Больше цитат

Torvald5

8 января 2021 г., 12:45

***
Не вянуць старыя парады.
Як лезці ў чыноўніцкі рай…
Калі ты дарваўся да ўлады –
Грабі, патрабуй, вымагай.

Усюды стаўляй свае кадры,
З бяды сваякоў выручай:
З начальствам ты будзь далікатны,
А дурняў хай схопіць адчай.

Даклады, падрады, прынады
На лад свой перабудуй.
Прыдумай ім новы парадак
На вокны, на дзверы, ваду.

Калі ж закрычаць: “Паміраем!”,
Ты слёзы з вачэй выцірай…
Скажы ім: “Мы шчасце ствараем”, -
А потым ізноў абірай.