
Автор
Лариса Гениюш
Ларыса Антонаўна Генiюш
4.7
4.7
51оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 41 | |
4 | 8 | |
3 | 1 | |
2 | 1 | |
1 | 0 | |
без оценки |
5 |
51оценка
Последние издания книг Ларисы Гениюш
- 1 произведение
- 19 изданий на 2 языках
-
Larysa Henijuš Paní doktorová 0-287 aneb z...
ISBN: 978-80-88245-10-0 Год издания: 2019 Издательство: Karmelitánské nakladatelství Язык: Чешский Аннотация
Kniha Paní doktorová 0-287 není jen dalším svědectvím o utrpení lidí v sovětských gulazích. Pro českého čtenáře představuje také unikátní svědectví o období od první republiky přes německou okupaci po nástup komunistů k moci – to vše viděno očima běloruské emigrantky. V meziválečném období žila v Československu velmi silná ukrajinská, ruská a běloruská emigrace. Po nástupu bolševiků a vzniku SSSR emigrovali z těchto zemí miliony vzdělaných lidí, z nichž několik desítek tisíc lidí skončilo právě v Československu. Vzpomínky na svůj život napsala Larysa Henijuš, vzácná, statečná, obdivuhodná žena s nezlomným charakterem a zásadami. K tomu všemu byla skvělou básnířkou. Její příběh se začíná odvíjet na pozadí období pohnutých dějin Československa, když v roce 1937 přišla s malým synem do Prahy za svým manželem lékařem. V roce 2018 uplynulo sedmdesát let od chvíle, kdy čeští komunisté vydali československé občany Henijušovy do rukou Sovětů, a tím do gulagu. Text knihy vzniká v běloruském městečku Zelva, kam se Larysa vrátila s manželem z gulagu. O rukopis měla velký zájem sovětská státní bezpečnost, ale archeolog Michaś Čarniauski jej potají převezl do Minska. Tak se text uchoval, a po smrti autorky a rozpadu SSSR byl publikován pod názvem Zpověď. Kniha se stala v Bělorusku bestselerem. Později se dočkala polského překladu, český překlad však doposud chyběl. -
Ларыса Геніюш Лісты ўнукам. Без цэнзуры
ISBN: 978-985-6914-84-6 Год издания: 2018 Издательство: МЕДЫЯЛ Язык: Белорусский Аннотация
Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах. Угэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы. Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў якія яны дасылалі бабулі ў адказ. -
Ларыса Геніюш Споведзь
ISBN: 978-985-15-2815-4 Год издания: 2016 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Аннотация
Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх - споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх - самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай Поўначы. Перад чытачом праходзiць безлiч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім «Жыве Беларусь!». Суровай меркай цаніла Ларыса Генiюш падзеі і людзей - найперш сваіх суайчыннiкаў. Але на гэта яна мела поўнае права... -
Ларыса Геніюш Споведзь
ISBN: 978-985-15-2815-4 Год издания: 2015 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Аннотация
Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх - споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх - самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай Поўначы. Перад чытачом праходзiць безлiч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім «Жыве Беларусь!». Суровай меркай цаніла Ларыса Генiюш падзеі і людзей - найперш сваіх суайчыннiкаў. Але на гэта яна мела поўнае права... -
Ларыса Геніюш Птушкі бяз гнёздаў
Год издания: 2012 Издательство: Беларускае гістарычнае таварыства Язык: Белорусский Аннотация
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў” у форме аўдыёкнігі. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. -
Ларыса Геніюш Лісты з Зэльвы
ISBN: 978-83-61617-61-7 Год издания: 2012 Язык: Белорусский Аннотация
Лісты Ларысы Геніюш... У іх знайшлі сваё адлюстраваньне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажываньні, яе вялікая любоў да Беларусі. У іх своеасаблівы летапіс грамазска-культурнага жыцьця Гарадзеншчыны другой паловы XX стагодзьдзя, бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людзкіх…
-
Ларыса Геніюш Збор твораў у 2 тамах. Том ...
ISBN: 978-985-6968-06-1 Год издания: 2010 Издательство: Лімарыус Язык: Белорусский Аннотация
Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі... -
Ларыса Геніюш Збор твораў у 2 тамах. Том ...
ISBN: 978-985-6968-05-4 Год издания: 2010 Издательство: Лімарыус Язык: Белорусский Аннотация
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940-1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку. У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай. -
Владимир Короткевич, Лариса Гениюш, Рыгор Бородулин Галасы
Год издания: 2009 Язык: Белорусский Аннотация
23 ўнікальныя трэкі, запісаныя Сяргеем Панізьнікам у 1968 годзе + запіс 2009 году: Рыгор Барадулін чытае тыя самыя вершы праз 41 год. Бонус: аўдыёэсэ Сяргея Панізьніка "Як запісваліся гэтыя галасы". -
Ларыса Геніюш Ластаўка
ISBN: 958-05-0342-4 Год издания: 2000 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Аннотация
Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш /1910—1983/ складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца".
Сюды увайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі.