Сучаснаму беларускаму вучыцельству, прынамсі, у тым яго складзе, які выявіўся на гэтым з'ездзе, беларус, напэўна, не выславіць падзякі. Гэта калі не разумеюць, дык адчуваюць яны самі, бо на павятовым з'ездзе, напрыклад, яны рыхтаваліся арганізавацца ў тым сэнсе, каб адгарадзіцца ад народу, бо, як шчыра прызнавалася адна…