Бельскі Алесь Іванавіч– беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1998), прафесар, лаурэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000).
Нарадзіўся 23 ліпеня 1963 года ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.
Вялікі ўплыў на развіццё хлопчыка аказала былая загадчыца школьнай бібліятэкі Ніна Канстанцінаўна Нікалайчык. Дзякуючы яе садзейнічанню, Саша перачытаў усіх беларускіх класікаў і ад усёй душы палюбіў родную мову. Таму і прыярытэт сярод прадметаў у школе аддаваў беларускай мове і літаратуры, якую выкладала Вольга Ільінічна Марціновіч.
У пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы.
Праз пэўны час Алесь стаў студэнтам філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1986 годзе.
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №55 г.Мінска, затым — намеснікам дырэктара Слабадской васьмігодкі Мінскага раёна, хаця марыў вярнуцца да сябе на радзіму ў в.Цімкавічы, дзе заставалася састарэлая маці. Але рэцэнзент яго дыпломнай працы, прафесар Павел Дзюбайла прапанаваў паступаць у аспірантуру БДУ. І Алесь зрабіў выбар на карысць навукі. Прадметам яго даследаванняў стала гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Назва доктарскай дысертацыі так і гучала: «Пейзаж у беларускай паэзіі: эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў». Навуковым кансультантам стаў доктар філалагічных навук, прафесар А.А. Лойка. У 1998 годзе Алесь Бельскі паспяхова абараняе дысертацыю і становіцца прафесарам кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя БДУ, а ў хуткім часе і яе загадчыкам.
Пісаць Алесь Бельскі пачаў яшчэ падчас вучобы ў Цімкавіцкай сярэдняй школе, якую, дарэчы, скончыў на выдатна. Артыкулы юнака друкаваліся на старонках раённай газеты «Слава працы», таксама ён дасылаў свае допісы ў піянерскую газету «Зорька». Пісаў замалёўкі пра прыроду ў часопіс «Бярозка» і газету «Піянер Беларусі».
У актыве Алеся Бельскага больш за 20 кніг па літаратуразнаўстве і крытыцы. Яму належаць зборнікі літаратурных артыкулаў «Пакуль баліць душа», «Жывая мова краявідаў», дапаможнікі для настаўнікаў «Сучасная беларуская літаратура», «Краса і смутак», «Сучасная літаратура Беларусі» і іншыя. Апрача гэтага, ім апублікавана звыш двухсот работ у беларускіх выданнях. Алесь Іванавіч чытаў навуковыя даклады больш чым на 30-ці міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Працы нашага земляка знайшлі адлюстраванне ў выніковай энцыклапедыі мінулага стагоддзя «Наука Беларуси в 20-м столетии». Яго імя занесена на старонкі даведніка «Прафесары і дактары навук БДУ». Наш зямляк цалкам адданы сваёй справе, шмат працуе. Таму яго навуковыя і навукова-педагагічныя працы адзначаны Ганаровай граматай БДУ, Граматай Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Акрамя выкладчыцкай дзейнасці Алесь Бельскі шмат пісаў і працаваў над выданнем падручнікаў па беларускай літаратуры. Не пакідаў і мастацкую літаратуру. Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Выдаў кнігі “Ружовая знічка”(1994), “Хроніка смутку” (1999, Літаратурная прэмія імя Івана Мележа), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў”Карані”(1994), “Вальс пад журлівымі таполямі” (2008), “У Храме зямнога кахання” (2009), “Самая чароўная кветка” (2010),”Пакульб’ецца сэрца…”(2013).
З 1998 года Алесь Бельскі — член Саюза беларускіх пісьменнікаў, а яшчэ праз чатыры гады — Беларускага саюза журналістаў. З 2001 года працуе галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004-га — першым намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова».
Бельскі Алесь Іванавіч– беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1998), прафесар, лаурэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000). Нарадзіўся 23… Развернуть
Андрей Михайлович Федаренко — советский и белорусский писатель. Член Союза белорусских писателей (в 2017 выбран в руководящий орган СБП — Раду). Стиль-редактор литературного журнала «Дзеяслоў».
Родился 17 января 1964 года в селе Березовка Мозырского района Гомельской области.
По окончании Мозырского политехнического техникума проходил действительную срочную службу в рядах ВС СССР. Работал каменщиком, библиотекарем. Впоследствии окончил Минский институт культуры (ныне — Белорусский государственный университет культуры и искусств). Работал в редакциях журналов «Полымя» (Пламя) и «Маладосць» (Молодость), на киностудии «Беларусьфильм». Произведения переводились на русский, английский, японский и другие языки.
