Автор
Ігар Сідарук

Ігар Хведаравіч Сідарук

  • 6 книг
  • 4 читателя
4.4
6оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.4
6оценок
5 3
4 3
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Рецензии на книги — Ігар Сідарук

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

17 ноября 2019 г. 14:16

436

5

Для мяне асабіста вяртанне Ігара Сідарука да паэзіі сталася прыемным сюрпрызам. Больш таго, гэтае вяртанне адбылося ў новай якасці – якасці прадстаўніка класічнай беларускай сілаба-танічнай паэзіі. У 90-х гадах Ігара Сідарука можна было назваць нават панк-паэтам, настолькі яго паэзія была анархічнай і брутальнай. І вось зусім новы паэт Ігар Сідарук, са сваёй новай кнігай.

Дарэчы, гэта ўжо другая яго кніга паэзіі, якую выдала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда». У 1994 годзе ў Полацку пабачыў свет ягоны бадай самы анархічны беларускі зборнік вершаў «Саната Арганата».

Назва новай кнігі «Непазьбежны лістапад» дакладна адлюстроўвае настрой і змест вершаў. Гэта паэзія восеньскага перыяду жыцця паэта. Тут ён як бы спрабуе пераасэнсаваць свае мінулыя гады, вызначыць, што ў іх сапраўды было…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 апреля 2018 г. 22:51

393

4

У Беларусі канчаткова згубіўся агульны дыскурс краіны. У любой галіне ўсё размежавана на сегменты, на тусоўкі, на кланы. Цяжка ўбачыць агульнакраёвую панараму. Нават у літаратуры. Калі ты не належыш да нейкай літструктуры - ты выпадаеш у космас. Бо няма ніякай структуры, якая стварае агульную літпанараму. У Акадэміі Навук свае расклады і забароны. У міністэрства культуры (смех у зале) - свае. У дзяржаўных выдавецтваў - свае. Усе жорстка трымаюцца сваёй карпаратыўнасці. Інтарэсы карпарацыі - перадусім. У выніку - мы жывем у краіне крывых люстэркаў.

І яшчэ ў выніку – шмат выдатных пісьменнікаў і мастакоў, якія спачатку нібыта здабылі пэўную вядомасць, але праз нейкі час знікаюць у невараць. Бо былыя заслугі ў нас як бы не лічацца. У нас лічыцца – калі ты ўвесь час на вастрыі літаратурнага…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 сентября 2017 г. 20:45

147

5

Некаторыя тэксты з гэтай кнігі сталі ўжо анталагічнымі - неаднойчы іх уключалі ў розныя анталогіі беларускага апавядання, айчынныя і замежныя. Напрыклад, «Аўтобус колеру бэз» або «Выкраданне вепрука». Першы з гэтых аповедаў упершыню друкаваўся ў тыднёвіку «Наша Ніва» у 1998-ым, а другі - у часопісе Arche у 2000 годзе. Можна сказаць, уся «Квадратная варона» стваралася на пераломе стагоддзяў. У той час Ігар Сідарук актыўна займаўся драматургіяй, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага лялечнага тэатра. І гэтае захапленне моцна ўплывала на ягоную прозу. Амаль уся яна пабудаваная на дынамічных дыялогах.

Часопіс Arche, прадстаўляючы аўтара «Выкрадання вепрука», напісаў, што Ігар Сідарук - празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказнік маргінальнай свядомасці, майстар чорнага…

Развернуть