Лучшая рецензия
Смотреть 1О недахопы гістарычна-прыгодніцка-фантастычна-мыльнай сагі пра Вырвіча і Лёдніка, імя вам легіён.
Героі, якія перасталі змяняцца і развівацца недзе яшчэ ў кнізе номер два і цяпер толькі ззяюць адноўленай фарбай на старым кардоне? Стаўлю тлустую птушку. Пяром, аўтэнтычна замочаным у чорным атраманце.
Гераіні, якія не змяняліся і не развіваліся прыкладна ніколі і заўсёды былі патрэбныя толькі па тое, каб героі маглі велічна папакутаваць з-за іх смерці або праявіць сваю мужнасць, адважна ратуючы іх? Яшчэ адна, нават тлусцейшая чорная птушка.
Сюжэт, які дазмяняўся і даразвіваўся да набору слаба звязаных сцэн з тупаватым шляхцічам, дэманічнымі магнатамі і анельскім доктарам, продкам усіх герояў усіх любоўных раманаў, якога катуюць і катуюць (даўно пара зрабіць з гэтых сцэн хоць адну…