Живет в Минске.
Андрей Михайлович Федаренко — советский и белорусский писатель. Член Союза белорусских писателей (в 2017 выбран в руководящий орган СБП — Раду). Стиль-редактор литературного… Развернуть
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17.09.1922 у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сямікласную адукацыю ён набыў у суседніх Ярэмічах. А школу выхавання прайшоў у бацькі - земляроба, плытагона, вясковага майстра, ад якога так "пераняў спрыт да сякеры, малатка, гэбліка", што сваімі рукамі зрабіў нават скрыпку. Ён добра маляваў акварэлямі, любіў стругаць, габляваць, сам сабе лыжы рабіў, маці - чаўнакі і іншыя прылады для ткацтва. Як успамінаў сам Уладзімір Андрэевіч, ён добра вучыўся ў школе, і маці вырашыла вучыць яго ў гімназіі, хоць бацька лічыў, што гэта дарэмная трата грошай, бо ўсё роўна палякі работы сыну не дадуць, ад зямлі адарвецца, а неба не дастане. Бацька марыў, каб ён стаў плытнікам, рэтманам, каб мог на Нёмане зарабляць добрыя грошы. Бацька адвёз сына ў Наваградак, каб той паступіў у гімназію. Экзамены ў гімназіі арыентаваліся не на памяць, запамінанне фактаў, а на здольнасць да творчага мыслення, арыгінальнасць адказаў. Юны Калеснік, напрыклад, быў адзіным, хто растлумачыў, чаму мяняюцца поры года, нават схему намаляваў.
Калеснік вытрымаў уступныя экзамены (а там на пяцьдзесят месцаў было дзвесце пяцьдзесят заяў) і ў 1936 г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію імя А. Міцкевіча. З лёгкай рукі прафесара Крука захапіўся маляваннем. Самастойна вывучаў тэорыю выяўленчага мастацтва, марыў стаць крытыкам жывапісу і пісаць так, як пісалі тады вядомыя спецыялісты ў гэтай справе Віткевіч і Герсан-Дамброўская.
Калі Уладзімір Андрэевіч вучыўся на трэцім курсе педвучылішча, пачалася вайна. Яна ўнесла свае карэктывы ў здзяйсненне задум юнака. 3 ліпеня 1941 г. ён прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Па даручэнню падпольнай арганізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Некрашэвічах. Улетку 1942-га ідзе ў партызаны і ў складзе адной з баявых дружын уступае ў партызанскі атрад імя Чапаева. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, з восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада "2-гі Камсамольскі" брыгады "Камсамолец" Баранавіцкага злучэння. Удзельнічаў у дыверсіях, баях, быў двойчы паранены, — "пазнаў крайнія межы пачуццяў", але не страціў веры ў жыццё, не атупеў маральна, глядзеў на змаганне "сумленна і сур'ёзна".
Юнаком спазнаўшы пекла вайны і гераічны драматызм партызанскага змагання, страту сяброў і страх смерці, меру чалавечага і нечалавечага ў самім чалавеку, У.А. Калеснік вельмі рана пачаў вымяраць сваё жыццё і ўчынкі катэгорыяй вечнага.
Сябры ўспамінаюць, што Уладзімір Андрэевіч услых, на людзях рэдка згадваў партызанскія гады, хіба нейкія вясёлыя, гумарыстычныя сітуацыі: маладосць і на вайне маладосць. І толькі часам, дзе-небудзь каля цяпельца, у кампаніі блізкіх людзей боль па незваротных стратах, які ён хаваў глыбока ў сэрцы, прарываўся вонкі. Адзін з аўтараў унікальнай дакументальнай кнігі "Я з вогненнай вёскі...", ён у апошнія гады свайго жыцця пісаў і рыхтаваў для выдавецтва дакументальна-аўтабіяграфічную аповесць "Доўг памяці", прысвечаную партызанскай барацьбе ў мінулай вайне. Асобныя фрагменты якой былі апублікаваны ў перыёдыцы.
