У кулуарах з'езду тыя з... «Творы»
AliesM19 ноября 2020У кулуарах з'езду тыя з вучыцялёў, у каторых яшчэ тлее іскра жыцця, наіўна прызнаваліся, што калі згадзіцца з беларусамі, дык прыйдзецца страціць пасады, бо яны ўвесь час насміхаліся з беларушчыны, мову забыліся, і вучыць па-беларуску не здольны. Як бачым, нават у сумленнейшых і лепшых сярод іх, шкурны інтарэс на першым месцы і засланяе вымогі часу, вялікай праўды і справядлівасці. Наогул жа, з'езд выявіў нечуванае ў гісторыі з'явішча. Сыны народа, светачы вясковай цемры, адракліся ад бацькаўшчыны свае, адцураліся мовы бацькоў сваіх і на ўвесь свет выславілі, што яны ненавідзяць усё роднае, беларускае і рады і надалей цягнуць ярмо маскоўшчыны і нацыянальнага ўціску.
Настаўніцкі з'езд "Вольная Беларусь", №3, 20 чэрв. 1917 г.
61