Сучасная літаратура

62 книги

  • Сто лі100ў на tut.by Андрэй Хадановіч
    ISBN: 985-6800-30-7
    Год издания: 2007
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: “У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма “дывэртысмэнтамі”. Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца”. Значная частка вершаў, што склалі…

    Развернуть
  • Дзверы, замкнёныя на ключы Віталь Рыжкоў
    ISBN: 978-617-692-215-5
    Год издания: 2014
    Издательство: Крок
    Язык: Белорусский
  • Шабаны: гісторыя аднаго знікненьня Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6906-68-1
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка.
    Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
    Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.
  • Смерць лесбіянкі Наталка Харытанюк
    ISBN: 978-985-562-092-2
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў, Логвiнаў
    Язык: Белорусский

    Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой. Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка ў апошнія дні снежня ўцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы…

    Развернуть
  • Сэрца мармуровага анёла (сборник) Людміла Рублеўская
    ISBN: 978-985-02-1348-8
    Год издания: 2012
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента XIX стагоддзя Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі. Гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.

  • Вогнепальні й ножові Сергій Жадан
    ISBN: 978-966-14-3815-5
    Год издания: 2012
    Издательство: Книжковий клуб "Клуб сімейного дозвілля"
    Язык: Украинский

    Вогнепальні й ножові. Вірші, що увійшли до цієї збірки біблійних та кримінальних балад, справді можуть пошматувати й продірявити читацькі серця. Герої Жадана вперто й послідовно рухаються таємними стежками, намагаючись будь-що здійснити всі свої мрії і залишити місце злочину. Апостоли та бойовики, пророки та біженці, агітатори та відступники, сирени, демони й зомбі – персонажі цієї книги свідчать про час та заповнюють простір, із якого й з’являються вірші – ліричні й піднесені, радісні й ностальгійні, вогнепальні й ножові.

  • Гамбурскі рахунак Бахарэвіча Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-0-929849-50-8, 978-985-562-012-0
    Год издания: 2012
    Издательство: І. П. Логвінаў, Радыё Свабода
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі больш за пяцьдзясят эсэ Альгерда Бахарэвіча, прысьвечаных клясыкам беларускай літаратуры. Тэксты, якія друкаваліся на сайце “Свабоды” і гучалі ў этэры цягам цэлага году – цяпер пад адной вокладкай.

  • Співіснування Галина Крук
    ISBN: 978-966-441-310-4
    Год издания: 2013
    Издательство: Піраміда
    Язык: Украинский

    Галина Крук представила новый сборник "Співіснування". В него вошло больше 70-ти текстов написанных за последние шесть лет. "Может, эти стихи слишком много открывают меня и говорят обо мне. Но иначе было бы нечестно, - говорит писательница. - Без действительности, которая нас окружает, поэзия невозможна. Нельзя писать о звездах, когда есть что-то актуальнее и тебе не до звезд. Поэзия строится на живом материале. Но если он слишком сырой, блюдо будет несъедобным. Для меня поэзия требует филигранной обработки материала". Галина Крук издает сборники каждые восемь лет. Уже имеет три поэтические книги и две детские.

  • Авантюры драгуна Прантиша Вырвича Людмила Рублевская
    ISBN: 978-5-4459-0064-1
    Год издания: 2020
    Издательство: Престиж Бук
    Язык: Русский
    Уже в третий раз встречается читатель с белорусским Уленшпигелем бывшим школяром Менского иезуитского коллегиума, шляхтичем герба Гипоцентавр Прантишем Вырвичем, и его неизменным спутником, строгим доктором Балтромеем Лёдником из Полоцка, еще недавно всего лишь слугой Вырвича, а еще раньше алхимиком. На дворе умеренно веселый XVIII век, и терзаются герои сомнениями: то ли в Вену двинуть, то ли в Петербург. Судьба выбирает для них второй путь, но не за горами то время, когда героям придется из Питера ноги уносить Повести и рассказы, которыми дополнен роман, переносят нас в XIX и ХХ век, не уводя, впрочем с родных для автора белорусских и прилегающих к ним земель. Объединяют все эти произведения глубокая любовь автора к истории и умение увлечь читателя жизнью прошедших времен.
  • Дзеці Аліндаркі Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-7021-71-0
    Год издания: 2014
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча - беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія - кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