Педагагічная дзейнасць У.А. Калесніка пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў накіраваны на працу ў Луцкую няпоўную сярэднюю школу для вайсковаабавязаных. Але гэта было далёкім ад здзяйснення юнацкіх мар Калесніка, якія яшчэ ў даваенны час прывялі яго ў Наваградскае педвучылішча. Прадоўжыць вучобу ён змог толькі ў 1945 г., калі паступіў у педінстытут. У 1949 г. ён скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, у 1952 — аспірантуру пры гэтым інстытуце і пачаў працаваць загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, а з 1954 г. — у Брэсцкім педагагічным інстытуце: старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры.
Больш за 40 гадоў аддаў ён выкладчыцкай працы ў педінстытуце Брэста. Сярод яго вучняў - вядомыя ў нашай краіне навукоўцы-беларусісты В. Ляшук, А. Майсейчык, Г. Малажай, М. Аляхновіч, І. Сацута, У. Гніламёдаў, У. Шпакоўскі, С. Рачэўскі, Г. Ішчанка, У. Барысюк, М. Новік, У. Сенькавец... За гэты час Калеснікам створана па сутнасці свая школа педагагічнага майстэрства. У 1979 г. яму было прысвоена ганаровае званне Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР.
Уладзімір Андрэевіч любіў выкладчыцкую работу, глыбока паважаў і цаніў працу настаўніка, выхавацеля ў школе і вучыў гэтаму іншых. Ён выхоўваў не высокімі і дзяжурнымі фразамі, а сваімі лекцыямі, сваімі кнігамі, сваім жыццём, ды так, што студэнты і калегі гэтага і не прыкмячалі. Ён імкнуўся, каб маладыя вырасталі людзьмі, і перадаваў патрэбу шанаваць сваё, бацькоўскае, родавае.
Яшчэ ў пачатку 60-х г.г., калі па вобласці пачынаюць закрываць беларускамоўныя школы і пераводзіць навучанне на рускую мову, У.А. Калеснік звяртаецца да такога надзейнага і выпрабаванага сродку патрыятычнага выхавання моладзі, якім з'яўляецца краязнаўства. Уладзімір Андрэевіч арганізоўвае на выпускным курсе (заўважым, што менавіта на выпускным, каб даць студэнту-выпускніку моцны эмацыянальны імпульс) літаратурныя экскурсіі. Ён распрацаваў маршрут, які ахопліваў найбольш знакамітыя літаратурныя мясціны і помнікі дойлідства, і вадзіў па ім студэнтаў аж да канца 70-х г.г. Экскурсаводам быў заўсёды сам Уладзімір Андрэевіч. Крыху пазней па яго ініцыятыве ствараецца шэраг літаратурна-краязнаўчых стэндаў: "Яны надрукаваліся", "Пісьменнікі - госці Брэстчыны", "Шляхамі паэтаў і герояў", "Рускія пісьменнікі на Брэстчыне". Фотаздымкі да гэтых стэндаў рабіў сам Уладзімір Андрэевіч, сядзеў са студэнтамі і клеіў іх, падпісваў. Яму належыць ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчай карты вобласці.
У.А. Калеснік пачаў выступаць у перыядычным друку як літаратурны крытык, калі быў аспірантам Мінскага педінстытута. Схіляў яго да творчасці Янка Брыль, з кім пасябраваў яшчэ ў партызанах. "Прыходам у літаратуру я абавязаны перш за ўсё Янку Брылю", - напіша ён пазней у аўтабіяграфіі. Першыя публікацыі Калесніка прыпадаюць на той час, калі ў савецкай літаратуры панавала т. зв. "тэорыя бесканфліктнасці", згодна якой пісьменнік пазбаўляўся права паказваць у сваіх творах адмоўныя бакі савецкага жыцця. Гэта не магло не паўплываць хоць у нейкай ступені на У.А. Калесніка як пачынаючага крытыка і літаратуразнаўцу. Першая кніга У.А. Калесніка "Паэзія змагання" і сёння ўспрымаецца як сур'ёзнае навуковае даследаванне, асабліва на фоне выданняў другой палавіны 50-х - пачатку 60-х гадоў. Яна стаіць у адным радзе з такімі даследаваннямі таго часу, як "Беларуская савецкая проза" Ю. Пшыркова, "Паэзія праўды" Р. Бярозкіна, "Сіла слова" Р. Шкрабы, "Беларуская байка" Я. Казекі.На першую кнігу У.А. Калесніка адгукнуліся часопісы "Вопросы литературы", "Маладосць", газета "Літаратура і мастацтва". У асобе яе аўтара ў беларускае літаратуразнаўства ішоў удумлівы даследчык заходнебеларускай літаратуры.
