яны былі шчырыя, стойкія, чыстыя, як вада карпацкіх крыніцаў, і гэтым непаканана сільныя. Яны не стараліся зразумець, разгадаць, гаварыць з ворагам, яны яго раз пазналі й раз назаўсёды адкінулі як нешта супрацьжыццёвае, агіднае й загубнае для жыцця й людзкасьці”.

Ларыса Антонаўна на этапах і ў лагеры заўсёды хілілася да ўкраінак і не расчаравалася ў іх, як у іншых. У Празе добра адгукалася аб румынах. Я таксама маю вельмі моцную інтуітыўную сімпатыю да гэтых народаў.
Ці магла яна ведаць, што ў Румыніі жыла жанчына з падобным лёсам - Нікалета Валерыя Брутяну, аб якой быў зняты фільм “Блаславі маю турму”, які стаў для мяне яскравым дадаткам да "Споведзі".

Сёння ў Ларысы Геніюш дзень народзінаў. А таксама ў маёй матулі.
У іх гонар і гонар нашай матулі Беларусі - адное з самых кранальных выказванняў аб радзіме.

05:37