А быў той час нашага жыцця,... «Творы»
AliesM4 ноября 2020А быў той час нашага жыцця, калі раптам трахнуў пярун у паветры і загойдаўся грунт пад нагамі. Неба ўкрылася чорнымі хмарамі, а паветра дыхнула магутнаю верай у волю і шчасце народа. Людзі радзелі, шчасліва смяяліся; як на Вялікдзень, братэрскі віталіся, і віншаваў чужак чужаніцу. Грудзі ўздымаліся высока і смела, калацілася сэрца святою трывогай, а свет выглядаў як прыбраная хата ў свята і повен быў ласкі і шчасця, як сэрца нявесты, ідучай насустрач каханку!
Гэта быў той незабытны час жыцця, калі ржавыя кайданы з бразгам і звонам разляцеліся ў бакі, а над трухлявым гмахам людскай няволі закурэўся пыл парахні і руйнавання. Паўстаў народ, прачнуўся адвечны гаротнік, падняў вочы, поўныя жалю і скаргі, і, у прадчуванні лепшае долі, задрыжаў, сцепануўся ды з клічам у запечаных смагаю вуснах - жыццё ці смерць! - схваціў загрудкі пана адвечнага гора, пакуты й няволі...
1 понравилось
114