Жыццёвы вопыт, добры мастацкі густ, эрудыцыя абумовілі тое, што з самага пачатку сваёй творчай дзейнасці У.А. Калеснік не апынуўся ў рэчышчы дагматычных схем часу. Нярэдка перамагаючы сябе, ён рашуча ад іх пазбаўляўся, імкнуўся толькі да праўды, якой яна яму бачылася асабіста.
Два гады пасля аспірантуры У. Калеснік працаваў загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1954-м стала пасяліўся ў Брэсце. Працуючы ў тутэйшым педінстытуце, стаў кандыдатам навук, загадчыкам кафедры, прафесарам, заслужаным работнікам вышэйшай школы Беларусі. Значна ажывіў літаратурнае жыццё на Берасцейшчыне. Доўгі час кіраваў літаб'яднаннем пры абласной газеце "Зара", быў першым кіраўніком абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.
Жывучы ўдалечыні ад сталіцы, плённа супрацоўнічаў з інстытутам літаратуры Акадэміі навук, з'яўляўся членам вучонага савета, падрыхтаваў шэраг раздзелаў для акадэмічных выданняў. У.А. Калеснік — аўтар больш чым дзесяці кніг літаратурна-крытычных нарысаў, літаратурных партрэтаў, дакументальна-мастацкіх аповесцяў, палемічных артыкулаў, рэцэнзій, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ. Агульная колькасць публікацый - больш за шэсцьсот. Шырокі тэматычны абсяг: фальклор, заходнебеларуская літаратура, беларуская старажытная літаратура, постаці Скарыны і Гусоўскага, Купалы і Жылкі, Танка і Брыля, сучасная паэзія, пераклады беларускай паэзіі на польскую мову, творчасць асобных украінскіх, польскіх майстроў слова. У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі "Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура" (1959), "Час і песні" (1962), "Зорны спеў" 1975), "Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі" (1977), "Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці" (1981), "Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты" (1982), "Тварэнне легенды" (1987), "Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці" (1990), "Усё чалавечае" (1993). Адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (1964), "Истории советской многонациональной литературы" (1971), "Истории белорусской советской литературы" (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і універсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы "Аповесць пра Таўлая" (часопіс "Полымя", 1964-1965), "Пасланец Праметэя" (1984), сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём кнігу "Я з вогненнай вёскі..." (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі "Сцягі і паходні" (1965) і "Ростані волі" (1990).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, "Знак Пашаны", Дружбы народаў, ордэнам Францыска Скарыны, медалямі.
Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай "Истории белорусской дооктябрьской литературы" і "Истории белорусской советской литературы".
Памёр 15 снежня 1994.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17.09.1922 у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сямікласную адукацыю ён набыў у суседніх Ярэмічах. А школу… Развернуть
Борис Саченко — белорусский прозаик, публицист.
Родился в деревне Великий Бор Хойникского района БССР. Вместе с родителями во время оккупации Белоруссии нацистской Германией в 1943 году был вывезен в Германию. После возвращения закончил школу в г. Хойники. Учился в Белорусском государственном университете на факультете журналистики (1955—1960).
Работал в журналах «Вожык», «Полымя», издательствах «Мастацкая літаратура» и «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки», а также секретарём Союза писателей БССР.
Борис Саченко — белорусский прозаик, публицист. Родился в деревне Великий Бор Хойникского района БССР. Вместе с родителями во время оккупации Белоруссии нацистской Германией… Развернуть
Варлен Леонидович Бечик — белорусский советский литературовед, критик. Кандидат филологических наук (1974).
Родился в учительской семье в деревне Острошицкий Городок Минского района Минской области, Белорусской ССР) (мать — Л. Л. Короткая, участник Великой Отечественной войны, кандидат филологических наук, преподаватель БГУ в 1955—1994 годах).
После окончания Белорусского государственного университета имени В. И. Ленина (1960) преподавал белорусский и русский язык и литературу в Плисской средней школе Смолевичского района Минской области. В 1962—1966 годах — аспирант кафедры белорусской литературы БГУ имени В. И. Ленина. С 1966 по 1971 годы — литературный сотрудник редакции газеты «Літаратура і мастацтва» и литературного журнала «Нёман». С 1972 года — научный сотрудник Института литературы имени Янки Купалы Академии наук Белорусской ССР. С 1981 года — заместитель главного редактора издательства «Мастацкая літаратура».
