Автор
Пимен Панченко

Пімен Емяльянавіч Панчанка

  • 34 книги
  • 1 подписчик
  • 13 читателей
4.0
14оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
14оценок
5 5
4 5
3 3
2 1
1 0
без
оценки
5

Пимен Панченко — о поэте

  • Родился: 23 августа 1917 г. , Талін, Эстонія
  • Умер: 2 апреля 1995 г. , Мінск, Беларусь
Я представляю интересы Пімена Панчанку

Биография — Пимен Панченко

Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку.

Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці. Там, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.

У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння…

працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.

Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстраванне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі, заваёвы сацыялізма. Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. Прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пазней быў Бранскі, а затым — Калінінскі франты, дзе Пімену Панчанка даручылі працу на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Партызанская дубінка». Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад Старую Русу і працаваў там у газеце «Героический штурм». У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыянальнага ўздзеяння вершаў на гэту тэму («Апельсіны», «Кавуны», «Камсамолец з Расоншчыны», «Іх вечныя агні», «Горкая гордасць»).

У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).

У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.

З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Другая палова 1980-х — пачатак 1990-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. Настаў час падводзіць вынікі, і Пімен Панчанка пачынае бескампрамісны суд над самім сабою. Цяжка знайсці ва ўсім былым СССР і БССР другога такога паэта, хто быў бы здольны ўзяць усю віну на сябе за тое бязладдзе ў Беларусі канца 1980-х гг., хто б так шчыра каяўся, хоць асабіста ні ў чым не быў вінаваты. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў.

Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.

Книги

Смотреть 34

Титулы, награды и премии

1959 — Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за «Патрыятычную песню»
1967 — Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Пры святле маланак»
1973 — Народны паэт БССР
1981 — Дзяржаўная прэмія СССР за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979)
* ордэн Леніна,
* ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (3-чы),
* ордэн «Знак Пашаны» (2-чы),
* ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
* ордэн Айчыннай вайны II ступені,
* медалі.

Премии

Рецензии

Смотреть 4
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

8 января 2021 г. 12:44

528

4

Адразу адзначым, што гэта апошняя прыжыццёвая кніга Пімена Панчанкі. Гэтым разам кніга аб’яднала як вершы, так і невялікія эсэ-успаміны. Магчыма Панчанка планаваў выдаць дзве асобныя кнігі, але ў выдавецтве аб’ядналі ўсё ў адну. У 1993 годзе ў Беларусі пачаліся эканамічныя цяжкасці, якія выклікалі пустыя паліцы ў крамах. Дарэчы, пра пустыя паліцы ў кнізе таксама ёсць некалькі вершаў.

Гэтае аб’яднанне не пайшло на карысць кнізе, прынамсі яна не атрымалася такой цэльнай, як, напрыклад, ранейшыя зборнікі “Горкі жолуд” і “Неспакой”. Ды і вершы відаць сабраныя па прынцыпу ўсё што ёсць на паэтычным варштаце, а не ўкладзены канцэптуальна, згодна найноўшым падзеям у краіне, як гэта было ў ранейшых зборніках.

І ўсё ж і ў гэтай кнізе Панчанка застаецца тым самым Панчанкам, які як бы набыў прыканцы…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

28 августа 2020 г. 10:52

487

5

Яшчэ быў Савецкі Саюз, але ўжо ідэалагічная запруда аказалася сур’ёзна пашкоджанай і праўда выпліснулася на старонкі газет. Ля газетных шапікаў чэргі ўтвараліся з самай раніцы. У авангардзе розных тагачасных дэмакратычных перыядычных выданняў аказаўся штотыднёвік Саюза пісьменнікаў Беларусі “Літаратура і мастацва”. Гэтае выданне тады ўзначальваў паэт Анатоль Вярцінскі. Напрыклад, менавіта ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці». Практычна ў кожным нумары выдання з’яўляліся падборкі вершаў з вострапалітычным зместам славутых беларускіх паэтаў. У тым ліку і Пімена Панчанкі. З гэтых актуальных вершаваных водгукаў на падзеі ў роднай Беларусі й складзены зборнік “Горкі жолуд”. Прычым, тут варта аддаць належнае…

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 3
Torvald5

8 января 2021 г., 12:45

Истории

Смотреть 1

17 февраля 2017 г. 21:04

658

Женщина старая, работала в колхозе, сейчас живёт с родными в квартире городской. Стоит у помойки, смотрит на морозе стопку книг, брошенных кем-то "на покой". Любит стихи. У неё есть внуки. Сноха ругает: "Книги? Не нужны они!" Мой жаворонок, песни услышатся ли звуки? Поэзии сверкнут ли снежинки и огни?

Кураторы

1

Поделитесь

Смотрите также

Поэты 20 века