Беларуская справа? Далоў,... «Творы»

  • Аватар пользователя
    AliesM
    19 ноября 2020

    Беларуская справа? Далоў, прэч яе! Гэта турбуе мазгі, варочае дагары нагамі ўсю тую вучобу, якую спазналі яны з семінарскай крыніцы прамудрасці, нішчыць дашчэнту іх жыццёвы пагляд і робіць ім асабістую непрыемнасць. Яны ж бо ўвесь час прапанавалі народу, што ён не ён, і мова не яго, і што ўся беларушчына адна толькі брыдота, якую чым хутчэй забудзеш, тым яно лепш будзе. Не, выбачайце, беларускай справы няма. Гэта выдумка, махлярства і іх не падшукаеш. Асабліва, калі ўзяць на ўвагу, што гэта патрабуе развагі, думак і працы... Барані Божа! Працаваць і думаць яны не вучыліся.

    Настаўніцкі з'езд "Вольная Беларусь", №3, 20 чэрв. 1917 г.

    45