Памятайце, што... «Творы»

  • Аватар пользователя
    AliesM
    25 ноября 2020

    Памятайце, што самадзяржавія няма і не паўстане яно ніколі, дык хто ж вам заплаціць за вашую Каінавую работу? Хіба так трудна адвыкнуць лекаю ад лекайства?! Прэч, каты! Не лезьце са сваімі бруднымі языкамі ў святую справу адраджэння нашага народу! Хіба хто вінен у тым, што ваш хворы глузд усюды бачыць "польскую інтрыгу", хіба мы вінны, што яна трасе вас, як трасца? ... Што вас магнусам цягне да Маскоўшчыны, гэта вядома кожнаму, і толькі вар'ят можа хваліцца вар'яцтвам. ... Шалейце, вар'яты, ― выдумывайце "польскія інтрыгі", але памятайце, што для шалёных людзей у нас заўсёды маецца цэбар халоднае вады...

    Кручаныя "Вольная Беларусь", №35, 21 снеж. 1917 г.

    81