Отзывы о книге Малітва воч

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    24 сентября 2020

    Усё больш пераконваюся, што ў кожнага часу свая актуальная паэзія і свая літаратура. У сённяшні час беларускай рэвалюцыі на першы план выходзіць публіцыстычная, патрыятычная паэзія. Нездарма надзвычай актуальным у Беларусі стаў Янка Купала. Радкі з яго вершаў сёння можна пабачыць на плакатах пратэстоўцаў, іх цытуюць у сваіх відэазваротах блогеры, песні на яго вершы гучаць на акцыях пратэсту.

    Час - сталы сааўтар мастацкіх твораў. Упарта ён перапісвае і дапрацоўвае іх - удакладняе змест, расстаўляе новыя акцэнты, эзопаву мову ператварае ў звычайную, схаванае робіць галоўным, а галоўнае ператварае ў другаснае...

    Падобныя змены адбываюцца і з паэзіяй Эдуарда Акуліна. Яшчэ нядаўна ён успрымаўся пераважна як лірычны паэт, аўтар пяшчотных вершаў пра каханне, майстар лірычнай метафары. Вось, напрыклад, як ён намаляваў словам летні пейзаж.

    Стамлёным касцом у лузе Ля вогнішча цень змарыўся. Воз сена на мокрым пузе Паўзе па начным гасцінцы.

    Але раўналежна з лірычнай паэзіяй Акулін заўжды пісаў патрыятычныя, беларускацэнтрычныя вершы. І сёння яны робяцца паэтычнай дамінантай усёй творчасці паэта. Такія вершы ёсць у кожнай кнізе Акуліна. Нямала іх і ў зборніку “Малітва воч”.

    У вершы “Арда” чытаем такія радкі:

    Не змазолелi ў кроў каленi, не прадалi душу ў ярмо. Спакон веку свабоду мелi i сягоння не аддамо!

    Гэтыя радкі таксама добра глядзеліся б сёння на акцыях пратэсту.

    А ў вершы “Крылакрыж” паэт нагадвае, што барацьба за свабоду ў Беларусі адбываецца з даўніх часоў і тысячы людзей загінулі ў гэтым святым змаганні.

    Углядаюся ў вір нябёсаў – Колькі там патанула крыл Тых, хто трызніў аб Беларусі, Тых, хто йшоў за яе на крыж.

    Ну і сапраўднай малітвай за Беларусь гучыць гэты невялічкі верш, які называецца “Ніцма”.

    Перад лiкам святой бажнiцы кленчу нiцма, Айца малю: — Божа лiтасны, до гнявiцца... Жыватворнаю Плашчанiцай ахiнi Беларусь маю.

    like8 понравилось
    165

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым