...прычыны ёсць, калі іх шукаць, то заўсёды знойдуцца, ніколі не было недахопу ў прычынах, каб нешта растлумачыць, нават калі яны памылковыя, гэта час, што мяняецца, гэта старыя, што за адну гадзіну старэюць на адзін дзень, гэта праца, якая перастала быць той, што была, а мы, што можам быць толькі тым, чым былі, раптам…