Не расце цяпер лес, як... «Творы»
AliesM2 ноября 2020Не расце цяпер лес, як даўней! Вось глянеш на кавалак даўнейшага чоўна, дык дзіва бярэ, дзе магло вырасці гэткае дрэва, які грунт узгадаваў гэтакую веліч? Паглядзіш, змяркуеш і ― такім пышным і мілым малюецца ў думках абраз старавіны, што Божа мой мілы! Робіцца сумна, нядобра... Як яснае слонца чорнаю хмараю, засцілаецца сэрца смуткам і жальбою. Стаіш, як прыкуты, глядзіш, як непрытомны, ды ― марыш і марыш бясконца. І здаецца, што не было даўней ліха на свеце, што не ведалі людзі сучаснай галоты, бяды і ўціску, а ўсім было добра, спакойна і вольна. І слонца, здаецца, свяціла яскравей, грунт быў чарней, ураджайней, і скрозь панавалі прастор і краса. Ды знікла ўсё гэта, растала, як мара, і не вернецца болей ніколі, як маладосць наша, як першае наша каханне...
1 понравилось
118