    Развернуть
  • Сем камянёў Алексей Шеин
    ISBN: 978-985-7283-11-8
    Год издания: 2022
    Издательство: Янушкевіч

    Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

  • Інфанта і аднарог Сяргей Балахонаў
    ISBN: 9789855621509
    Год издания: 2015
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным…

    Развернуть
  • Дзень Святога Патрыка Ганна Севярынец
    ISBN: 978-985-7097-57-9
    Год издания: 2017
    Издательство: Регистр
    Язык: Белорусский

    Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

  • На заснежаны востраў Анка Упала
    ISBN: 978-985-7165-62-9
    Год издания: 2018
    Издательство: Янушкевіч
    Язык: Белорусский

    Сённяшні свет — маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць — гэта ілюзія. У аўтабіяграфічнай кнізе пра час, пражыты ў Швецыі, пісьменніца апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Зменены толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць са бе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, — кажа аўтар. — Няхай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».

  • Гімн демократичної молоді Сергій Жадан
    ISBN: 966-03-3388-9
    Год издания: 2006
    Издательство: Фоліо
    Язык: Украинский
    «Гімн демократичної молоді» — шість ліричних історій про розвиток середнього бізнесу в умовах формування відкритого суспільства. Сюжет книги поєднує в собі ліричну оповідь із фаховими публіцистичними розвідками, присвяченими легалізації тіньового сектору економіки. Все, що ви хотіли знати про дружбу і вірність менеджерів середньої ланки, але не знали в кого спитатись.
  • Музей заброшенных секретов Оксана Забужко
    ISBN: 978-5-17-078437-0
    Год издания: 2013
    Издательство: АСТ
    Язык: Русский

    Оксана Забужко, поэт и прозаик - один из самых популярных современных украинских авторов. Ее известность давно вышла за границы Украины. Роман "Музей заброшенных секретов" - украинский эпос, охватывающий целое столетие. Страна, расколотая между Польшей и Советским Союзом, пережившая голодомор, сталинские репрессии, войну, обрела наконец независимость. Но стала ли она действительно свободной? Иной взгляд на общую историю, способный шокировать, но необходимый, чтобы понять современную Украину.

    Развернуть
  • Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6800-69-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

  • Код отсутствия Валянцін Акудовіч
    ISBN: 978-9955-34-119-2
    Год издания: 2008
    Издательство: Kaunas: Aušra
    Язык: Белорусский

    «Когда-то мир еще только начинался, так ничего нигде не было. Везде стояла мертвая вода, а посреди воды торчал то ли камень, то ли что... » Это начало одного из космогонических мифов белорусской аутентики. Я напомнил его, чтобы разграничить далее историю Беларуси (обходя пока стороной проблему самого этнонима «Беларусь») и национальную историю. Так вот, история Беларуси начинается с того момента, когда Гром ударил в этот «то ли камень, то ли что...», иными словами — с сотворения мира. И она будет длиться, пока миру суждено существовать, независимо от того, какими еще словами будет обозначаться наша земля в последующие эпохи и как себя будут…

    Развернуть
  • Забі ў сабе Сакрата! Виктор Жыбуль
    ISBN: 978-985-6906-02-5
    Год издания: 2008
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у душы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца… Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі.

  • Каменданцкі час для ластавак (сборник) Алена Брава
    ISBN: 985-02-0682-9
    Год издания: 2004
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

  • Мисливці на снігу Костянтин Москалець
    Год издания: 2011
    Издательство: Львів: ЛА «Піраміда»
    Язык: Украинский
    У книзі Костянтина Москальця «Мисливці на снігу» найповніше представлено поетичну творчість одного зі знакових поетів покоління вісімдесятників, автора відомих пісень «Вона», «Треба встати і вийти», «Армія Світла» та ін.

    Художник – Андрій Кісь.
  • Сутарэнні Ромула. Гульня ў Альбарутэнію (сборник) Людміла Рублеўская
    ISBN: 978-985-7007-66-0
    Год издания: 2012
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.
    За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэаткаю прэміі імя Францішка Багушэвіча.
  • Дваццаць польскіх апавяданьняў (сборник)
    ISBN: 978-985-6800-41-5
    Год издания: 2007
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.

Оцените страницу

Ваша оценка