Публиковался с 1959 года. В 1974 году защитил диссертацию кандидата филологических наук («Поэзия Аркадия Кулешова : Становление и развитие творческой индивидуальности»). Занимался проблемами гражданственности и художественности литературы, изучал творчество Я. Купалы, А. Кулешова, В. Хадыки, А. Дударя, П. Бровки, П. Панченко, А. Пысина, А. Вертинского, Р. Бородулина.
Умер 13 ноября 1985 года.
Варлен Леонидович Бечик — белорусский советский литературовед, критик. Кандидат филологических наук (1974). Родился в учительской семье в деревне Острошицкий Городок Минского… Развернуть
Аляксей Карпюк - беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, лідар вольнадумнай інтэлігенцыі ў Горадні ў 1960-1980-х, падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысыдэнтамі ў СССР.
Аляксей Карпюк нарадзіўся 14 красавіка 1920 года ў вёсцы Страшава на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. Пасля сямігодкі вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, у Навагрудскім педагагічным вучылішчы. У пачатку вайны ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы ў канцы 1942 года быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль – у канцлагер Штутгоф. Яму ўдалося ўцячы з палону і прыняць удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 годзе стаў камандзірам партызанскага атрада імя К. Каліноўскага. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў разам з часцямі Савецкай Арміі ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены.
У 1949 годзе Аляксей Карпюк скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута. Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана, дырэктарам Біскупіцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна.
У друку дэбютаваў у 1953 годзе аповесцю “У адным інстытуце”, неўзабаве быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Выкладаў у Гродзенскім педінстытуце. З 1955-га па 1957 год працаваў у абласной газеце «Гродзенская праўда», пасля быў уласным карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”.
Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, быў сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.
Аляксей Карпюк - беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, лідар вольнадумнай інтэлігенцыі ў Горадні ў 1960-1980-х, падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысыдэнтамі ў СССР.… Развернуть
Владимир Семёнович Короткевич — белорусский советский писатель, поэт, драматург, сценарист и публицист, классик белорусской литературы. Является одной из наиболее ярких фигур в белорусской литературе XX столетия. Стал первым белорусским писателем, обратившимся к жанру исторического детектива.
Творчество Владимира Короткевича отличается романтической направленностью, высокой художественной культурой, патриотичным пафосом и гуманистическим звучанием. Писатель существенно обогатил белорусскую литературу в тематических и жанровых отношениях, наполнил её интеллектуальным и философским содержанием. Наиболее известны такие произведения автора, как повести «Дикая охота короля Стаха», «Седая легенда», романы «Колосья под серпом твоим», «Христос приземлился в Гродно», «Чёрный замок Ольшанский», эссе «Земля под белыми крыльями».
Родился в г. Орша Витебской области в семье бухгалтера.
Во время Великой отечественной войны с семьёй находился в эвакуации в Пермской области, позже в Оренбурге.
В 1944 году Владимир Короткевич вернулся в Оршу, где и получил среднее образование.
В 1949—1954 годах учился на филологическом факультете Киевского государственного университета. Затем в нём же закончил аспирантуру.
Работал учителем в сельской школе в Киевской области Украины, а затем в родном городе, Орше. Позже учился на Высших литературных курсах (1960) и Институте кинематографии (сейчас Российский государственный институт кинематографии им. С. А. Герасимова в Москве) и стал профессиональным писателем.
За его первой публикацией, стихотворением 1951 года, последовали три книги поэзии. Позже он стал прозаиком, сначала были выпущены несколько сборников рассказов. К числу его наиболее популярных произведений относятся роман «Колосья под серпом твоим» (Каласы пад сярпом тваім, 1965) и повесть, написанная в жанре исторического детектива, «Дикая охота короля Стаха» (Дзікае паляванне караля Стаха, 1964). В целом его проза связана с темами исторического прошлого Белоруссии, такими как Январьское восстание 1863—1865 и Великая Отечественная война. Короткевич также написал несколько пьес, эссе, статей, сценариев для коротко- и полнометражных художественных фильмов. Творчество Короткевича отличается яркой образностью, исторической точностью, писатель был награждён несколькими государственными литературными премиями.
___________________________________________________________________________________
Караткевіч Уладзімір, нарадзіўся 26.11.1930 г. у горадзе Воршы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.
У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 г. вярнуўся ў Воршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), у Воршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1957 г.
