Автор
Лариса Гениюш

Ларыса Антонаўна Генiюш

  • 19 книг
  • 3 подписчика
  • 48 читателей
4.7
48оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.7
48оценок
5 41
4 5
3 1
2 1
1 0
без
оценки
6

Лучшие книги Ларисы Гениюш

  • Споведзь Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-985-15-2815-4
    Год издания: 2016
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский

    Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх - споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх - самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай Поўначы. Перад чытачом праходзiць безлiч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў,…

    Развернуть
  • Лісты ўнукам. Без цэнзуры Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-985-6914-84-6
    Год издания: 2018
    Издательство: МЕДЫЯЛ
    Язык: Белорусский

    Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах. Угэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць,…

    Развернуть
  • Невадам з Нёмана Ларыса Геніюш
    Год издания: 1967
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский
    «Невадам з Нёмана» — першы паэтычны зборнік таленавітай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, які выйшаў у Савецкім Саюзе.
    Галоўнае ў ім — матывы любові да роднай Беларускай зямлі, да яе мужнага народа, да мілай і шчодрай прыроды яе.
  • Птушкі бяз гнёздаў Ларыса Геніюш
    Год издания: 2012
    Издательство: Беларускае гістарычнае таварыства
    Язык: Белорусский
    Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў” у форме аўдыёкнігі. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
  • Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Проза Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-985-6968-06-1
    Год издания: 2010
    Издательство: Лімарыус
    Язык: Белорусский
    Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
  • Ад родных ніў Ларыса Геніюш
    Год издания: 1995
    Издательство: ТАА "Альгерд"
    Язык: Белорусский

    Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г. жыла ў Зэльве. Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

  • Гасціна Ларыса Геніюш
    ISBN: 985-02-0278-5
    Год издания: 2000
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову.

  • Ластаўка Ларыса Геніюш
    ISBN: 958-05-0342-4
    Год издания: 2000
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш /1910—1983/ складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца".
    Сюды увайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі.
  • Збор твораў у 2 тамах. Том 1. Паэзія Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-985-6968-05-4
    Год издания: 2010
    Издательство: Лімарыус
    Язык: Белорусский
    Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940-1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку. У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.
  • Выбраныя творы Ларыса Геніюш
    ISBN: 985-6318-84-X
    Год издания: 2000
    Издательство: Беларускі кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь» і ліставанні. Усе апублікаваныя творы узбагачаны каментарамі укладальніка зборніка, якім з'яўляецца Міхась Скобла, блізкі сябра і давераная асоба Ларысы Геніюш. Гэта яму свайго часу паэтка пераказала рукапіс «Споведзі», каб запісанае ёю пабачыла свет і дайшло да ведама грамадскасці. Чытаючы ліставанні паэткі, а трэба заўважыць, што адрасатамі…

    Развернуть
  • Paní doktorová 0-287 aneb z Československa do gulagu Larysa Henijuš
    ISBN: 978-80-88245-10-0
    Год издания: 2019
    Издательство: Karmelitánské nakladatelství
    Язык: Чешский
    Kniha Paní doktorová 0-287 není jen dalším svědectvím o utrpení lidí v sovětských gulazích. Pro českého čtenáře představuje také unikátní svědectví o období od první republiky přes německou okupaci po nástup komunistů k moci – to vše viděno očima běloruské emigrantky. V meziválečném období žila v Československu velmi silná ukrajinská, ruská a běloruská emigrace. Po nástupu bolševiků a vzniku SSSR emigrovali z těchto zemí miliony vzdělaných lidí, z nichž několik desítek tisíc lidí skončilo právě v Československu. Vzpomínky na svůj život napsala Larysa Henijuš, vzácná, statečná, obdivuhodná žena s nezlomným charakterem a zásadami. K tomu všemu byla skvělou básnířkou. Její příběh se začíná odvíjet na pozadí období pohnutých dějin Československa, když v roce 1937 přišla s malým synem do Prahy za svým manželem lékařem. V roce 2018 uplynulo sedmdesát let od chvíle, kdy čeští komunisté vydali československé občany Henijušovy do rukou Sovětů, a tím do gulagu. Text knihy vzniká v běloruském městečku Zelva, kam se Larysa vrátila s manželem z gulagu. O rukopis měla velký zájem sovětská státní bezpečnost, ale archeolog Michaś Čarniauski jej potají převezl do Minska. Tak se text uchoval, a po smrti autorky a rozpadu SSSR byl publikován pod názvem Zpověď. Kniha se stala v Bělorusku bestselerem. Později se dočkala polského překladu, český překlad však doposud chyběl.
  • Лісты з Зэльвы Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-83-61617-61-7
    Год издания: 2012
    Язык: Белорусский

    Лісты Ларысы Геніюш... У іх знайшлі сваё адлюстраваньне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажываньні, яе вялікая любоў да Беларусі. У іх своеасаблівы летапіс грамазска-культурнага жыцьця Гарадзеншчыны другой паловы XX стагодзьдзя, бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людзкіх учынкаў. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.

    Развернуть
  • Галасы Владимир Короткевич
    Год издания: 2009
    Язык: Белорусский
    23 ўнікальныя трэкі, запісаныя Сяргеем Панізьнікам у 1968 годзе + запіс 2009 году: Рыгор Барадулін чытае тыя самыя вершы праз 41 год. Бонус: аўдыёэсэ Сяргея Панізьніка "Як запісваліся гэтыя галасы".
  • Выбраныя вершы Ларыса Геніюш
    ISBN: 5-85968-0 19-8
    Год издания: 1997
    Издательство: Красный пролетарий
    Язык: Белорусский
  • На чабары настоена Ларыса Геніюш
    Год издания: 1982
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский