Автор
Ігар Сідарук

Ігар Хведаравіч Сідарук

  • 6 книг
  • 3 читателя
4.3
5оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
5оценок
5 2
4 3
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Ігар Сідарук — об авторе

  • Родился: 23 июля 1964 г. , Кобрын
Я — Ігар Сідарук или представляю его интересы

Биография — Ігар Сідарук

Нарадзіўся 23 ліпеня 1964 ў г. Кобрын. Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе. Зведаў спецыяльнасці ад заліўшчыка гарачага металу да карэспандэнта незалежнай прэсы. Ад 1993 году працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Берасцейскага тэатру лялек. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла свет у маі 1992 году на сцэне Тэатру нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валерыя Мазынскага.

КнигиСмотреть 6

Библиография

Ссылки

http://www.svaboda.org/a/27205824.html

РецензииСмотреть 3

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

17 ноября 2019 г. 14:16

396

5

Для мяне асабіста вяртанне Ігара Сідарука да паэзіі сталася прыемным сюрпрызам. Больш таго, гэтае вяртанне адбылося ў новай якасці – якасці прадстаўніка класічнай беларускай сілаба-танічнай паэзіі. У 90-х гадах Ігара Сідарука можна было назваць нават панк-паэтам, настолькі яго паэзія была анархічнай і брутальнай. І вось зусім новы паэт Ігар Сідарук, са сваёй новай кнігай.

Дарэчы, гэта ўжо другая яго кніга паэзіі, якую выдала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда». У 1994 годзе ў Полацку пабачыў свет ягоны бадай самы анархічны беларускі зборнік вершаў «Саната Арганата».

Назва новай кнігі «Непазьбежны лістапад» дакладна адлюстроўвае настрой і змест вершаў. Гэта паэзія восеньскага перыяду жыцця паэта. Тут ён як бы спрабуе пераасэнсаваць свае мінулыя гады, вызначыць, што ў іх сапраўды было…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 апреля 2018 г. 22:51

373

4

У Беларусі канчаткова згубіўся агульны дыскурс краіны. У любой галіне ўсё размежавана на сегменты, на тусоўкі, на кланы. Цяжка ўбачыць агульнакраёвую панараму. Нават у літаратуры. Калі ты не належыш да нейкай літструктуры - ты выпадаеш у космас. Бо няма ніякай структуры, якая стварае агульную літпанараму. У Акадэміі Навук свае расклады і забароны. У міністэрства культуры (смех у зале) - свае. У дзяржаўных выдавецтваў - свае. Усе жорстка трымаюцца сваёй карпаратыўнасці. Інтарэсы карпарацыі - перадусім. У выніку - мы жывем у краіне крывых люстэркаў.

І яшчэ ў выніку – шмат выдатных пісьменнікаў і мастакоў, якія спачатку нібыта здабылі пэўную вядомасць, але праз нейкі час знікаюць у невараць. Бо былыя заслугі ў нас як бы не лічацца. У нас лічыцца – калі ты ўвесь час на вастрыі літаратурнага…

Развернуть

ЦитатыСмотреть 5

Кураторы2

Поделитесь