Пісьменнік выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У 1970-я г. быў удзельнікам навуковых экспедыцый "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, вёў на Беларускім тэлебачанні праграму "Спадчына".
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М.Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э.Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, І.Франка, Я.Судрабкална, Б.Мацкявічуса і інш.
Памёр 25.07.1984 г.
Владимир Семёнович Короткевич — белорусский советский писатель, поэт, драматург, сценарист и публицист, классик белорусской литературы. Является одной из наиболее ярких фигур в… Развернуть
Алесь Жук — белорусский писатель. Член Союза писателей СССР (1973). Лауреат премии Ленинского комсомола Белорусской ССР (1978), Литературной премии имени И. Мележа (1982) и Государственной премии Белоруссии имени Я. Коласа (1992).
Родился 1 апреля 1947 года в д. Клешев Слуцкого района Минской области в семье служащего.
В 1970 году окончил отделение белорусского языка и литературы филологического факультета Белорусского государственного университета имени В. И. Ленина. В 1972—1974 годах служил в Советской Армии командиром мотострелкового взвода.
Работал редактором издательства «Мастацкая літаратура» (1974—1977), заместителем главного редактора молодёжного литературного журнала «Маладосць» (1977—1979), инструктором сектора литературы при ЦК КП Белоруссии (1979—1980), главным редактором газеты «Літаратура і мастацтва» (1980—1986), секретарём правления Союза писателей Белорусской ССР, заместителем главного редактора литературного журнала «Полымя» (1989—1997), главным редактором русскоязычного литературного журнала «Нёман» (1997—2003), главным редактором журнала «Беларусь» (2003—2005).
Первый рассказ опубликовал в 1965 году. Известен как автор остросюжетной прозы. Перевёл на белорусский язык повесть «Собачье сердце» (1989) и роман «Мастер и Маргарита» М. Булгакова, опубликованный в 1994 году в издетельстве «Мастацкая літаратура», повесть Ю. Трифонова «Предварительные итоги» (1986), повесть Г. Троепольского «Белый Бим Чёрное ухо» (1975), сборник Ю. Казакова «Арктур — гончий пес» (1976), повести М. Коцюбинского (1980), произведения В. Богомолова (1981), Назира Сафарова (1982), Тиркиша Джумагельдиева (1984).
Алесь Жук - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў. Яго творчасць прасякнута глыбокай праўдай жыцця і пазначана сапраўдным талентам. Галоўная тэма яго прозы - сучаснасць ва ўсіх яе праяўленнях.
Алесь Жук — белорусский писатель. Член Союза писателей СССР (1973). Лауреат премии Ленинского комсомола Белорусской ССР (1978), Литературной премии имени И. Мележа (1982) и… Развернуть
Вячеслав Владимирович Адамчик — белорусский писатель, переводчик, кинодраматург.
Родился в крестьянской семье в деревне Ворокомщина (ныне — Гродненская область, Белоруссия).
Окончил 7-летнюю школу в Новоельне (Дятловский район) (1949). Работал грузчиком на железнодорожной станции Новоельня, одновременно учился в вечерней школе. В 1952—1957 годах учился на отделении журналистики филологического факультета Белорусского государственного университета.
Некоторое время проживал в Дзержинске (Койданово) Минской области, где у него родился сын Владимир (писатель Адам Глобус).
Работал в газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), являлся редактором Государственного издательства Белорусской ССР (1960—1962), редактором отдела публицистики литературного журнала «Полымя» (1962—1963).
Окончил Высшие литературные курсы при Союзе писателей СССР в Москве (1965).
Работал литературным сотрудником журнала «Нёман» (1965—1967), заместителем редактора журнала «Полымя» (1967—1969), редактором отдела прозы, заместителем главного редактора журнала «Маладосць» (1969—1977), главным редактором сценической мастерской при киностудии «Беларусьфильм» (1977—1980), заместителем главного редактора издательства «Мастацкая літаратура» (1980—1982). С 1982 года — главный редактор журнала «Бярозка».
Принимал участие в работе XXXVIII сессии Генеральной Ассамблеи ООН (1983).
Умер 5 августа 2001 года в Минске. Сыновья — Адам Глобус и Мирослав Адамчик, белорусские писатели.
Вячеслав Владимирович Адамчик — белорусский писатель, переводчик, кинодраматург. Родился в крестьянской семье в деревне Ворокомщина (ныне — Гродненская область, Белоруссия).… Развернуть