Лучшая рецензия
Смотреть 1Гэтая кніга абрасла легендамі і мітамі, як апоры старога маста водарасцямі і мохам. Невялічкая, кішэннага фармату, 55 старонак. Паэтычны зборнік «Сабака» Юрась Пацюпа напісаў яшчэ напачатку 90-х. Планавалася, што зборнік выйдзе ў кніжнай серыі «Паэзія новай генерацыі», якую ў свой час выдавала Таварыства вольных літаратараў. У 1993 годзе тыднёвік «Літаратура і мастацтва» нават памылкова паведаміў, што зборнік пабачыў свет. Насамрэч Юрась Пацюпа так і не падрыхтаваў рукапіс для тэвээлаўсага выдавецтва «Полацкае ляда» і зборнік не пабачыў "папяровы свет". Хаця пра яго пісалі ў друку, вершы са зборніка цытаваў у сваіх артыкулах сам Пацюпа, карацей, «Сабака» жыў асобным віртуальным жыццём.
І вось нечакана ў 2008 годзе «Сабака» матэрыалізаваўся ў выглядзе рэальнай кнігі – з паперы, з…