Автор
Лариса Гениюш

Ларыса Антонаўна Генiюш

  • 19 книг
  • 3 подписчика
  • 48 читателей
4.7
48оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.7
48оценок
5 41
4 5
3 1
2 1
1 0
без
оценки
6

Рецензии на книги — Лариса Гениюш

9 августа 2018 г. 14:31

767

4.5 Не працягвай рукі тым, якім яе не падала б простая ўкраінская жанчына

Нямя ў мяне звязаных думак аб гэтай кнізе, не ўмяшчаецца лёс Ларысы Геніюш ані ў якія выказванні, ані ў малы мой розум і ўяўленне. Але нічога не сказаць не магу. Гэтую кнігу проста трэба чытаць, каб заставацца чалавекам, беларусам, памятаць, хто ты, з кім і адкуль.

Прывяду некалькі радкоў, якія ўразілі мяне не жахам, бо з яго складаецца большая частка кнігі, а сілай і надзеяй.

“Наагул нейк верылася толькі людзям, якія не адракліся ад Бога. Толькі такія й былі стойкія і спагадлівыя заўсёды”. “Хрысціяне сябе нейк узаемна пазнавалі. … У гэты жудасны час мы думалі сабе – ніводнага кроку ад вучэння Хрыста й ніводнага слова іначай!”
“Я прыпадала душой да ўкраінскае стыхіі простых дзяўчат і жанчын, якіх адарвалі жыўцом ад зямлі і іх сем’яў. Яны былі шчырыя, стойкія, чыстыя, як вада карпацкіх…

Развернуть
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 марта 2013 г. 10:05

206

4.5

Прага 1930 - 1940-х гг. - вельмі перспектыўны кірунак даследавання для сучасных беларусаведаў. Колькі асобаў перасякалася там, колькі завязвалася гістарычных вузельчыкаў (якія, што праўда, часцей не развязваліся, а неўзабаве рассякаліся жорсткай пані-таварышкай гісторыяй). У "Споведзі" Ларысы Геніюш багата нітачак, за якія могуць пацягнуць даследчыкі. Але найбольш яскравыя старонкі, вядома, лагерныя. Многія людзі радыя забыцца, выкрасліць такія ўспаміны. Толькі моцныя асобы памятаюць. І самыя моцныя - дзеляцца ўспамінамі. Нагадаю, што старонкі "Споведзі" былі перададзеныя М. Чарняўскаму ў 1982 г. Значыць, пісаліся ў 1970-я!.. Нялёгка пісаць аўтабіяграфічныя творы, каб асоба аўтара не пераважвала падзеі. А можа, гэта і не хіба... Часам узнікала думка: ці не перабольшвае спадарыня Ларыса…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

29 августа 2020 г. 15:08

132

5

Гэтай кнігай, можна сказаць, завяршылася паэтычная кананізацыя Ларысы Геніюш. Паэтка, якая прайшла праз гулагаўскія лагеры, якую абвінавачвалі ў супрацы з фашыстоўскімі акупантамі, якую дапытваў асабіста міністр Дзяржбяспекі БССР Лаўрэнцій Цанава, спрабуючы даведацца, дзе схаваны архіў Беларускай Народнай Рэспублікі, ну і нарэшце якая так і не прыняла савецкага грамадзянства пасля адбыцця пакарання зняволеннем, - пры такой біяграфіі, здаецца, верны шлях у Беларусі адысці ў нябыт. Але нават са савецкім часам двойчы выходзяць яе кнігі паэзіі – “Невадам з Нёмана” ў 1967-ым і “На чабары настоёна” – у 1982 годзе.

Кніга паэзіі Ларысы Геніюш “Гасціна” выйшла ў дзяржаўным выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Беларуская паэзія ХХ стагоддзя” побач з такімі майстрамі паэтычнага слова як…

Развернуть

1 ноября 2017 г. 10:09

214

5

Гэта кніга болю і кахання да Радзімы. Кніга паэта, які за яе аддаў жыццё. Яна такая, што пакуль ты чытаеш яе, ты пачынаеш жыць нейкім якасна іншым жыццём. Геніюш не прымала ніякіх варыянтаў-пасрэднікаў: яна магла рабіць, думаць толькі праўду і нічога акрамя яе. Калі я чытала, я думала, што ўбач мяне сення паэтка: як я раблю сваё жыццё, што гавару і як абіраю свой шлях, яна не запісала бы мяне ў свае сябры. А потым я супакойваюся і проста дзякую за тое, што стала з гэтай кнігай крыху лепш.

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 октября 2017 г. 13:41

108

5

Гэтая кніга сёння прыемна здзіўляе. І сваім прыгожым выглядам. І імем аўтара – Ларыса Геніюш. Гэта была ўсяго толькі другая кніга паэткі. Першая, «Ад родных ніў», выйшла ў 1942 годзе ў Празе, дзе ў той час жыла Ларыса Антонаўна з мужам. Пасля вайны яе, грамадзянку Чэхаславакіі, выкралі і саслалі ў Гулаг як ворага народа. Яе злачынства палягала толькі ў тым, што маладая паэтка ўдзельнічала ў эміграцыйным беларускім руху і друкавалася ў "варожых" выданнях. Нядаўна пра гэта паэтцы зноў згадалі, ужо ў незалежнай Беларусі, і прыбралі яе творы са школьных падручнікаў і чарговы раз адмовілі ў рэабілітацыі.

А вось зборнік «Невадам з Нёмана» выйшаў у выдавецтве «Беларусь» ў 1967 годзе. Яшчэ свежыя раны ад той цяжкай вайны. Яшчэ мінула толькі 10 год, як паэтку вызвалілі з Гулагу. А тут выходзіць…

Развернуть

22 февраля 2017 г. 11:16

170

4

Я не вялікі фанат мемуараў, і ўвогуле чытаць пра чыёсьці жыццё - гэта адразу ж пакінуць сябе без аніякага выразнага сюжэта. І вось з гэтай абмоўкай дадзеная кніга слухалась с інтарэсам. Я атрымала добрае уражанне аб часе і месцах, дзе давялося жыць аўтарке: ад Захаднай Беларусі пад уладай Польшчы, праз паслядоўна незалежную, фашыцкую і савецкую Чэхію і да СССР і ГУЛага. Я ўбачыла гістарычная падзеі з погляду маленькага чалавека і убачыла маленькую моцную жанчыну... Канечне, яна пісала сама пра сабе, але вобраз выйшаў прывабны і сталы, і мне прыемна было з ёю пазнаёміцца. Мінула пара месяцаў, кніга успамінаецца добра: мабыць, і без вялікага захаплення, але і без адчуванная марна страчанага часу.

21 сентября 2020 г. 20:41

130

5 Вершы ад бабулі

Ларыса Геніюш… Вялікая жанчына! Я не магу знайсці правільных слоў, каб апісаць яе жыццё, яе лёс. І таму ячшэ больш неверагодна, што у яе вершах толькі прыгажость, каханне і душа! Каюся. Гэта мая першая кніга Ларысы Геніюш. Я ніколі не чытала яе “дарослых” вершаў, але ж пасля гэтых абавязкова прачытаю. Кніга трапіла да мяне выпадкова, але я не змагла ад яе адарвацца. Такія шчырые, добрыя вершы, такія душэўныя лісты сваім унукам. Асобна варта адзначыць, што некаторыя вершы апублікаваныя двойчы: у аўтарскім варыянце і кніжным. Гэта паказвае якой жорсткай цэнзуры падвяргаўся кожны верш. Аўтарскія варыянты не толькі даўжэй, але і глыбей, і нашмат больш цікавыя стылістычна. Асобна хачу адзначыць малюнкі. Пры іншых абставінах, Ларыса Геніюш магла б стаць не толькі аўтарам, але і ілюстратарам…

Развернуть